ХРОНІКА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ЗАМЕЖЖЫ

1993

люты–сакавік Сэрыя беларускіх сэмінараў у Славянскай Школе Лёнданскага Ўнівэрсытэту.
сакавік Выйшаў першы нумар часапісу Acta Archivalia Alboruthenica, які выдаецца Таварыствам Беларускага Пісьменства ў Вільні пад патранатам БІНІМу.
6 сакавіка У Фундацыі імя П. Крэчэўскага адбылася зарганізаваная БІНІМам і БАЗА сустрэча з акадэмікам Анатолем Міхайлавым, філёзафам, дарадцам Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
19 сакавіка У Чыкага, у цэнтры імя Дэйлі, адкрылася дакумэнтальна-мастацкая выстаўка, прысьвечаная 75-годзьдзю БНР і 20-годзьдзю Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага.
4–11 красавіка 20-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры (Нью Джэрзы).
24 красавіка Др. Янка Запруднік прачытаў у БІНІМе (Нью Ёрк) даклад на тэму «Праблемы ўзаемасувязі нацыянальнай сьведамасьці беларусаў і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь».
15 траўня Мгр. Лявон Юрэвіч прачытаў у БІНІМе (Нью Ёрк) даклад на тэму «Гістарычны раман Язэпа Дылы «На шляху з варагаў у грэкі».
29 траўня У канфэрэнцыі Польскага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Амэрыцы (Нью Ёрк) «Польская дзяржава сёньня й ейныя бліжэйшыя ўсходнія суседзі – Беларусь і Ўкраіна» браў удзел др. Вітаўт Кіпель з дакладам на тэму «Польска-беларускія дачыненьні сёньня».
чэрвень Пад грыфам Калюмбійскага Ўнівэрсытэту (Нью Ёрк) выйшла кніга сябры БІНІМу др. Янкі Запрудніка Belarus: At a Crossroads in History.
4–6 чэрвеня У Атаве (Канада) у рамках 4-е штогадовае канфэрэнцыі Асацыяцыі Канадзкіх Славістаў адбыліся дзьве беларускія сэсіі, у працы якіх бралі ўдзел праф. Дэйвід Марплз, праф. Зіна Гімпелевіч, праф. Томас Бэрд, др. Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Івонка Сурвілла, Іван Яворскі.
12 чэрвеня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага адбыўся зарганізаваны БІНІМам літаратурны вечар пісьменьніцы Вольгі Іпатавай.
27 чэрвеня–2 ліпеня У Горадні прайшла канфэрэнцыя «Рым IV», уякой удзельнічалі праф. Томас Бэрд, др.Янка Запруднік, др.Вітаўт Кіпель, Алеся Кіпель, Зора Кіпель. У часе канфэрэнцыі адбылася ўрачыстасьць наданьня ганаровых дактаратаў ініцыятарам правядзеньня канфэрэнцыяў «Рым».
ліпень У Менску выйшла кніга дырэктара БІНІМу др.Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША».
8–10 ліпеня У Менску адбыўся Першы Зьезд Беларусаў Сьвету.
30 верасьня Др. Янка Запруднік як прадстаўнік БІНІМу прачытаў даклад, прысьвечаны беларуска-нямецкім дачыненьням на міжнародным сэмінары ў Гарымэнаўскім Інстытуце Калюмбійскага Ўнівэрсытэту.
15 кастрычніка У Гарымэнаўскім Інстытуце др. Янка Запруднік прачытаў лекцыю на тэму «Беларусь паміж Польшчай і Расеяй».
лістапад У БІНІМе выйшла кніга «Курапаты».
лістапад У Ратгэрскім Унівэрсытэце (Нью Джэрзы) прайшла выстаўка мастака зь Беларусі Віктара Маркаўца.
14 лістапада У Нью Брансўіку (Нью Джэрзы) абыўся банкет у гонар 90-х угодкаў паэткі, грамадзкай і культурнай дзяячкі, шматгадовай сябры БІНІМу Натальлі Арсеньневай.
19–22 лістапада У Ганалюлю (Гаўаі) прайшла канфэрэнцыя Амэрыканскае Асацыяцыі Славістаў, на якой праф. Зіна Гімпелевіч прачытала даклад «Галоўныя літаратурныя кірункі ў сучаснай беларускай літаратруры».
7 сьнежня Адкрыцьцё выстаўкі «Дзеці Чарнобыля» ў Музэі Архітэктуры й Дызайну (Чыкага).

1994

7 студзеня–1 лютага Выстаўка мастацкіх твораў Ст. Тамары (Тамары Стагановіч-Кольбы) у галерэі 2nd Crossing Gallery у Ўолі Сіты (Паўночная Дакота).
18 студзеня У Гарымэнаўскім Інстытуце Калюмбійскага Ўнівэрсытэту др. Янка Запруднік пачаў чытаць курс «Гісторыя й палітыка ў Беларусі».
19 лютага У Фундацыі імя П. Крэчэўскага др. Янка Запруднік прачытаў даклад аб сучасным эканамічна-палітычным становішчы на Беларусі.
20 сакавіка 21-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры.
16 красавіка Ва Ўнівэрсытэце штату Агаё (Каламбас) на канфэрэнцыі, прысьвечанай нованезалежным усходнеэўрапейскім краінам, др. Янка Запруднік прачытаў даклад.
21 красавіка У сярэдняй школе ў Гілсайдзе (Нью Джэрзы) экспанавалася выстава беларускага народнага мастацтва, Ірэна Дутко, Надзя Кудасава, Ліза Літаровіч і Натальля Русак мелі лекцыі пра Беларусь.
23 красавіка У Фундацыі імя П. Крэчэўскага др. Янка Запруднік прачытаў даклада на тэму «Новая англамоўная беларусіка».
30 красавіка–21 траўня Выстаўка мастачкі Галіны Русак «Сымбаль жывучасьці: 994–1994» у галерэі «Сого» (Мангэтан, Нью Ёрк).
4–7 траўня У галерэі Le Corrid Art de L'Ouest (Атава, Канада) прайшла калектыўная выстава, у якой брала ўдзел мастачка Івонка Шыманец-Сурвілла.
7 траўня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага др. Алена Юрэвіч выступіла з дакладам пра стан мовазнаўчае працы ў Беларусі.
17–21 траўня У Іслачы (пад Менскам) прайшла зарганізаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам канфэрэнцыя «Посттаталітарнае грамадзтва: асоба й нацыя», на якой з дакладамі выступілі др.Янка Запруднік і др. Вітаўт Кіпель.
24–25 траўня У Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Габрайская культура Беларусі й яе ўзаемадзеяньне зь беларускай і іншымі культурамі». У працы канфэрэнцыі бралі ўдзел др. Янка Запруднік і др. Вітаўт Кіпель.
5 чэрвеня У Горадні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Шлях да ўзаемнасьці», на якой даклад прачытаў др. Вітаўт Кіпель.
12–13 чэрвеня У Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Культура беларускага замежжа», дакладнікамі на якой былі др. Янка Запруднік, Зора Кіпель, Масей Сяднёў, др.Вітаўт Кіпель.
14–15 чэрвеня БІНІМ выступіў суарганізатарам міжнароднай канфэрэнцыі «Беларуска-амэрыканскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненьні: традыцыі, сучасны стан, пэрспэктывы» (Менск). З дакладамі выступілі Алеся Кіпель, Зора Кіпель, др.Янка Запруднік, др. Вітаўт Кіпель.
19 чэрвеня У Карэлічах (Гарадзеншчына) прайшлі чарговыя навуковыя Карэліцкія Чытаньні, у якіх удзельнічаў др. Янка Запруднік.
19 чэрвеня Афіцыйная дэлегацыя БІНІМу павіншавала пісьменьніка Васіля Быкава з 70-гадовым юбілеем.
19 ліпеня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага БІНІМ зарганізаваў сустрэчу зь беларускім прадпрымальнікам-выдаўцом Вацлавам Бандановічам.
29 ліпеня У Беларускім Цэнтры імя Ф.Скарыны ў Лёндане прайшоў канцэрт маладых музыкаў з Музычнага Ліцэю пры Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі.
28 верасьня На шматкультурным фэстывалі ў Бэры (Канада) ладзілася беларуская экспазыцыя.
30 верасьня У менскім Палацы Мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пэрсанальнае выстаўкі мастачкі Ст. Тамары (Тамары Стагановіч-Кольбы)
5–10 кастрычніка У Бостане абыўся ІІІ Поліэтнічны Фэстываль, на якім упершыню ладзілася беларуская экспазыцыя.
29 кастрычніка У Фундацыі імя П. Крэчэўскага прайшла прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням», якая выйшла ў БІНІМе пад рэдакцыяй мгр. Лявона Юрэвіча й пры ўдзеле др. Алены Юрэвіч.
лістапад У БІНІМе выйшла кніга Яна Максімюка «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне: 1945–1950».
5 лістапада У Фундацыі імя П. Крэчэўскага пад эгідаю БІНІМу Зьміцер Левіт прачытаў лекцыю пра габраяў на Беларусі.
15 лістапада Адкрыцьцё дзьвюх выставаў – фотакарцінаў фатографа зь Беларусі Анатоля Клешчука й народных мастацкіх вырабаў – у Мастацкай Бібліятэцы Ратгэрскага Ўнівэрсытэту.
17 лістапада Праф. Томас Бэрд меў лекцыю пра беларускую літаратуру ў Лясальскім Унівэрсытэце (штат Нью Ёрк).
сьнежань Др. Вітаўт Кіпель і др. Барыс Кіт абраныя акадэмікамі Міжнароднае Акадэміі Навук Эўразіі (Менск).

1995

20 студзеня На міжнароднай канфэрэнцыі «Зрабаваныя скарбы: наступствы ІІ Сусьветнае вайны» ў Нью Ёрку др. Адам Мальдзіс прачытаў даклад на тэму «Трагедыя беларускіх музэйных і бібліятэчных збораў падчас ІІ Сусьветнае вайны».
4 сакавіка Выкладчыца Вартбурскага Каледжу (Аёва) Марыя Паўліна Сурвілла на гадавой канфэрэнцыі жанчын штату Аёва мела даклад на тэму «Русалкі й сьпевакі року: жанчына, аўтарытэт і зьмены ў сучасным беларускім музычным выяўленьні».
11 сакавіка, 2 красавіка Канцэрты ансамбля «Сябры» й сьпевака Віктара Вуячыча ў Чыкага й у залі Беларускага Цэнтру «Полацак» (Кліўленд).
19–25 сакавіка 22-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры.
20 сакавіка–2 красавіка Беларуская выстаўка ў Дэйлі Цэнтры (Чыкага).
1–3 чэрвеня На штогадовай канфэрэнцыі Канадзкай Асацыяцыі Славістаў у Квэбэцкім Унівэрсытэце (Монтрэаль, Канада) свае даклады прачыталі праф. Зіна Гімпелевіч, Зора Кіпель, др.Вітаўт Кіпель, Галіна Русак, праф. Томас Бэрд, Марыя Паўліна Сурвілла.
27 чэрвеня Прадстаўнікі беларускае радыёпраграмы «Нёман» бралі ўдзел у прыняцьці, ладжаным губэрнатарам штату Іліной для працаўнікоў этнічных СМІ.
ліпень У БІНІМе выйшла кніга Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» пад рэдакцыяй Лявона Юрэвіча.
31 жніўня–4 верасьня У Іслачы (непаладёк Менску) на канфэрэнцыі «Незалежная прэса: свабода й адказнасьць» выступілі з дакладамі Зора Кіпель і др. Вітаўт Кіпель.
5–6 верасьня У Полацку прайшлі Скарынаўскія Чытаньні, у якіх бралі ўдзел Зора Кіпель і др. Вітаўт Кіпель.
11 верасьня Сустрэча Зоры Кіпель і др. Вітаўта Кіпеля з творчай інтэлігенцыяй Менску ў сталічным Доме Літаратара.
26–28 верасьня У Познані (Польшча) адбылася 6-я Міжнародная канфэрэнцыя «Эўрапейская русістыка й сучаснасьць», на якой праф. Зіна Гімпелевіч мела даклад, прысьвечаны творчасьці Васіля Быкава.
21 кастрычніка У Беларускім Цэнтры ў Таронце ладзілася імпрэза на тэму «Роля жанчыны ў адукацыі».
19 лістапада У Віляноваўскім Унівэрсытэце (Пэнсылвэйнія) адкрылася выстава мастака зь Беларусі Вадзіма Ўдавенкі.
7 сьнежня У Ратгэрскім Унівэрсытэце (Нью Джэрзы) дырэктар Мастацкае Бібліятэкі Ўнівэрсытэту Галіна Русак прачытала лекцыю «Мастацтва й дойлідзтва Полацкага княства ў ХІ–ХІІ стагодзьдзях».

Апрацаваў Зьм. Саўка