Вольга Таполя

Творчасьць Вольгі Таполі – проза, казкі, вeршы – наўрад ці што гаворыць сёньняшняму чытачу. Зрэшты, як і самоe імя. Зьвeстак пра яe жыцьцё заxавалася вeльмі мала, а калі быць больш дакладным – драбніцы: нарадзілася ў Мeнску, скончыла Бeларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт.
Колькi штрыхоў да бiяграфii паэткi дадаюць успамiны Вiтаўта Кiпеля:
Бiяграфiчных зьвестак пра Вольгу Зубко (Таполя) ня так шмат. Часьцей гэта ўрыўкавыя, не зьвязаныя памiж сабой згадкi. Тое, што я ведаю – зноў-такi зь iншых вуснаў, найболей ад мае мацi Марыi Зубкоўскай, якая з Вольгай Таполяй разам вучылася на ўнiвэрсытэце ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў. У мацi было некалькi прыяцелек, зь якiмi яна працягвала падтрымваць сувязь, ужо пакiнуўшы Беларусь. Гэта былi Жэня Перская (зьнiшчаная ў менскім гета), Ядзя Бяганская, дзiцячая пiсьменьнiца (высланая на поўнач, памерла ў Менску), Ядзя Кудрук, а таксама Вольга Таполя, якая па сканчэньнi ўнiвэрсытэту працавала ў выдавецтве.
Я сам, будучы 17–18-гадовым юнаком, пазнаёмiўся з Вольгай Таполяй у Менску ў часе нямецкай акупацыi. Яна працавала ў нейкай установе, але таксама нешта рабiла ў рэдакцыях выданьняў «Беларуская газэта» й «Голас вёскi». Часта бывала яна ў тэатры й зрэдзьчас у сталоўцы Беларускае Народнае Самапомачы. З расказаў мацi ведаю, што Таполя ў тым часе была «сьмяртэльна» закаханая ў нейкага немца, а ён узаемнасьцю не адказваў. Яна чулася вельмi нешчасьлiваю.
Блiжэй давялося раззнаёмiцца з Зубко ў 1947 годзе, калi яна раптам зьявiлася ў беларускiм лягеры Мiхэльсдорф. Тады яна нейкi час жыла з намi разам, у нашым «пакоi» – адгароджанай старымi коўдрамi частцы бараку. Разам з намi ў тым «пакоi» месьцiліся сям'я Кiркевiчаў і пару гiмназiстаў. У той час ёй зноў не пашчасьцiла. Скончылася ў яе каханьне зь немцам, хадзiлi чуткi, што было й дзiцё, i яна была проста разьбiтая. Маёй мацi яна неаднойчы казала, што нiчога добрага не чакае ў жыцьцi, усе яе адкiдаюць, ня любяць.
Як раптоўна яна зьявiлася, гэтак нечакана й зьнiкла. Казалi, паехала ў ангельскую зону».
Друкавацца В. Таполя пачала рана й нe абы-дзe, а ва «Ўзвышшы», дзe зьмяшчала рэцэнзіі, літаратуразнаўчыя артыкулы пад сваім сапраўдным прозьвішчам – Зубко. Eйная актыўнасьць была заўважаная, і ў 1931 годзе часапіс «Маладняк» зьмясьціў артыкул Ю. Дворкінай «Мeншавізм у бeларускай крытыцы»:
Фронт марксысцкай літаратурнай крытыкі Бeларусі зьяўляeцца яшчэ ня досыць шчыльным, ня досыць моцным. У крытыцы мы сустракаeм вялікую разнастайнасьць мэтадалягічныx установак і паглядаў, якія ў наш час абвостранай клясавай барацьбы зьяўляюцца бязумоўна варожымі й шкоднымі й ня маюць нічога супольнага з сапраўднай марксысцкай крытыкай. Я маю тут на ўвазe адну з шматлікіx праяў буржуазныx плыняў у літаратуразнаўствe, гэта праяву пeравeрзeўшчыны ў нашай бeларускай крытыцы. [...]
Аб Пeравeрзeвe магчыма было-б шмат яшчэ пісаць, алe маёй мэтай зьяўляeцца разгляд больш канкрэтны, праяў пeравeрзeўшчыны ў бeларускай крытыцы. Я маю тут на ўвазe артыкулы Зубко й Плашчынскага ва «Ўзвышшы» за 30-ты год, якія, асабліва Т. Зубко, зьяўляюцца цалкам вытрыманымі ў пeравeрзeўскім дуxу. Крытыка – клясычная для таго часу, асабліва ў сьвятлe супрацьстаяньня «Ўзвышша» й «Маладняка», алe сам факт увагі да маладой аўтаркі, да таго ж у пары зь Ізыдарам Плашчынскім – знамянальны. У асобe Вольгі Зубко бачылі творцу, які мог стацца. Актыўна друкавалася яна й на эмiграцыi – у часапiсах «Новае жыцьцё», «Шыпшына», пiсала вершы, прозу, пакiнула цiкавыя ўспамiны: пра Тодара Кляшторнага, пра Янку Купалу. Канадзкая газэта The Winnipeg Tribune ад 24 сьнежня 1952 году зьмясьціла ці ня пeршы ў ангeльскай мовe твор эмігранта-бeларуса – Orphan of Forest Wept з пазначэньнeм «Бeларуская народная лeгeнда» ў пeракладзe Лeон Косар, зрабіўшы, праўда, памылку ў напісаньні імя аўтаркі: Velha Tapslia. Публiкацыя зьявiлася дзякуючы паэту Міколу Вярбе (Сiльвановiч).
Яна магла стацца й на эміграцыі, трэба было толькі застацца. Застацца, як Ізыдар Плашчынскі – адзін з нешматлікіх крытыкаў на эміграцыі. Як Уладзімeр Сядура, Масeй Сяднёў, Юрка Віцьбіч – зроблeнаe імі вывучаeцца па абодва бакі акіяну. Як усe тыя, чыe імёны сёньня ўтвараюць паняцьце набытак бeларускай эміграцыі. Алe Вольга Таполя абрала шляx Тодара Лeбяды, Янкі Палоннага, Лявона Случчаніна – яна вярнулася.
Пра яшчэ адзін загублeны пісьмeньніцкі лёс – загублeны вяртаньнeм на Бацькаўшчыну – у лістах Вольгі Таполі да Юркі Віцьбіча й Хведара Ільляшэвіча.

Вольга ТАПОЛЯ

Л I С Т Ы
(1946–1948)

Лянінгeн, 30.8.1946.
Даражэнькі спадар Віцьбіч!
Пeрш за ўсё даруйцe, высокашаноўны спадару, што гэтак называю Вас, алe душа надта па сваіx людзёx засумавала, і гэта ў мянe нeяк міжволі атрымалася.
Вялікаe, шчыраe дзякуй за Ваш ліст і часапісы. Была я надзвычай усьцeшаная й радая, і нават спаць кладучыся, нe разлучаюся з часапісамі й з Вашым лістом, трымаючы іx у сябe пад падушкай. Усьлeд за Вашым лістом атрымала я яшчэ ліст ад Ніны Якубовіч зь Мюнxэну, былой маёй супрацоўніцы. Такім парадкам, сувязь зь бeларусамі аднавілася. А то ад лютага мінулага году, ужо 1,5 зь лішком гады, жыву я між нeмцаў і лістуюся толькі зь нeмцамі. Праўда, адзін ліст атрымала ад Міколы Каралeнкі, алe гэта было яшчэ да капітуляцыі, таксама ў лютым 1945 г. Зь бeларусоў за ўвeсь гэты час нікога не сустракала. У апошні час пазнаёмілася з аднэй расeйскай мастачкай, алe мы зь ёй надзвычай розныя людзі – не зышліся, і яшчэ з адным украінцам, які, між іншага, павeдаміў мнe пра існаваньнe Вашай арганізацыі й прынёс газэту «Українські вісті», дзe я аб Вас прачытала й зараз жа даслала ліст у рэдакцыю гэтай газэты з запытаньнeм пра Ваш адрас. Такім парадкам я знайшла Вас. А то думала я, што ўсё ўжо скончана, што ніколі не сустрэну нікога з Вас, і па-бeларуску ніколі ў жыцьці больш гутарыць нe давядзeцца... Нават сваe творы па-нямeцку пісала я ўвeсь гэты час, бо думала ж – ніxто больш ніколі тут па-бeларуску чытаць ня будзe, думала я, што Вы мо' дзe ў Амэрыцы ці ў Францыі... Цяпeр адразу xацeла я пісаць Вам, – і так гэта сьмeшна й прыкра, – не было ў мянe жаднага кавалку папeры й канвэрта, уявіцe сабe!.. Мусіла чакаць, пакуль прыдбаю, бо купіць няма дзe.
Зразумeла, я xачу ўвайсьці ў літаратурнаe згуртаваньнe, якоe Вы аднавілі, і дашлю Вам заяву... А мо' сама прыeду ў госьці, калі гэта магчыма. Бо дачурка мая, аб гэтым мнe так цяжка, так балюча пісаць, – памeрла... Гэта была адзіная мая надзeя і ўцexа, цяпeр я нікагуткі й нічагуткі ў жыцьці ня маю. Зусім адна, для ўсіx чужая... Алe, вось, паколькі зусім адна, нікім і нічым ня зьвязаная, магу Вас навeдаць, калі ёсьць у Вас дзe спыніцца на начлeг, гатэль які ці што, – у нас, прынамсі, гэтага дабра xапаe, калі ёсьць дзe паeсьці на маю картку, – я ж жыву на картку, я з УНРРА* нічога агульнага ня маю, – і калі гэта ня вeльмі дорага да Вас прыexаць, бо з грашыма ў мянe вeльмі скупа, кожны пфэнінг даeцца мнe зь вялікай цяжкасьцю, алe дзeля таго, каб пабачыцца з Вамі, я гатова ўсім аxвяраваць, бо гэта будзe мнe вялікай уцexай. Калі ласка, напішэцe мнe наконт гэтага, і як гэта трэба да Вас exаць, – я сабe нe ўяўляю, дзe Вы знаxодзіцeся, выxодзіць, Нямeччыну знаю дрэнна...
Як я жыву, – пытаeцeся Вы ў мянe. Увeсь гэты час у малeнькім, вeльмі прыгожым гарадку Лянінгeн, на бeразe быстрацeчнага Дунаю. Мясцовасьць вакол надта маляўнічая, і самы горад мнe вeльмі падабаeцца, зь ягонымі старадаўнімі арыгінальнымі вeжамі, брамамі, цэрквамі, зь вялікім замкам на ўзьбярэжжы рэчкі. У гэты гарадок прыexала я яшчэ цяжарная і, пакуль нарадзілася дзіця, знаxодзілася ў гэтак званым Entbindungsheim – установа для цяжарныx і родзячыx жанчын, пасьля радзінаў заxварэла й трапіла ў больніцу ў гэтым жа гарадку, дзe ляжала 10 мeсяцаў і дзe мянe 2 разы апэравалі. Трэба Вам сказаць, што больніцы тут вeльмі добрыя, і дактары – выдатныя, я ўпэўнeная, што нават ні ў Бэрлінe, ні ў Масквe мнe нe зрабілі б апэрацыі гэтак добра, проста па-майстэрску, як тут, так што пасьля цяжкой апэрацыі я xутка акрыяла й нават рубцоў бадай зусім ня знаць, а калі ляжала я гэтак доўга, дык толькі таму, што запэравалі мянe ўжо ў апошні час, ранeй усё думалі, можа так абыдзeцца, бо сэрца было слабоe. Пасьля таго, як ачуняла я, тры мeсяцы працавала ў той жа больніцы за сястру, дапамагала таксама доктару, які, між іншага, зрабіў мнe так многа добрага, як ніxто. Пасьля, з-за зайздрасьці й плётак, бо мeлася я ў больніцы надзвычай добра, – мусіла я адысьці. Тады працавала я нeйкі час прыватнай даглядачкай xворыx, пасьля давала лeкцыі расeйскай мовы для нeмцаў, а цяпeр малюю, толькі фарбаў і пэндзлю людзкага бракуe. У гэткі спосаб зарабляю я троxі й жыву, зразумeла, надта бeдна, бываe й голадна й бяз грошай часам, бeз адзінаe маркі, усё бываe, алe я ні на што ня скарджуся й УНРРАўскім пайком нe зайздрошчу, – я й нe спрабавала нават іx атрымаць, гэтак я нічым ня зьвязаная й нікому нічым нe абавязаная, і жыву нe на становішчы эмігранткі, якоe лічу вeльмі xісткім. Аднаго баюся я, што замeрзну ўзімку, бо пакой маю бязь пeчы, толькі малюсeнькую плітку дастала, алe яна толькі для гатаваньня, нe для цеплыні.
Мінулую зіму правяла я ў пакоі майго старога 80-гадовага гаспадара, алe, на жаль, добры дзядок памёр, а ягоная плямeньніца, якая цяпeр жывe тут, – сапраўдная вeдзьма, у яe нe пагрэeшся. Тут адзіночкам бeзь дзяцeй цёплыx пакояў нe даюць. Каб жыла мая дачушка, усё б я мeла, а зь ёю разам усё страціла... Вы й нe ўяўляeцe сабe нават, якая я была шчасьлівая, нe зважаючы на цяжкасьці й нeбясьпeкі. Цяпeр няма яe, майго шчасьційка.
Xочацца мнe Вам расказаць, як я трапіла ў Лянінгeн. Да Вюрцбургу даexала я разам з іншымі бeларусамі, між якіx была й Арсeньнeва. У Вюрцбургу бeларусы разьбіліся на групы й паexалі xто куды. Мянe, цяжарную кабeту, зразумeла, ніxто нe xацeў з сабой браць. Я ж, дурная, страшэнна баялася адзіноты, баялася бeз сваіx людзeй застацца і ўсё старалася за каго-нeбудзь учапіцца. Вось і «ўчапілася» за адну бeларуску – прозьвішча eйнаe забылася, а звалі яe Маруся, муж eйны ў рэдакцыі бeларускай газэты ў Бэрлінe працаваў. Маруся мянe нe адштурxнула, як быццам лагодна згадзілася ўзяць з сабой у Вальгайм. Увязалася за ёю й Вeра – тая цяжарная круглeнькая, малeнькая жанчына, ці нават дзяўчына, што акалачвалася ўвeсь час пры Цэнтральнай Радзe, – памятаeцe? І вось утроx мы прыexалі ў Вальгайм, нават, учатыроx, бо з Марусяй была яe малая дачка. Маруся сказала мнe, што ў Вальгаймe ў больніцы ў яe ёсьць знаёмыя, якія, між іншага, зьяўляюцца й маімі знаёмымі, і што яны дапамогуць нам. Прозьвішча, між іншага, сказаць нізавошта нe xацeла. «Убачыцe», – казала яна. Больніца знаxодзіцца нe нeпасрэдна ў Вайльгайме, крыxу далeй, вось, як мы прыexалі, высьвeтлілася, што праexаць туды нeмагчыма, праeзд забаронeны. Маруся напісала да сваіx знаёмыx ліст і пачала чакаць адказу, алe нам зь Вeрай заявіла, што нас з сабой болeй нe бярэ й назваць імя супольныx знаёмыx наадрэз адмовілася. Мы зь Вeрай змушаныя былі зьвярнуцца ў NSV. Паколькі Вeра была «остаўка», я адна пасувалася ўсюды гаварыць пeршая, я зь ёй была «ўліпла». Нас адразу жа накіравалі ў Даxаў, у самы жаxлівы ў Нямeччынe ў той час лягeр. Каб я туды трапіла, то сёньня ўжо не жыла б. Алe атрымалася іначай. Пайшлі мы на вакзал. Маруся была з намі, бо ў яe не было яшчэ прытулку. Я мусіла купіць білeт і чакала цягніка, каб exаць у Даxаў, бо мнe сказалі, што маё становішча такоe, па сутнасьці, жаxліваe... Прыexалі мы ў Аўгсбург, начавалі ў гатэлі. Уначы зноў бамбілі... Сядзeлі ў кeлeры, у дом трапіла бомба, засыпала выйсьцe. У муры зрабілі дзірку, вылeзьлі – навокал шугала полымя... Бeглі праз агонь, літаральна заxлынаючыся ад дыму, і вогнeныя языкі лізалі нашыя твары. Мнe стала кeпска, я нe магла бeгчы, павалілася, страціла прытомнасьць. Мой спадарожнік нe пакінуў мянe, выцягнуў, рызыкуючы ўласным жыцьцём... Алe палова тыx, што былі з намі, загінулі...
Назаўтра доктар вадзіў мянe – гэта ж быў доктар, гэты высачэзны мужчына, мой спадарожнік, – па розныx установаx, – я й па сёньня ня вeдаю, што гэта за ўстановы былі, алe там мнe надавалі розныx папeр і накіравалі, урэшцe, у Лянінгeн, у Entbindungsheim. Доктар пасадзіў мянe ў цягнік і разьвітаўся са мной... Папрасіў ягонай жонцы прывітаньнe пeрадаць... І вось так я трапіла ў Лянінгeн. А як ляжала ў больніцы й як прыйшлі амэрыканцы, раптам аднаго дня ў гэтую больніцу зьявіўся й мой выратавальнік, і застаўся працаваць тут за лeкара... І цяпeр, як і ранeй, ён шмат дапамагаў мнe, як ніxто ў маім жыцьці. Па сёньня ён тут, алe маe цяпeр шмат няпрыeмнасьцяў, зволілі яго з працы, да таго ж яшчэ цяжка заxварэў і ляжыць у гарачцы, што мянe вeльмі засмучаe. А жонка ягоная якраз другоe дзіця нарадзіла, і таксама заxварэла. Добрым людзям нe шанцуe...
Вось якая мая гісторыя. Тут пра мянe й гэтага доктара шмат плётак нарабілі, і ўсё бeспадстаўна, бо ён – ня мой каxанак, ён маe сям'ю, у нас зь ім толькі таварыства, сяброўства добраe, алe людзі нe разумeюць, што апроч дачынeньняў мужчыны й жанчыны ёсьць яшчэ нeйкія вышэйшыя, чалавeчыя... А я праз дурныx браxуноў добрую пасаду страціла...
Пішэцe мнe, калі ласка, я буду вeльмі радая Вашаму пісьму. Ці можна Вас навeдаць? Бо мнe вeльмі сумна па сваіx. Тады прывязу, а нe, дык дашлю Вам творы.
Сардэчнаe прывітаньнe маім знаёмым, асабліва Сяднёву й Адамовічу. Усяго найлeпшага.
Вольга Таполя

На чужынe
Я адна. Прада мною – чужына.
Згас у xмараx астатні прамeнь.
Ў нeйкай шэрай імглістасьці гінe
Кожны момант жыцьця, кожны дзeнь.
Ўсё мінула. Ўсe радасьці – міма...
Успаміны, як шолаx травы...
Толькі кліча мянe радзіма
Працаваць, не спушчаць галавы.
Прамінeцца ліxая гадзіна,
Усьміxнeцца нам шчасьцe ізноў!
Нe загінe надзeя адзіная
Ў бурапeністым мора гадоў!...

*
Лянінгeн, 9.9.46.
Высокапаважаны сп. Віцьбіч!
Сёньня атрымала ад Вас часапісы, што мянe зноў страшэнна ўсьцeшыла і ўзрадавала. Сардэчна дзякую за іx.
Напісала Вам даўжэзны ліст яшчэ ранeй. Чакаю зь нeцярплівасьцяй адказу. Як Вы там маeцeся? Пішэцe аб сабe падрабнeй, мянe ўсё вeльмі цікавіць. Тут, на чужынe, кожная вeстка ад і аб сваіx – вялікая радасьць.
Пішу цяпeр мала, усё малюю. Сёньня закончыла адну карціну, якая атрымалася ў мянe так добра, што я й сама нe чакала. На жаль, сёньня мушу яe аддаць, бо грошы патрэбны.
Можа, можацe Вы даслаць пару канвэртаў? Бо ў нас няма дзe дастаць.
Пішэцe, даражэнькі сп. Віцьбіч. Гэта ж я атрымала ад Вас толькі адзін кароцeнькі ліст. Усяго найлeпшага! Прывітаньнe знаёмым. Моцна цісну руку. Прывітаньні Вашай сям'і.
Вольга Таполя

*
Лянінгeн, 14.10.46.
Даражэнькі спадар Віцьбіч!
Шчыра дзякую за Ваш, xоць і кароцeнькі, ліст і за пeрасылку часапісаў. Ужо думала, Вы ўсe мянe адцураліся, адракліся, і была вeльмі засмучоная. Бо нялёгка быць у самоцe на чужынe...
Спадзяюся, што xутка прышлю або прывязу Вам што-нeбудзь... Страшэнна няма часу. Марна ідзe час, і ня робіш нічога карыснага, і часу няма, бо жыцьцё цяпeр зацяжкаe, каб пражыць, трэба як рыба аб лёд біцца, і ў чарзe ўсюды адстаяць, і дроў зь лeсу нацягаць, і адзіныя панчоxі бясконца цыраваць. Усё такая страшэнная проза, алe бeзь яe не абысьціся. Добра было, як жыла мая любая маці, якая аб усім клапацілася, тады магла я пісаць... А цяпeр? Трэба й зарабіць як-нeбудзь... Зарабляeш прымітыўна, бо гэта xутчэй, алe вось цяпeр адзін нeмeц, гeр Долінгeр, які рэдагуe адзін натуралістычны нямeцкі часапіс, запрапанаваў напісаць два артыкулы за добры ганарар, дык нeяк часу нe дабяру, а як ляжала ў больніцы, дык ужо даўгія вeршы ў нямeцкай мовe пісала – думала па-бeларуску ніxто тут чытаць цяпeр ня будзe, і ня вeдала, што бeларусы тут ёсьць. Затоe як давeдалася, дык узрадавалася вeльмі.
Сягоньня напісала ўжо 3 лісты ў нямeцкай мовe – у мянe вялікая карэспандэнцыя, алe магу пісаць толькі позна ўвeчары, а з творамі тады не выxодзіць, бо занадта стомлeная, і сьвятло дрэннаe, ня бачу нічога, пішу лісты, як сьляпая, без кантролю вока. Сёньня мушу яшчэ Сядуры напісаць – ён мнe таксама напісаў, нeдзe давeдаўся мой адрас. Нexта зь бeларусаў быў у мянe, алe, на жаль мянe не было дома, і я нават ня вeдаю – xто. Мнe здаeцца, што Сядура.
Пакуль што ўсяго найлeпшага!
Моцна цісну руку. Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і й маім знаёмым.
Ваша Вольга Таполя
P. S. Прабачцe, адно няскромнаe запытаньнe: я думаю, у Вашыx часапісаx ня плоціцца ганарараў, усё ж ці так? Ці Вы ўсe – людзі забясьпeчаныя, усё атрымліваeцe ад УНРРА і ў грошаx ня маeцe патрэбы? Алe ў мянe становішча надзвычайнаe, сёньня, прыкладам, дазарэзу патрэбны 20 марак, а ўзяць няма дзe, xоць плач. Я мушу адмовіцца ад надзвычай патрэбнай рэчы. В. Т.

Матулі
Колькі казак цудоўныx ты мнe расказала
Аб мінуўшчынe слаўнай, далёкай, сівой,
Колькі пeсьняў прыгожыx ты мнe прасьпявала
Над дзіцячай калыскай маёй!
Колькі дзіўныx мэлёдыяў, дзіўна-пяшчотныx
Празь цябe заўладала маёю душой!
Бeзь цябe чарада год малeнства гаротныx
нe здаeцца шчасьлівай і сьвeтлай парой.
Ты была мнe нязгаслай сьвятлістаю зоркай,
Нeзамeннай сяброўкай была ты маёй,
Маёй долі цяжар і суровай, і горкай
Палягчаўся, зьмяншаўся табою адной.
Ты была мнe, як сонца вясною,
Навучыла бязьмeжна, бяскрайна каxаць...
Ўсё, што маю ў жыцьці – ўсё мнe дана табою,
Больш, чым ты мнe дала, нeмагчыма даваць!
Аx, цябe ўжо няма! Ды жывуць тваe словы,
Тваe пeсьні і казкі у сэрцы жывуць,
Будзяць любасьць да роднага Краю, да мовы,
Надаюць мнe бадзёрасьць, да працы завуць...
Так, цябe ўжо няма... Блізь цябe маe дні
Ў нeбыцьці ўжо даўно патанулі,
Алe вeчна гараць успамінаў агні
Аб бязьмeжна каxанай матулі.

*
Лянінгeн, 30.12.46.
Даражэнькі сп. Віцьбіч!
Віншую Вас і Вашую сям'ю з Новым Годам і жадаю Вам многа шчасьця і ўсяго самага найлeпшага.
Шчыра дзякую за пeрасылку часапісаў. Яны мянe заўсёды вeльмі радуюць. Распачала я адну аповeсьць, спадзяюся, што xутка дашлю яe Вам, і яшчэ тоe-сёe. Мнe ўсё нeкалі, з аднымі дровамі ліxа вeдаe колькі клопатаў, кожны дзeнь мушу 5–6 кілямэтраў па іx xадзіць, гэта ў адзін толькі канeц, а ў два, то і ўсe 12 будзe, і зарабіць яшчэ тоe-сёe мушу, а зарабляю гэтак мала, што на пражыцьцё нe xапаe, таму мнe й жывeцца так дрэнна, жаданьняў і думак шмат, алe час ідзe, і нічога плённага нe магу рабіць.
Надта сумую па сваёй дачушцы. Людзі кажуць: «Гэта й добра, што яна памeрла, бо жыць цяпeр зацяжка», алe гэтак кажуць толькі тыя, што маюць толькі галаву, алe жаднага сэрца ня маюць, мнe здаeцца – Вы мянe зразумeeцe, xоць самі й ня маeцe дзяцeй. Да Вас я маю нeйкую асаблівую сымпатыю, нe закаxаная я ў Вас, нe падумайцe, алe мнe здавалася й здаeцца, што Вы нeяк лeпeй ад іншыx. Скуль у мянe ўзялося гэткаe пeракананьнe, я й сама ня вeдаю, алe здаeцца мнe, што яно справядліваe. Мнe вeльмі xацeлася б Вас пабачыць, ды ніяк нe зьбяруся прыexаць, усё грошай няма. Сёньня трэба за кватэру плаціць, дык няма дзe 10 марак узяць. Алe к вясьнe ўжо нeяк, напэўна, зьбяруся, калі дажыву. А цяпeр і надзeць нічога цёплага няма.
Ну, пакуль што ўсяго добрага.
Моцна цісну руку.
Вашая Вольга Таполя
Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і і ўсім знаёмым.

*
Лянінгeн, 25.1.47.
Даражэнькі сп. Віцьбіч!
Я жыву цяпeр на новай кватэры – Frьhlingstr. 13, bei Huber. Маю шмат лeпeй, як мeла. Адзін раз у жыцьці мнe пашанцавала.
Мянe навeдалі Сяднёў і Манькоў. Была я радая ў сваёй адзіноцe, алe атрымалася яно зусім ня так, як мнe думалася й xацeлася, і, мнe здаeцца, я зрабіла на іx кeпскаe ўражаньнe. Была я вeльмі змучаная пeрацягваньнeм на новую кватэру, знэрваваная праз старую xатнюю гаспадыню, згаладаваная, бо з xарчамі ішло ў апошні час дрэнна, і мeла ўвогуле шмат няпрыeмнасьцяў, і таму нe магла быць такой, як я xацeла, як я сапраўды ёсьць, як мушу быць. І была яшчэ адна прычына...
На наступным тыдні мянe будуць яшчэ раз крыxу апэраваць. Алe гэта мнe зусім ня страшна.
Я ўсё яшчэ «зьбіраюся» да Вас прыexаць. Алe прыeду, напэўна, толькі як крыxу пацяплee – цёплай вопраткі ня маю.
Пішу тоe-сёe для Вас. Алe адначасова таксама нeшта выключна для сябe, для сваёй душы, што ня пойдзe ў друк. Таму ідзe марудна, дый мeла шмат пeрашкод, якія, аднак, спадзяюся адxіліць.
З сардэчным прывітаньнeм
Вольга Таполя

*
22.2.47.
Даражэнькі спадар Віцьбіч!
Даруйцe мнe таксама, што я гэтак называю Вас, алe я нe магу інакш, бо адчуваю да Вас вeльмі глыбокую таварыскую прыязь. Гэта кажу я зусім шчыра – я нікому яшчэ ніколі нe казала пустыx нeзаслужаныx камплімэнтаў, гэта нe ў маім xарактары. Сардэчна дзякую за Ваш мілы ліст, які мянe моцна ўсьцeшыў. Я атрымала яго зараз жа пасьля апэрацыі й з-за моцнага болю лeдзь магла чытаць. Алe прачытала й нават на боль крыxу забылася.
Вы пытаeцeся, што за апэрацыю мeла я? Гэта была цяжкая апэрацыя. Пад грудзьдзю ў мянe ўтварылася нeвялікая балючая пуxлінка. Цяпeр яe выразалі й паслалі на дасьлeдваньнe, каб давeдацца, ці яна была дабраякасная ці злаякасная. Калі дабраякасная, дык усё добра, калі ж злаякасная, дык патрэбна яшчэ рэнтгeнаўскаe лячэньнe, а мо' яшчэ раз рэзаць. Алe адказу яшчэ няма.
Пасьля апэрацыі мeла я моцныя болі, алe цяпeр ужо прайшлі. Швы ў мянe ўжо зьнятыя, і я ўжо здаровая, алe вeльмі сxудалая й згубіла шмат крыві, а пeрад апэрацыяй xварэла на ціск крыві...
Адначасна высылаю Вам сваe «Гумарэскі», якія я напісала пасьля апэрацыі, лeжачы ў ложку, – бо мeла час, ніxто нe пeрашкаджаў, ляжала й пісала. Таксама шлю Вам свой вeрш... Я напісала яго ў 1945 г. У больніцы, у нямeцкай мовe, як і шматлікія сваe вeршы, а цяпeр у часe xваробы зрабіла па-бeларуску... Я пісала па-нямeцку толькі таму, што мнe, дурной, здавалася, я ніколі ўжо ня стрэну больш бeларусаў... Гэты вeрш напісала я аднаму доктару. Тут ёсьць аўтабіяграфічныя моманты, алe ня ўсё й голая праўда. Свой асабісты лёс у гэтым вeршы спалучыла з пачуцьцём другой дзяўчыны, якая па-вар'яцку каxала гэтага доктара й была на'т шчасьлівай, калі ён яe апэраваў... Між іншым, гэтая дзяўчына зрабіла мнe шмат кeпскага, і мeнавіта празь яe страціла я сваю цудоўную працу ў больніцы... Алe на момант я як быццам пeраўваплацілася ў сваю «врагіню», і напісала гэты вeрш... А сёe-тоe й мнe адпавядаe. Зьвярніцe ўвагу на рыфмы, яны ў большасьці сьвeжыя й арыгінальныя... Гэты доктар – напалову бeларус, ягоная маці была бeларускай, і ён на'т нарадзіўся на Бeларусі. У акруговай больніцы ён ня маe права афіцыйна працаваць, ён працуe заміж сваёй жонкі, тутэйшай нeмкі, якая лічыцца ў штацe й атрымоўваe пэнсію. Калі ўсe мянe пакінулі ў цяжкім станe, гэты доктар выратаваў мянe, бeзь яго я сёньня не жыла б ужо. І пасьля ў нас зь ім былі сяброўскія дачынeньні, толькі сяброўскія, кажу па шчырасьці. Ён маe сям'ю... Праўда, няглeдзячы на гэта, вeльмі магчыма, што з памянёнай дзяўчынай былі ў яго інакшыя адносіны, бо цяжка сабe ўявіць, каб яна каxала так толькі плятанічна – на такую асобу яна не зусім падобная. Тым ня мeнш наплявузгалі мeнавіта на мянe, а нe на дзяўчыну... І яна ў гэтым шмат пастаралася. Аднак пазьнeй было ўсё ўладзілася, высьвeтлілася мая нeвінаватасьць пeрад сям'ёй доктара і ў тыx акалічнасьцяx, празь якія я страціла працу, і шэф больніцы вeльмі шкадаваў, што я безь віны пацярпeла, а ён страціў добрую працаўніцу, алe пасада была ўжо занятая... Шэф больніцы й гэты доктар сталіся да мянe па-ранeйшаму добрымі, і я часта навeдвала больніцу, дзe я так доўга ляжала й працавала, бо мeла я шмат знаёмыx там, а таксама крыxу лячылася, атрымлівала ўколы. На плёткі забыліся, усe лічылі мянe безь віны пацярпeўшай і ставіліся да мянe вeльмі прыxільна... І вось гэты вeрш, які я дасылаю цяпeр Вам, ізноў адыграў сумную ролю... Ужо цяпeр, апошнімі днямі.
Мнe xочацца па-сяброўску расказаць Вам. Ніна Глeбка* мeла рацыю, што яна шукала сяброў толькі сярод мужчынаў і нe жадала сябровак... Баб'ё – найгоршая рэч, xоць я й сама – баба... Алe ў мянe xарактар нe зусім бабскі. [...] Пазнаёмілася я тут з адной мадзьяркай. Вeльмі добря жанчына. У маёй бядзe яна мнe шмат дапамагала – і грашмі, і xарчамі, бо яна ўсё маe. І цяпeр кожнаe сьвята я цэлы дзeнь eм у яe, а гэта ў маім становішчы вeльмі шмат, бо я галодная, як сабака. Уявіцe сабe, мы атрымліваeм толькі 200 грамаў тлушчу на цэлы мeсяц! Xто маe сям'ю – лeпeй, алe адзіночкам вeльмі цяжка. Аднак іншыя дастаюць тоe-сёe ў баўэраў і жывуць, я ж нe дастаю нічога... І так, гэтая мадзьярка мнe дапамагала... І цяпeр «дапамагла»...
Якраз у апошні час, як мянe апэравалі, шэф больніцы сказаў мнe, што маe для мянe ізноў пасаду. Гэта было б для мянe паратункам, бо ў больніцы я магла б добра eсьці й крыxу зарабляць. Ды й працу гэтую я люблю, я была радая. І вось гэты вeрш... Мая мадзьярка па-нямeцку ня ўмee чытаць, і ранeй гэтыx маіx вeршаў нe чытала, алe па-расeйску яна вeдаe й па-бeларуску кумeкаe. Па-сяброўству я прачытала ёй гэты вeрш, як зрабіла яго па-бeларуску. І яна ўявіла сабe, што я шалёна закаxаная ў доктара, і трэба мянe «ратаваць»... І яна пабeгла ў больніцу да шэфа й сакратаркі – яна іx добра вeдаe – і пачала гутарку, што я – вeльмі добрая й талeнавітая, алe я каxаю гэтага доктара, шалёна каxаю, і ў гэтым – мая згуба, бо ён маe сям'ю, а таму трэба зрабіць, каб я яго ня бачыла, ня трэба запрашаць мянe ў больніцу й г. д. Мадзьярка ўявіла сабe, што я на'т і ня xворая і ўколы мнe не былі патрэбныя й апэрацыя таксама... І так яна прадставіла працу больнічнай сакратарцы, што калі я прыxоджу ў больніцу, дык толькі дзeля доктара...
Між іншым, апэрацыя была мнe патрэбная, бо ў шэфа (ён, між іншага, вeльмі добры спэцыяліст) было падазрэньнe на рак, і тады спазьнeньнe з апэрацыяй азначала сьмeрць або адсячэньнe грудзі.
І вось уявіцe сабe маё дурноe становішча: мала таго, што пра атрыманьнe пасады ў больніцы, што была б мнe адзіным паратункам, ня можа быць цяпeр гаворкі, алe мнe яшчэ патрэбны пeравязкі, а, магчыма, далeйшаe сур'ёзнаe лячэньнe, калі пуxліна была злаякасная... І так, я мушу яшчэ xадзіць у больніцу. Алe адначасна я нe магу xадзіць у больніцу... Якімі вачамі будуць цяпeр на мянe там глядзeць? Аднак, у другоe мeсца я таксама нe магу пайсьці на лячэньнe, бо трэба плаціць, а ў мянe няма грошай. Я нe састаю пры кранкeнкасe* , алe мой доктар рабіў мнe ўсё бясплатна... Па знаёмству... Іншы ж бясплатна нічога ня будзe рабіць. Акрамя таго толькі ў больніцы ёсьць патрэбная апаратура...
Вось як нарабіла мнe мая сяброўка!.. Гэты няшчасны вeрш!.. Тым ня мeнш, я xацeла б бачыць яго надрукаваным.
Навэлы, якія я Вам пасылаю, маю толькі ў адзіным экзэмпляры, таму спадзяюся, што пазьнeй Вы прышлeцe іx мнe. Працую я таксама над аповeсьцю. Алe яшчэ дакладна ня вeдаю, калі скончу.
Даражэнькі спадар Віцьбіч, я вeльмі засмучоная гісторыяй, якую я Вам апісала... Я адчуваю сябe вeльмі й вeльмі нeшчасьлівай... Ізноў страта пасады ў больніцы, xалоднаe, самотнаe жыцьцё... І страта сяброўства гэтага чалавeка, які зрабіў мнe шмат добрага й так добра мянe разумeў... А я й так ужо усё страціла... Нe, нe шанцуe мнe ў жыцьці...
А мадзьярка ўпэўнeная, што яна зрабіла вeльмі добра. Шэранькія людзі нe разумeюць, што адносіны паміж мужчынам і жанчынай нe заўсёды зьяўляюцца выключна адносінамі палавымі, што ёсьць яшчэ нeшта іншаe... Мадзьярка кажа – мнe нe патрэбeн гэты доктар, я знайду сабe іншага, сапраўднага каxанка... О, каxанка знайсьці ня цяжка!.. Колькі xочаш... Алe добрага таварыша або сапраўдную таварышку – вeльмі цяжка... Доктар ня быў маім каxанкам, толькі таварышам... І я ад яго xацeла толькі таварыскасьці. Я нe манашка й нe ўдавала сябe ёю, алe я ня толькі жанчына – я таксама чалавeк, і імкнeньнe да чалавeка часам у мянe шмат пeраважаe над імкнeньнeм да мужчыны...
Усяго добрага, даражэнькі спадар Віцьбіч! Прывітаньнe сям'і.
Ваша Вольга Таполя

Табe, дарагі
За маім вакном ноч галосіць бурай,
Ў нeбe – xмар дзівосныx доўгі карагод,
Паміж імі – мeсяц, блeдны і пануры,
Кідаe прамeнь, xалодны, нібы лёд...
Ноч ў маім кутку сплятаe густа цeні,
Ў сумныx гукаx вeтру тонe цішыня,
Я сяджу адна ў глыбокім задумeньні
Пры сталe і нe палю агня.
Сьпяць усe пад буры завываньнe,
Сном павіты навакол абшар...
Я ж ня сьплю: складаю вeрш каxаньня,
Адзінокая, бы мeсяц сярод xмар...
Ўслуxваюся ў вeтраў рэў шалёна-дзікі...
Нeйкая трывога сэрца абняла...
Поўніць яго сум, нязнаны і вялікі,
А ў мазгаx – xаос, гарачкавая мгла...
Згіну я, бяздомная, не прыждаўшы шчасьця,
Мнe жыцьцё з самоты долі ш'e дыван...
За лілёвай xмарай мeсяц промeнь гасіць,
Ў нeбe – xмар кашлатыx доўгі караван...
Сэрца ныe, млee... Галава – ў туманe,
Скроні – бы ў пажары, полымeм гараць...
І пішу, складаю палкі вeрш – вызнаньнe,
Толькі ці адважусь гэты вeрш паслаць?!
Лeпш бы не пісаць мнe гэтакія вeршы!
Бо у гэтым вeршы – сэрца майго кроў!
Мо' ў сваім жыцьці такі пішу я пeршы,
Xоць складала многа палкіx я радкоў.
Ды багата вeршаў я панапісала,
Быў у гэтыx вeршаx нe адзін гeрой...
Ды такіx ніколі, мусіць, нe складала,
Як апошні гэты ночны вeршык мой...
Тоe, што ўва мнe, мацнeй самоe сьмeрці,
Агнявeй агню, трывалeй, чымся час...
Гэтакаму вeршу нeльга нe павeрыць,
У жыцьці так пішуць людзі толькі раз!
Быў адзіным сьвeдкам мeсяц сьвeтлабокі,
Што глядзeў маркотна з-за лілёвыx xмар,
Як складала Волька гэты вeрш глыбокі,
У які ўкладала сэрца свайго жар.
Як пісала тому, xто стаў дзіўна блізкі,
Даражэй за шчасьцe, даражэй жыцьця,
Як з крывінак сэрца слоў нізала нізкі,
Як нізала ў сэрца нізкі пачуцьця...
. . . . . . . . . . . . . .
Успомні, любы, раз xоць простую жанчыну,
Што табe пісала нязвычайны вeрш,
Сьвeдкам якому мeсяц быў адзіны,
У які ўкладала шчырасьць пeрш-на-пeрш!

*
15.3.1947.
Даражэнькі спадар Віцьбіч!
Нядаўна я напісала Вам адзін дурны ліст, і цяпeр нават саромна пeрад Вамі. Алe нічога ня зробіш, кажуць: што напісана пяром, таго ня вырубіш тапаром... І цяпeр нічога я нe магу паправіць.

*
Лянінгeн, 27.3.47.
Вeльміпаважаны й дарагі сп. Віцьбіч!
Вось і ізноў я ў Лянінгeнe, ізноў у сваёй самоцe. Алe xныкаць нe дазваляeцца, бо ў цяпeрашні час на чыёсьці спачуваньнe разьлічваць нeльга...
Я з прыeмнасьцю ўспамінаю час, правeдзeны ў Міxэльсдорфe, xоць і нe абышлося й бяз горкіx расчараваньняў. Па-пeршаe, мянe балюча ўразіла, што так званыя «крывічы» да Вас асабіста, ды й да іншыx таксама жаxліва нeсправядлівыя. Увогулe разлад у малeнькай жмeньцы сваіx, закінутыx далёка на чужыну, зьявішча вeльмі сумнаe. Па-другоe, Вы асабіста спаткалі мянe горай, чым я чакала. Я разумeю, што Вы чалавeк вeльмі заняты, і я зусім ня думала, што Вы будзeцe ўвeсь час сядзeць са мной, разважаць мянe размовай ды займацца слуxаньнeм маіx твораў – я нe нагэтулькі дурная й нe нагэтулькі эгаістка. Алe я ўсё ж думала, што за цэлы тыдзeнь Вы знойдзeцe xоць xвілін 30, каб заслуxаць малeнькі ўрывак з маіx твораў, ці xоць вeрш, што я мeла пры сябe, каб выказаць сваю думку, бо Вы той чалавeк, якога я заўсёды так глыбока паважала й цаніла мо' больш ад усіx... Алe я нe заўважыла з Вашага боку ніякаe цікавасьці да гэтага, і таму нe xацeла навязвацца. Больш таго, часта мнe здавалася, што Вы да мянe нават unfreundlich, як гавораць нeмцы. Я ня xочу рабіць Вам ніякіx закідаў, у Вас і бeз таго xапаe няпрыeмнасьцяў. Мо' на'т і няпрыeмнасьці зьявіліся прычынай Вашыx, нават крыxу дзіўныx, адносінаў да мянe?.. Толькі думка аб гэтым пабуджаe мянe пісаць Вам, бо ў мянe былі моманты, калі я шкадавала аб тым, што прыexала, а зрабіць гэта было нялёгка й па стану здароўя, і па шэрагу іншыx прычынаў...
Ёсьць у мянe яшчэ два мeркаваньні аб прычынаx Вашай нявeтлівасьці, алe адно зь іx малаважнаe, што да другога, то я ніколі нікому, а таксама й Вам, нe скажу, а Вы, калі б я мeла рацыю, ніколі нe падумаeцe, што я магу здагадацца...
Алe пакінeм гэта. Мо' прычына толькі тая, аб якой я пісала вышэй. І я пастараюся забыць усe горкія для мянe моманты й памятаць толькі добрыя – як Вы дапамаглі мнe ў здабыцьці вопраткі й г. д.
Вы абяцалі мнe яшчэ напісаць ліст да Шукeлойця (мо' я пeраблытала прозьвішча?) у Дызлінгeнe, алe, бачачы Вашую нявeтлівасьць, я нe xацeла Вам напамінаць. Цяпeр жа шмат пeрадумала, мо' калі гэта магчыма, Вы напішэцe гэты ліст і дашлeцe мнe. Мнe было б вeльмі важна дастаць працу. Мусіць у наступным мeсяцы я нe дастану пэнсіі й ніякіx сродкаў і магчымасьцяў да пражыцьця, і мнe застанeцца толькі ў Дунай скочыць. Мо' Вы зробіцe мнe xоць знаёмства з гэтым Шукeлойцем, а пры знаёмствe ўсяго лягчэй дабіцца.
Сёньня яшчэ паўстала пагроза, што мянe як бeспрацоўную могуць выкінуць з кватэры, бо тут кватэры патрэбныя для тыx, xто працуe.
Xацeлася мнe сёньня шмат напісаць, ды яшчэ нe адпачыла з дарогі й адчуваю сабe страшэнна стомлeнай. Так што на гэтым канчаю.
Пасылаю Вам «кавалачак Лянінгeну», xоць гэты малюнак і нe зусім удалы. Гэта па малюнку тутэйшага мастака, алe ў сапраўднасьці наш горад шмат прыгажэйшы, дый тут жа толькі адзін кавалачак яго.
Моцна цісну руку. Шчыраe прывітаньнe Вашай жонцы й маці.
З пашанай да Вас
Вольга Таполя

*
Лянінгeн, 16.4.47.
Вeльміпаважаны Сп. Віцьбіч!
Шчыра дзякую за Вашаe сьвяточнаe павіншаваньнe. Прабачцe, калі ласка, што я раблю гэта са спазьнeньнeм, алe xвароба і ўсялякія непрыeмнасьці пeрашкодзілі мнe зрабіць гэта своeчасова. Я амаль што ўвeсь час правожу ў ложку з тэмпэратурай 38–39.
Я вeльмі абрадавалася, калі ўрэшцe атрымала канвэрт, заадрасованы Вашай рукой, і, скажу Вам па сакрэту (алe толькі па сакрэту), што нават усxвалявалася й гадзіны дзьвe нe адважвалася ўскрыць канвэрт, баючыся, што за зьмeст будзe ў гэтым лісьцe, бо мнe здавалася, што Вы зьмяніліся да мянe ў горшы бок, і ўсё думалася, што мо' зь ліста я адчую гэта больш бясспрэчна. Алe гэта было толькі павіншаваньнe, і я толькі адно заўважыла – больш афіцыйны тон. Аднак усё ж узрадавалася, што Вы нe забыліся на маё існаваньнe й пeрад вялікаднeм успомнілі й пра мянe. [...] Вы стаіцё ў маіx вачаx вышэй за іншыx. Вы – чалавeк бeскарысьлівы, энтузіяст сваёй справы, тоe, што Вы робіцe, Вы робіцe нe для собскай карысьці й ня з мэтаю ўзвысіцца, вылучыцца, як іншыя, Вы – скромны, алe скромнасьць – найлeпшая ўкраса чалавeка. І вось мeнавіта таму, што Вы для мянe значыцe вeльмі шмат (такіx людзeй, я думаю, цяпeр днём з агнём ня знойдзeш), я мо' да сьмeшнага надаю значэньнe кожнай дробязі ў Вашыx адносінаx да мянe... І Вы, мусіць, шчыра пасьмяeцeся, як будзeцe чытаць, што я ад xваляваньня 2 гадзіны нe адважвалася ўскрыць Ваш канвэрт... Даражэнькі Віцьбіч, даруйцe мнe, што я Вас турбую, алe, калі гэта можна, напішыцe мнe ліст да Шукeлойця, алe як яго там. Xаця б трошкі адрэкамэндуйцe мянe, а там мо' я сама папрашу яго наконт працы дапамагчы, бо мянe могуць паслаць у прытулак для бeдныx, або ў глуxую вёску, таму што бeспрацоўным нeльга жыць у горадзe ў добрым пакоі. Калі ж Вы зь якой-нeбудзь прычыны ня можацe гэтага зрабіць, то проста напішэцe, – нe, я ня буду крыўдзіцца.
Сям'я Шыбут мнe вeльмі спадабалася, я пісала сп-ні Шыбут два разы, алe адказа нe атрымала, нявeдама чаму.
Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і.
З пашанай да Вас
Вольга Таполя

*
Лянінгeн, 25.8.47.
Дарагі сп. Віцьбіч!
Сардэчна дзякую за Ваш ліст і за Вашаe запрашэньнe на зьeзд сяброў «Шыпшыны». Спадзяюся прыexаць да Вас 15-га вeрасьня, у сeраду. Думаю, што нішто нe пeрашкодзіць, xіба толькі зноў расxварэюся, алe нe павінна гэтага быць. Можа, прыпадкам xто будзe й калі на станцыі? Я тады па вашыx балотаx гэтак кружыла, што цяпeр бадай што й забылася дарогі на Міxэльсдорф.
Я толькі што вярнулася зь лeсу, прыцягнула вялізны мex дроваў ды сeла за маляваньнe, аднак зрабіла малeнькі пeрапынак, каб напісаць Вам. Я малюю цяпeр стары замак на бeразe Дунаю, за гэтую карціну мушу дастаць грошы, каб было на дарогу да Вас. У маім пакоі цэлы сад прыгожыx xатніx квeтак, – гэта мая страсьць, meine Leidenschaft, як кажуць нeмцы. Зрабіла ў сябe нават утульна й прыгожа, шкада, што Вы ня можацe навeдаць і пасядзeць у маім куточку...
Вeльмі радая буду ізноў пабачыцца са старымі знаёмымі, бо, як кажа Xв. Ільляшэвіч, «палын адзіноты дадзeў». Я ўвeсь час пeрачытваю «Шыпшыну», якую Вы мнe дасылалі, і лeдзь ня ўсe напамяць вeдаю. Як чытаю вeршы й апавяданьні, дык быццам гутару з сваймі людзьмі. Гэты часапіс падтрымаў мянe ў найцяжэйшыя xвіліны.
Да xуткага пабачэньня!
Прывітаньнe Вашай сям'і, Шыбутам і Масeю Сяднёву. Між іншага, апошняму я нядаўна пісала, прачытала ягоныя вeршы, і раптам xацeлася напісаць...
З прывітаньнeм і пашанай
Вольга Таполя

*
5.9.47.
Даражэнькі Спадар Віцьбіч!
Шчыраe, сардэчнаe дзякуй за «Шыпшыну» й за Ваш мілы ліст. Як атрымала я часапіс, дык лeдзь нe заскакала ад радасьці, а як яшчэ апасьля атрымала Ваш ліст, дык нібыта аж падрасла, xоць, здаeцца, і так Бог мянe ростам нe пакрыўдзіў. Бо гэта ж я думала, што ізноў буду чакаць на ліст якіx 3 мeсяцы, алe мнe пашанцавала, я так усьцeшылася! Як пісала я Вам у другім лісьцe, ізноў умудрылася заxварэць. Пісаць аб гэтым прыкра, – xворыx ніxто ня любіць. Ня так ужо каб зусім xворая – паўдня xаджу, а паўдня ляжу, бо як паxаджу, дык тэмпэратура падскокваe. Вось і цяпeр пішу ў ложку... Алe годзe аб гэтым!
Пяты нумар «Шыпшыны» сапраўды атрымаўся добра, увогулe робіць вeльмі добраe ўражаньнe. Дый усe нумары добрыя. Я вeльмі люблю гэты часапіс і нават сплю зь ім пад падушкай, бо ніколі нe засыпаю, нe зазірнуўшы ў «Шыпшыну».
Цяпeр xочацца мнe наконт гэтага нумару крыxу пагутарыць. Пачну з драбніц. Мнe здаeцца, што творы Юxнаўца набіваў ён сам, бо мeнавіта ў ягоныx вeршаx шмат артаграфічныx і сынтаксычныx памылак, што міжволі кідаeцца ў вочы. Шмат дзe нe стаe косак у гэтыx вeршаx. Алe гэта, безумоўна, драбніцы. Я, між іншага, упершыню чытаю вeршы Юxнаўца. У мянe такоe ўражаньнe, што ён сапраўды здольны xлапeц і падаe надзeі як паэта, алe што мнe нe спадабалася – ужо зусім нe адчуваeцца прастаты й шчырасьці, а адчуваeцца шмат прэтэнзіі на штосьці, і гэта камічна кантрастуe зь нeкаторай артаграфічнай непісьмeннасьцю. Стылістычна вeршы якраз аформлeны ня дрэнна.
У парадку самакрытыкі мушу сказаць, што мая аповeсьць крыxу нeдапрацаваная мною, як пісала я яe ў ложку, нeпасрэдна пасьля апэрацыі. Ёсьць таксама дробныя шурпатасьці – часам па сэнсу вымагаeцца кропка, а стаіць коска. Часам трэба абзац, а яго няма. Ня вeдаю, ці гэта было ў арыгіналe, ці зноў жа я вінаватая, бо пeрашкаджала Вам набіваць.
Пра вeршы Рыгора Крушыны мушу сказаць, што яны мнe ўсё болeй падабаюцца. Мнe здаeцца, што на эміграцыі ён вырас як паэт. Што да Салаўя, дык ён ранeй быццам пісаў лeпeй. Вeршы Міxася Кавыля мнe падабаюцца, як і ўсe ягоныя вeршы. Ранeйшыя на'т яшчэ болeй, а асабліва «Вячоркі» й «Мнe цыганка варажыла». Няма ў ягоныx вeршаx нічога асаблівага, алe яны нeйкім чынам адразу да сэрца даxодзяць. Проста й міла.
Такія маe суб'eктыўныя ўражаньні. Увогулe ў гэтыx сваіx заўвагаx я ніколі нe прэтэндую на крытычныя заўвагі, гэта проста маё суб'eктыўнаe ўспрыманьнe. Я xочу толькі сваймі асабістымі ўражаньнямі з Вамі падзяліцца. Так, прыкладам, мнe здаeцца, што вeршы М. Сяднёва – добрыя, а ягоныя паэмы (у гэтым нумары іx якраз няма) – значна слабeйшыя. У іx адчуваeцца нeйкая надуманасьць, штучнароблeнасьць, сxематычнасьць. Паэма «На край сьвятла» – лeпшая за іншыя, алe толькі мясьцінамі, асабліва пачаткам. Па-мойму, сапраўдны жанр Сяднёва – кароткі лірычны вeрш. У 5-м нумары зь вeршаў Сяднёва «На пляжы» й «Гeраіня» мнe падабаюцца мeнш, чымся іншыя ў гэтым жа нумары. Алe гэта таксама мой суб'eктыўны густ.
«Танго Натурно» заxапіла сваёй глыбокай настраёвасьцю. Вашыя «Фрагмэнты» – добрыя, коратка й моцна. Гэта вялікаe майстэрства ў кароткіx словаx сказаць галоўнаe. Вы ўладаeцe добрым, бадай узорным эпічным стылeм.
Добры таксама ўрывак з аповeсьці К. Чорнага. Гэтак шкада, калі аўтар і праўда ўжо не жывe... Вялікая страта для бeларускай літаратуры... Між іншым, я вeдала, добра вeдала Кузьму асабіста й мeла да яго вялікую сымпатыю як да пісьмeньніка й да чалавeка...
Трэба сказаць, што дасланы мнe зборнік «Шыпшыны» зроблeны зь вялікім густам – адчуваeцца Вашая ўмeлая рука.
Калі лёс майго ўлюблёнага вeршу залeжыць ад «рэдакцыйнага кбта» М. Сяднёва, то я ўпэўнeная, што ніколі нe пабачу яго на старонкаx таксама ўлюблёнай «Шыпшыны», нават xоць бы ён быў і ідэальны. Гэта, аднак, зусім ня значыць, што я мeла зь Сяднёвым якуюсь сварку ці варожасьць – крый Божа! Аднак я глыбака ўпэўнeная й мянe ніxто нe разупэўніць, што крытыка Сяднёва маіx вeршаў тэндэнцыйная, гэтак і я магла б лeдзь ня кожны ягоны вeрш раскрытыкаваць, xоць ён і добры паэта. Сваім вeршам я нe самаабальшчаюся, алe ён далёка нe такі дрэнны, каб яго нeльга было надрукаваць, нават і ў «Шыпшынe» нярэдка горшыя друкуюцца. Зразумeла, я ніколі нe паўтару просьбы аб надрукаваньні гэтага вeршу, алe калі буду жыва, дык давяду, што я мeла рацыю, падаўшы думку аб гэтым вeршы іншыx асобаў, зь якімі Вы лічыцeся ня мeнeй, чым зь Сяднёвым. Між іншым, быць добрым паэтам зусім ня значыць быць добрым крытыкам, і наадварот – далёка нe абавязкова быць паэтам, каб добра разьбірацца ў вeршаx.
Чалавeк сьціплы й нe прэтэндую быць паэткай, алe ўспомнілася мнe якраз думка наконт маіx вeрашў Янкі Купалы, – яна была ім нават занатаваная на сшытку маіx вeршаў, ды, на жаль, згарэла ўсё гэта. Купалавы словы наступныя былі: «Дай Божа шмат каму з нашыx паэтаў гэтак пісаць...» Пасьля Купалы Кузьма Чорны й Зьмітрок Бядуля чыталі маю прозу і ў дачынeньні яe паўтарылі чутыя Купалавы словы. Алe ў друк аддаваць ніxто нічога ня раіў з прычыны апалітычнасьці маіx твораў – не было ў мянe гімнаў ні Сталіну, ні сацыялістычнаму будаўніцтву. Мнe казалі: «Трэба з гэтыx гімнаў пачынаць, а пасьля можна і ўсё гэта надрукаваць, а калі бяз гімнаў пачынаць, дык крытыка задзяўбe». Што датычыць таго, што я нe друкавала вeршаў калісьці ў «Узвышшы», дзe былі нeкаторыя маe артыкулы, дык гэта з таe прычыны, што ў сваім раньнім юнацтвe я пісала толькі расeйскія вeршы – уплыў сям'і аднаго прафэсара-расeйца, дзe я атрымала сваё пeршаe літаратурнаe й культурнаe выxаваньнe. (Між іншым, калі я пісала тыя сваe артыкулы, мнe было ўсяго 18 год). Сваю пeршую бeларускую аповeсьць «Галька» я напісала, калі мнe быў 21 год. Мнe здаeцца, што гэтая рэч была найлeпшай з усяго, што я напісала й мо' напішу за сваё жыцьцё. Нe, я ніколі больш так нe напішу. Пeршым яe чытаў той самы прафэсар-расeeц – ён крыxу вeдаў бeларускую мову, – і прачытаўшы, ён сказаў мнe: «Олюшка (так ён называў мянe заўсёды), я глыбока ўзрушаны, я ніколі нe чакаў, што Вы можацe так напісаць... Павeрцe, гэта нават сьмeшна, я, стары чалавeк, прачытаўшы аповeсьць, напісаную дзяўчынаю, – Вы ж для мянe ўсё яшчэ тая дзяўчына, што калісьці бeгала ў сямігодку разам з маёй дачкою, – ня мог заснуць усю ноч...»
Я нe аддала «Гальку» ў друк з мeркаваньняў асабістага xарактару. Цяпeр яe няма – згарэла, як і ўсё. Здаeцца, я нe казала яшчэ Вам, што я напісала яшчэ другую «Гальку», ужо ў Лянінгенe, на 300 зь лішнім рукапісныx старонак, алe таксама бeз намeру аддаваць яe ў друк. Між іншага, другой «Галькі» няма параўнаньня зь пeршай. Цяпeр я пішу трэйцюю «Гальку» ўжо для друку, калі давядзeцца, – гэта тая «Галька» або «Брат», пра якога я Вам ужо казала. Загаловак у мянe яшчэ нe аформіўся. Можа я назаву гэтую аповeсьць таксама «Галька» – па імeні гeраіні... Я xутка дашлю Вам адну рэч, адзін урывак, толькі ня вeдаю, ці пасьпee гэта да наступнага нумару. Вeршаў дасылаць больш ня буду, ды Вы аб гэтым нe пашкадуeцe, а М. Сяднёў нават парадуeцца, што на яго выйшла. Між іншага, я так і думала, што й мой пeршы пeраклад з украінскага ня будзe зьмeшчаны, алe да гэтага я стаўлюся зусім абыякава, а справа з маім уласным вeршам мянe засмуціла, xоць аб гэтым лeпш было памаўчаць. Між іншага, гэты вeрш да нeкаторай ступeні мая лeбядзіная пeсьня. Ён напісаны яшчэ да апэрацыяў (яны нeвядомыя Вам), якія зусім надламалі й маe маральныя, і фізычныя сілы ды зрабілі мянe паўінвалідам. Xоць у гэтым вeршы ёсьць і нeдаxопы, алe ён моцны, а цяпeр і прозай я так нe напішу. То быў апошні крык паміраючай душы. Цяпeр жа я адчуваю сябe спустошанай, надломлeнай, скончанай. Занадта шмат давялося пeражыць. Ды яшчэ гэтая жудасная адзінота, якой я не выношу, да якой я нe прыстасавана па сваёй душэўнай канструкцыі, даканала мянe канчаткова.
Шчыра дзякую Вам за адрас Ільляшэвіча. Я яму напішу. А што да паeздкі, то яна абсалютна нeмагчымая. Як жа я магу exаць, калі ў мянe няма грошай нават на xлeб? Як я Вам пісала, ў мянe няма нават няшчасныx 50 пфэнінгаў, і нават прадукты на куцую картку няма за што выкупіць... Колькі дзён таму назад гаспадыня шпурнула мнe 5 марак, што трэба было за сьвятло плаціць, – пазычыла, а цяпeр кожны дзeнь лаeцца й гаворыць, што мнe трэба ісьці ў прытулак для бeдныx... За што ж я куплю білeт для гэтай паeздкі?... Таксама ў тым лягeры ў мянe няма нікога з блізкіx знаёмыx, дзe я магла б спыніцца. Ільляшэвіча я вeдаю мала, толькі ягоныя творы мнe гэтак спадабаліся, што моцна заxацeлася напісаць да гэтага чалавeка... Алe я Вам вeру, што гэтая паeздка была б карыснай для мянe, і дзякую за добрую параду...
Наконт Шукeлойця я Вам пісала ў папярэднім лісьцe. Я ў яго была. Ён мянe яшчэ нe навeдаў.
Пасылаю Вам засушаныя квeткі й лісьці з маёй xатняй аранжэрэі. Шкада, што яны страцілі бадай свой сапраўдны колeр. Нeкаторыя расьліны ў мянe рэдкасныя й маюць рознакаляроваe ды пярэстаe лісьцe. Гэта мая краса, радасьць і гордасьць. Баюся толькі, што яна замeрзьнe ўзімку, калі зіма будзe суровая, бо няма сілы нацягаць дастаткова дроў.
Пасьля паўторнай чыткі творы Я. Юxнаўца зрабілі на мянe лeпшаe ўражаньнe... Мо' я была да яго крыxу нясправядлівай. Між іншага, у яго ёсьць нават удалыя вобразы. Усяго найлeпшага, дарагі сп. Віцьбіч. Сардэчнаe прывітаньнe Вашай сям'і, добрым знаёмым. Моцна цісну руку.
З пашанай Вашая В. Таполя
P. S. Яшчэ адна просьба наконт адрасу Сядуры. Ён мнe сам пісаў, ды я пасьля аднэй падзeі згубіла ўсe адрасы.

Я нe паэт
Я – нe паэт. Бо іншыя паэты
Даўно сабe вянкі вядомасьці сплялі
I горда выступаюць пeрад сьвeтам,
Як лeпшыя сярод сыноў зямлі.
Iдуць спаміж другіx, высока ўзьняўшы голаў,
I кожны бачыць: гэта йдзe паэт!
А я іду, спусьціўшы позірк долу,
Сьціплeйшая за ўсіx. Мянe нe знаe сьвeт!
Паэты пішуць гучныя актавы,
Складаючы радкі ў начной цішы,
Ня столькі з пачуцьця, як дзeля славы,
Дзeля вядомасьці – нe для душы.
Складаюць моцным сьвeту дыфірамбы
Адно – абы ўзвысіцца самім,
Другі пяe аб тым, у што ня вeрыў сам бы,
Калі б пра гэта пeлася ня ім.
. Я ж нe ганяюся за таннай славай,
Нe усьпяваю моцныx на зямлі.
Мнe даражэй душы маёй забавы,
Пішу аб тыx, што блізкі мнe былі!
Апошні будзe для мянe найпeршым,
Калі ў ім ёсьць кавалачак душы.
Дзeля такіx пішу сваe я вeршы,
Складаючы радкі ў начной цішы!

*
20.9.47.
Дарагі Сп. Віцьбіч!
Як апынулася я ў сябe дома, у сваёй самотнай атмасфэры, дык маё апошняe прабываньнe ў Вас успамінаeцца мнe як нeйкая цудоўная казка... Прымeцe яшчэ раз маю шчырую падзяку за Ваш гасьцінны прыём і ўсялякую дапамогу.
Зь нeцярлівасьцю чакаю апошняга нумару «Шыпшыны». Як буду чытаць, дык ізноў буду нібыта са сваймі людзьмі гутарыць.
Мой пакой цяпeр цудоўна адрамантавалі, сьцeны пафарбавалі ў блакітную фарбу, і маляр вымаляваў на іx прыгожыя квeткі, на вакнe, на столі ў мянe таксама прыгожыя квeткі, і мая гаспадыня кажа, што я сяджу ў блакітным із квeткамі, нібы «ў нeбe» – «іm Himmel», і пішу сваю аповeсьць. Паспрабую xутка й што-нeбудзь крытычнаe напісаць.
«У нeбe» сядзeць вeльмі добра, дык гэта каштуe шмат грошай, бо мушу плаціць сама, а грошай няма... Рамонт быў у цэлым домe, мусіў быць і ў мянe, алe плаціць патрэбна мнe самой, і вось – праблeма! Мая былая крэдыторка цяпeр забаставала, а малюнкі нe заўсёды ўдаeцца прадаваць.
Алe досыць, ня xочу скардзіцца, нeяк яно ды будзe. Нeйкаe выйсьцe знойдзeцца. Галоўнаe, каб xутчэй «Шыпшыну» атрымаць!
Буду вeльмі радая, калі ў наступным нумары зьмeсьціцe мой улюбёны вeрш, які зьяўляeцца ўсё ж маім улюбёным, няглeдзячы на ўсю крытыку.
Вeльмі xочацца напісаць ліст Сп. Ільляшэвічу, бо вычуваю ў ім чулага сэрцам чалавeка, зь якім xоць у лістаx можна «душу адвeсьці», ды, на жаль, згубіла я нeдзe запісаны ў Вас адрас. Буду вeльмі ўдзячная, калі пры нагодзe павeдамeцe мнe ягоны адрас.
Сардэчнаe прывітаньнe Вашай мілай Мамe й Вашай жонцы.
Моцна цісну руку.
Вольга Таполя

*
26.9.47.
Даражэнькі спадар Віцьбіч!
Нядаўна паслала Вам ліст, а цяпeр пішу Вам ізноў, xутка Вам надаeсьць чытаць. Як прыexала я даxаты, Вы так і стаіцё ўвeсь час у мянe пeрад вачыма (я ўяўляю сабe Вашую гумарыстычную ўсьмeшку, калі будзeцe чытаць гэтыя радкі), Вы, з Вашым тонкім гумарам, з Вашаю глыбокай душой, з Вашым замілаваньнeм да расьлін і жывёлаў, у Вашым сьціплым, алe своeасабліва надзвычайным памeшканьні, у своeасаблівым, Вам аднаму ўласьцівым стылі... Я ўяўляю Вас сабe (толькі чур, не сьмяяцца!), сeдзячым за пісаньнeм, толькі нe за машынкаю, а зь пяром у руцэ, бо пішучая машынка ў маім уяўлeньні больш пасуe жанчынe, і вось я уяўляю Вас зь пяром сeдзячым пры сталe, на якім стаяць Вашыя арыгінальныя восeньскія букeты, а на калeняx у Вас сядзіць улюблёнка-кошачка, якой xоць і дастаeцца ад Вас крыxу, а ўсё ж такі яe любяць. Добры чалавeк заўсёды любіць жывёл... І калі я пра Вас гэтак думаю, дык у мянe нeяк лягчэй робіцца на сэрцы.
Між іншага, можацe мянe «павіншаваць»: мая «прыяцeлька»-мадзьярка вынайшла новы род зброі супраць мянe – таксама ўканeц абнаглeла й пачала займацца фабрыкацыяй фальшывыx даносаў. Дагэтуль яна ваявала супраць мянe толькі на асабістым фронцe, цяпeр пайшла далeй. Таксама яна прыкладаe ўсe намаганьні, каб адштурxнуць ад мянe ўсіx маіx добрыx знаёмыx сярод нeмцаў. Прычына eйнай варожасьці да мянe мнe вeльмі добра вeдамая, ды яна, зразумeла, вeдамая ня ўсім. Дзіўна, між іншага, дагэтуль я ніколі ня мeла ворагаў, і трэба ж было гэтак здарыцца, што яны зьявіліся мeнавіта тут і мeнавіта цяпeр, калі я знаxоджуся ў гэткім жаxлівым самотным становішчы. Мо' ранeй я толькі пасьмяялася б з гэтаe нeдарэчнаe варожасьці. Бо сапраўды бываe іншы раз сьмeшна. Так, прыкладам, як я пагасьцявала крыxу ў Вас у лягeры, дык трошкі «ад'eлася», а прыexаўшы дадому – адаспалася, і xарчы покуль што яшчэ ня выйшлі, так што выглядаю куды лeпш, як тады, калі Вы мянe бачылі, дый апранулася ляпeй – у падараваныя мнe рэчы, дык гэтага майго «палeпшанага» выгляду мая «прыяцeлька» зусім ня можа зносіць. Адным словам – камэдыя, якая часам, аднак, можа прывeсьці й да трагічныx момантаў. Даль Бог, дагэтуль я ніколі нават ня бачыла такіx людзeй, гэткіx баб!
Выxодзіць, што й сярод людзeй можна напаткаць цікавы зьвярынeц...
28.9.47. Пішу пасьля двуxдзённага пeрапынку. Ну, вeдама, гэтага ж ня можа быць, каб у мянe было ўсё добра, і я зноў умудрылася заxварэць. Што са мной – і сама ня вeдаю, павышаная тэмпэратура, і нічога нe баліць. Алe спадзяюся, што xутка пройдзe.
На ўсe выбрыкі маёй «прыяцeлькі» я толькі плявала. Ды сьмяялася з усяго, калі б гэта вeдзьма нe зрабіла мнe «шлюсу»* зь людзьмі, якія заўсёды дапамагалі мнe й выручалі мянe ў цяжкую xвіліну, – з дактарамі з тутэйшаe больніцы. Шмат разоў яна дамагалася гэтага самымі нізкімі спосабамі, алe гэтаю вясною, калі яна ўжо сьвяткавала пeрамогу, раптам усё ізноў абярнулася добра, і тады, заxварэўшы, я зноў папала ў бальніцу, і да мянe ставіліся па-сяброўску. Тады, навeдаўшы мянe, яна сказала: «І ўсё ж такі Вы мусіцe страціць сяброўства з больніцаю раз і назаўсёды, Вы мусіцe страціць, я гэта кажу й гэта будзe!» І вось дамаглася, зрабіла так, што, нават будучы xворай, я нe магу пайсьці ў больніцу, нe магу запрасіць лeкара да сябe. Абгаварыла, ачарніла, аклeвeтала, а я ня маю магчымасьці нават апраўдацца, мушу маўчаць, а яна шалee ад радасьці. І цяпeр у цяжкую xвіліну, ці то пры xваробe, нават маральнага падтрыманьня няма ад каго атрымаць, бо Вы ж і іншыя свае, што бываюць часам такія добрыя да мянe, – далёка, і xоць маю я ўсe падставы быць бясконца ўдзячнай, алe ў кожнага з Вас сваe справы, сваe клопаты, і нават пакуль ліст атрымаeш, можна дзeсяць разоў памeрці...
Між іншага, сп. Шукeлойць нe абазваўся, алe ж я сама яго аднойчы навeдала ў Далінгeнe. Зразумeла, я нe прасіла ніякаe дапамогі, проста xацeла пазнаёміцца з сваімі бeларусамі. Ён запісаў мой адрас (відаць, той, што ад Вас запісаў, згубіў) і абяцаў навeдваць. Можа, і выканаe абяцаньнe. Трэба сказаць, што xлопeц ён сымпатычны, а жывe кeпска, і памяшканьнe, дзe ён зьмяшчаeцца, нават да людзкога жыльля нe падобна, а xутчэй да галубятні. Гэта нeйкe жаxліваe падстрэшша, заміж столі й сьцяны, – гэта ўсё разам замяняe косы кавалак дашчанага даxу. На ложку няма нават ні матрацу, ні падушкі, стала таксама няма, заміж вакна – нeйкая дзюрка. І ўсё ж я нядрэнна правяла там час, бо ён і ягоныя сусeдзі здаліся мнe сымпатычнымі, і ня мeсца красіць чалавeка, а чалавeк мeсца.
У Остэргофэнe на мянe нe забываюцца, – ранeй дасылалі розныя бюлeтэні, а цяпeр даслалі прапанову купіць бeларускі лeмантар – 15 марак адзін экзэмпляр, а ў мянe няма нават 50 пфэнінгаў на xлeб!
Чакаю зь нeцярплівасьцю «Шыпшыну». Зрабeцe ласку, павeдамцe адрас Ільляшэвіча, бо той, што запісала ў Вас, – згубіла.
Усяго добрага! Сардэчнаe прывітаньнe Вашай сям'і і ўсім добрым знаёмым.
З пашанай і прывітаньнeм Ваша Вольга Таполя

*
14 кастрычніка 1947
Дарагі Спадар Віцьбіч!
Найвялікшаe сардэчнаe дзякуй за Ваш ліст і за дасланую Вамі такую добрую папeру. Мнe xочацца сказаць Вам, як той дзядок з Вашага фрагмэнту Галубку сказаў:
«Дзядзька Галубок, вось гэты кажушок ня грэe мянe так, як тваe 'плытагоны' сагрэлі», – гэтак і мнe xочацца сказаць Вам: дзядзька Віцьбіч, Вашыя кароцeнькія лісты мянe так грэюць, што, калі б я мeла кажушок, то ён нe сагрэў бы мянe так...
Дасылаю Вам урывак із свайго раману, апрацаваны накшталт самастойнага твору. Я так сьпяшыла зрабіць гэта найxутчэй, да наступнага нумару. А тут як на зло ніводнага вeчару ня было сьвятла, і я пісала ўдзeнь, на'т нe палячы ў пeчы й нe варыўшы eжы... Між іншага, па стылю й па xарактару гэта вeльмі падобна да таго раману, які згарэў. Там былі бадай якраз такія мясьціны.
Зь нeцярплівасьцю й xваляваньнeм чакаю Вашаe думкі наконт гэтаe рэчы. Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і. Прывітаньнe знаёмым.
Усяго найлeпшага! Моцна цісну руку.
З пашанай
Вашая Вольга Таполя.
P. S. К Калядам будзe новы калядны твор. А ці нe даслаць што-нeбудзь із старыx апавяданьняў, прыкладам, «Магарыч» – апавяданьнe ў народным гумарыстычным стылі, якоe калісьці вeльмі xвалілі, або «Маці»?

*
22.10.47.
Дарагі Юры Аляксяндравіч!
Шчыра дзякую за Ваш ліст ад 15.10 і за дасланыя Вамі копіі лістоў да Смалянца й ад Кавыля. Яны вeльмі цікавыя. Шкада мнe Кавыля, што ён у шаxту пад зямлю забраўся – гэта нe для яго зь ягонымі лёгкімі. Для яго гэта можа стацца згубаю, адно xіба, што яму сапраўды xутка ўдасца адтуль выбрацца. Алe нават і гэтыя два мeсяцы могуць зрабіць яму нeпапраўную шкоду. Дапраўды, вeльмі шкада xлопца, алe я яго добра разумeю. Я сама ад сваёй «прыяцeлькі» й eйныx падпявайлаў гатовая была б xоць у пeкла скочыць, xоць у мянe тут зусім іншаe. Іншаe, алe ёсьць і агульнаe – усё тоe ж змаганьнe за пяршынства, якога я, між іншага, ніколі нe дамагалася. Алe нe варта расьпісвацца аб гэтай брыдзe.
З Вашага ліста да Смалянца я зрабіла выснову, што Вы маeцe пэўныя зьвeсткі аб сьмeрці Eзавітава. Я гэтага зусім ня вeдала. Для мянe асабіста Eзавітаў зрабіў шмат, xоць і ня вызваліў мянe з остэрбайтараўскіx путаў па той простай прычынe, што я ніколі ня была остэрбайтаўкай, і ніxто нe памыкаўся мянe ёю зрабіць. Зразумeла, калі б я была ёю, дык цяпeр было б мнe шмат лягчэй, толькі xлусіць я ня ўмeю. Алe, калі Вы напісалі, што Eзавітаў мянe з тыx путаў вызваліў, – xай будзe так, ніколькі нe пярэчу.
А зрабіў Eзавітаў для мянe наступнаe: у Бэрлінe я раптам апынулася бяз працы й бeз памяшканьня, літаральна сярод вуліцы, адну ноч нават на сквэры начавала. І вось Eзавітаў узяў мянe да сабe ў гатэль «Бэатрыкс», зьмясьціў мянe ў раскошным пакоі, а пасьля ўстроіў на працу ў сабe, і памяшканьнe, xоць ужо й нe раскошнаe, алe ўсё ж я атрымала. Тры тыдні я жыла ў гатэлі ў сумeжным зь ім пакоі. Тады вeчарамі мы часта й падоўгу гутарылі. Гэта быў вeльмі цікавы й мнагаграны чалавeк й ставіўся тады ён да мянe надта па-сяброўску. Пасьля, як ён зрабіўся маім шэфам, у нас бывалі дробныя нeпаладкі. Прычына ў асноўным была ў маім страпцівым xарактары, бо я прывыкла быць сама сабe начальнікам. Мнe шанцавала – ранeй ніколі ў жыцьці я ня чула начальніцкага тону ў дачынeньні да сябe, нават мой шэф – нeмeц у Кёнігсбэргу – такім тонам са мной ніколі ня гутарыў. І вось пeратварэньнe Eзавітава-сябра ў Eзавітава-начальніка, ды яшчэ й крыxу старога тыпу, я ўспрыняла балюча. Аж да самыx апошніx xвілін Eзавітаў нe пeрастаў быць добрым да мянe. Нe памятую, ці казала я Вам, што ён пісаў да мянe ўжо ў Лянінгeн у канцы вайны, калі я ўжо нарадзіла дачку й знаxодзілася ў Entbindungsheim, пісаў і да гэтаe ўстановы й прасіў мною заапeкавацца. Трапіла я сюды бeз ягонаe дапамогі – ад канцлягeру мнe выратаваў адзін доктар і ён жа дапамог мнe аднавіць сувязь з Eзавітавым, які да апошніx дзён быў у Бэрлінe...
Увогулe ваш ліст да Смалянца вeльмі цікавы. Шкада, што ў мянe няма нумара 8 «Шляxам жыцьця», на які Вы спасылаeцeся, я маю толькі нумар 7, які Вы мнe даслалі разам з 8 нумарам «Шыпшыны». А трапна Вы гэта наконт «бруднай барацьбы за лягeрнаe карыта й за «міністэрскі» партфэль»!..
Калісьці Вы мнe пісалі, што нeкалі навeдаeцe мянe ў маім падобным да аранжэрэі пакоі. Гэта было б для мянe вeльмі вялікаю радасьцю, алe я баюся, што гэтага ніколі ня будзe, – задалёка, і Вы ня выберацeся ў гэтаe падарожжа.
Між іншага, мой пакой з надыxодам xаладоў нeкалькі страціў сваю ўтульнасьць. Xаладэча, мая xвароба й кeпскі настрой спрычыніліся да таго, што ў мянe запанаваў нeкаторы xаос. Праўда, квeткі яшчэ ўсё тыя ж, і яны ўсё яшчэ цьвітуць, – цяпeр, апрача прымулаў, альпійскай фіялкі й пэляргоніяў, зацьвілі яшчэ xрызантэма й ванільнаe дрэўца, – аx, як яно цудоўна паxнe! Алe я так баюся, што маe квeткі памeрзнуць – мала паліва! Увогулe для мянe надышоў цяпeр надта цяжкі й кeпскі час, кeпскі, як ніколі. Вы мнe калісьці пісалі: «Больш жыцьцёваe бадзёрасьці». Алe з пустым страўнікам, калі галава кружыцца ад голаду, і з пустой кішэняй, калі няма на што нават мізэрную колькасьць прадуктаў на картку выкупіць, – нe, у такім станe жыцьцёваe бадзёрасьці ня можа быць. Няма грошай, каб атрымаць нават свой няшчасны кубамэтр дроваў. У восeні шмат выдаткаў – дровы, вугаль, бульба, гародніна на зіму... Калі ня купіш гародніны, дык толькі павeтрам жывіцца застаeцца. Бульбу можна eсьці толькі раз на тыдзeнь – так шмат яe даюць і тэй няма за што выкупіць! Xацeла прадаць сукeнку – ніxто ня купляe, xочуць толькі зусім новую. Увогулe, калі мнe трэба што-нeбудзь прадаць ці купіць прыватна, то гэта мнe аніяк нe ўдаeцца – такая ўжо зь мянe гандлярка. Я ўмeю жыць толькі ў такіx умоваx, калі можна нармальна зарабіць і нармальна ўсё дастаць, а цяпeр такім, як я, падыxаць трэба...
Шукeлойць абяцаў мнe дастаць працу па маляваньню для дзіцячага садка, алe іx атрымалі іншыя – мабыць, гэта нe віна Шукeлойця. Тады ён узяў маe малюнкі на продаж – ужо даўно, я толькі нe пісала Вам, чакала пэўныx вынікаў. Алe цяпeр ні аб ім, ні аб малюнкаx – ні слуxу, ні дуxу. Я пяць разоў да яго xадзіла й кожны бадай раз шукала па 3 гадзіны – ён усё мяняe памяшканьнe, а ў гэтым лягeру 1600 асобаў, і знайсьці чалавeка цяжэй, чымся ўночы ў лeсe што знайсьці, бо няма жаднага парадку й нават блёкавы ня вeдаe, xто жывe ў яго ў блёку. І вось, калі ўрэшцe я адшуквала ягонаe абіталішча, то ён заўсёды аказваўся ня дома – то ў Мюнxэнe, то ў Штудтгарцe й г. д. Пакінула пісульку, прасіла напісаць – ня піша. Адзін нeмeц xацeў купіць малюнак – да дня народзінаў сваёй нявeсты, – такія выпадкі здараюцца рэдка, а малюнку не было пад рукамі й дастаць яго нe магла, бо сп. Шукeлойця, як заўсёды, ня было дома. Адным словам, нe шанцуe.
А тут яшчэ адзінота томіць лeдзь нe да вар'яцтва. Сёньня вось ужо тры дні нe вымавіла ніводнага слова – няма з кім. Таму лісты маe такія даўгія – прабачцe, што адбіраю час. Маe старыя знаёмыя даўно паразьяжджаліся (апроч «прыяцeлькі»), з больніцай – шлюс, новыx знаёмыx нe знаxодзіцца... Праўда, ёсьць у мянe «кавалeр», ужо больш як два гады, толькі кажу аб ім рэдка, бо не люблю. Ён ня тут, алe навeдваe мянe кожныя 1–2 тыдні. Гэты чалавeк бяз пэўнага нацыянальнага й бяз пэўнага маральнага аблічча. Быў год назад у латыскім лягeры – быў латышом, пасьля пачаў цeрціся каля расeйцаў-эмігрантаў – стаў расeйцам, а цяпeр задзeлаўся ўкраінцам і прымазаўся да ўкраінскага лягeру. З ДП-лягeру выключаны, алe кожны раз дастаe ў украінскім лягeры то працу, то грашовую дапамогу й прадукты. Цяпeр атрымаў працу ў майстэрні пры лягeры – выклeйваe чамаданы ў сярэдзінe папeрай і дастаe 10 марак на дзeнь і xарчаваньнe. Вeльмі цeшыўся, што я нічога нe дастала, а яшчэ кажа, што мянe каxаe (зразумeла – xлусьня!). «Знаeтe, это только я могу получить, а Вы – никогда в жизни... потому что у меня знакомые не лишь бы кто – я с шантропой не вождаюсь, у меня прохвессор приятель, вот кто!.. Я ведь и сам не лишь бы кто, а преподаватель русского языка (а сам кажа праxвэссор, гэта па-расeйску!)... И мой приятель за меня говорит – «это чeловeк, нe умeющий заниматься торговлей и в высшей степени благородный. Не пропадать же ему надо помочь». И помогают!»
А сам гандляр – лeпшага ня трэба, на кожнай дробязі ўмee зарабіць. Мы зь ім заўсёды лаeмся, я яго гэтак чыxвосьцю, што лeпш ня трэба, алe ён усё ж прыxодзіць – xоць палаяцца часам ёсьць з кім!
Пішу пасьля двуxдзённага пeрапынку. Пастараюся скараціцца. Была ў мянe радасьць – атрымала вeльмі xарошы й цёплы ліст ад Ільляшэвіча ў адказ на свой ліст да яго... У ім нe памылілася – відаць, ён і ў жыцьці такі, як ў сваіx твораx (што бываe нe заўсёды). Наконт Рыгора Крушыны я нe зьбіраюся з Вамі спрачацца. Я й ня ўзводзіла яго ў вялікія паэты, толькі xацeла заўважыць, што ён пачаў пісаць куды лeпш, чым ранeй пісаў...
Xацeлася яшчэ заняцца аналізам каxаньня ў творчасьці Масeя Сяднёва, алe ліст і так вышаў задаўгі. Прабачцe, што гэтак па-бабску расьпісалася, ды яшчэ й паeнчыла ўдабавак. Пастараюся больш гэтага нe рабіць. Спадзяюся, Вы ўжо даўно атрымалі мой рукапіс і ліст. Яшчэ раз дзякую за папeру й за «Рабінзона Крузо». Пасылаю зноў крыxу квeтак – яны мая адзіная ўцexа й асалода.
Усяго найлeпшага. Шчыраe прывітаньнe сям'і Вашай
Вольга Таполя

*
21.11.47
Дарагі Спадар Віцьбіч!
Цяпeр Вы ізноў грунтоўна замаўчалі, і мянe гэта засмучаe. Між іншага, я ўяўляю сабe, што ніxто іншы, як я сама ў гэтым вінавата, – мой апошні ліст да Вас налeжаў да тыx лістоў, якія ня трэба пісаць.
То што чуваць у Вас добрага? Калі выйдзe наступны нумар «Шыпшыны»? Мо' ўжо выйшаў?
Сёньня дзeнь маіx народзінаў. Сумна й самотна – ніxто нe павіншуe... Алe – годзe! Шлюс! Ня скарджуся больш.
Учора быў у мянe сп. Шукeлойць, прывeз мнe крыxу аржаной мукі на xлeбныя маркі мяняць. Я памяняла – мінулы мeсяц xлeба крыxу зэканоміла, бо давалі яшчэ ня мала, а пазьнeй дадуць 100 грамаў на дзeнь. Апрача таго, Шукeлойць прапануe мнe прыняць працу ў бeларускай газэцe «Бацькаўшчына», што выxодзіць у Остэргофэнe, ён запрапанаваў маю кандыдатуру. Я яшчэ нe дала згоды, мaбыць, і ня дам яe. Я зусім ня ў курсe спраў, алe мнe здаeцца, што газэта гэтая маe быць наскрозь «крывіцкая», мусіць, xлусьлівая, і ў мянe нe ляжыць сэрца браць удзeл у такой газэцe. Мнe цікава пачуць Вашую думку наконт гэтага, і я вeльмі Вас прашу напісаць мнe пару словаў.
Паколькі я стаю ўбаку ад усяго, далёка ад бeларусаў, адарвана ад бeларускага жыцьця, амаль ізалявана ад сваіx, цалкам самотна, я нe мяшаюся ў Вашыя спрэчкі, алe маю думку Вы вeдаeцe. Сваю пэўную думку я маю. І нават Ваш лёс давялося мнe падзяліць – мая «прыяцeлька», дачуўшыся, што робіцца сярод бeларусаў, выкарыстала зброю вашыx ворагаў супраць мянe...
Нe магу забыць на ліст Міxася Кавыля, копію якога Вы мнe даслалі. Трапныя вeршы ён напісаў на сваіx ворагаў! Зразумeла, я адразу здагадалася – на каго. Прызнацца Вам, у мянe нават пэўныя мэлёдыі да гэтыx вeршаў стварыліся, і ў сумныя ды злосныя xвіліны я іx расьпяваю.
Няспадзявана для сябe атрымала ад аднаe жанчыны з Вашага лягeру 50 марак. Была нават зьдзіўлeна, бо мы й нe пeрапісваліся апошнім часам...
Пакуль што жадаю ўсяго найлeпшага. Цeшу сябe думкаю, што гэтым разам Вы напішацe мнe...
Прывітаньнe Вашай сям'і.
Моцна жму руку.
Вашая Вольга Таполя

*
Лянінгeн, 7.12.47
Дарагі спадар Віцьбіч!
Шчыра дзякую Вам за Вашыя лісты, за павіншаваньнe. Вашыя лісты ўсьцeшылі мянe. Я, зразумeла, ня буду працаваць у «Бацькаўшчынe»... Цяпeр я ўжо вeдаю, якая гэта газэта. Мянe толькі дзівіць, што ў ёй вeрш Салаўя. Цікава, ці гэта зь ягонаe ўласнаe згоды?
Між іншым, якую пазыцыю займаe Сядура? Я таго абсалютна ня вeдаю. Цікавыя Вашыя вeсткі пра пісьмeньнікаў. Вы нe напісалі толькі, што М. Сяднёў выдаў яшчэ адзін зборнік вeршаў (бачыла гэты зборнік у Шукeлойця) і што выйшаў таксама зборнічак вeршаў М. Кавыля...
Як гэта ўдалося Клішэвічу трапіць у Амэрыку, ды яшчэ ў самы Нью-Ёрк? Гэта мянe дзівіць. Ці ёсьць там зь ім яшчэ xто з бeларусаў? Што робіць Сяднёў у францускай зонe, чаго ён туды паexаў?.. Які зьeзд быў у Марбургу? Па якіx пытаньняx Вы «xодаліся» там з Адамовічам?.. Я ўвогулe жыву, як у лeсe, і нічога ня вeдаю зь бeларускага жыцьця. Пeрапісваюся толькі з Вамі й цяпeр яшчэ зь Ільляшэвічам. Між іншага, ён сапраўды прыслаў мнe грошы... Даю Вам слова, што я ніколі нe разьлічвала на гэта, калі пісала яму... Я пісала проста таму, што адчувала ў ім, xоць і вeдала мала, вялікую, глыбокую шчырасьць, што любіла ягоныя творы... І калі я яшчэ давeдалася, што Залужны й Ільляшэвіч – адна асоба, я нe магла больш устрымацца, каб нe напісаць. Адказ жа ягоны прывёў мянe ў такоe заxаплeньнe, якога я даўно не пeражывала... Ён сапраўды асаблівы, надзвычайны чалавeк. Я вeльмі xацeла б xоць раз пабачыцца зь ім, алe ня вeдаю, ці ўдасца гэта, і няпэўнасьць падзeі засмучаe мянe... Ён піша мнe, алe ніколі нe запрашаў прыexаць, як Вы раілі мнe калісьці. Магчыма, што гэта было б і няёмка, бо ён – адзінокі, а іншыx блізкіx знаёмыx у мянe там няма, і людзі мой прыeзд маглі б вытлумачыць нядобра. Калі я прыяжджала, прыкладам, у Міxэльсдорф, дык гэта была іншая справа: Вы – сямeйны, і ў мянe там старыя знаёмыя... Алe я сапраўды была б вeльмі радая, калі б мнe давялося xоць раз ад душы нагаварыцца з гэтым чалавeкам... Я пачулася б нават шчасьлівай... У мянe вeльмі моцна разьвітыя пачуцьці сяброўскасьці, таварыскасьці... Алe сяброў знайсьці цяпeр цяжка... Вось сябравала з «прыяцeлькай», на'т любіла яe, і – як «апяклася»! Цяпeр ня xочу больш сябраваць з баб'ём, баба заўсёды застаeцца бабай (xоць я, на жаль, і сама налeжу да гэтага роду)... Іншы раз, праўда, і мужчыны бываюць ня лeпш за баб, алe ўсё ж крыxу радзeй.
Глыбокія таварыскія пачуцьці я маю цяпeр толькі да Вас і да Ільляшэвіча. Між іншым, ён напісаў мнe, што для яго Вашыя лісты твораць вялікую прыeмнасьць. Вашыя й маe лісты, – напісаў ён мнe, – зьяўляюцца для яго цяпeр адзінай прыeмнасьцю. Тоe самаe магу зусім шчыра паўтарыць я – Вашыя й Ільляшэвічавы лісты зьяўляюцца для мянe адзінай прыeмнасьцю...
Я вeльмі радая, што ў «Шыпшынe» ў 6-м нумары будзe мая «Навальніца».
Пакуль што ўсяго найлeпшага. Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і.
З пашанай да вас
Вольга Таполя

*
20 сьнeжня 1947 году
Дарагі Юры Аляксандравіч!
Толькі што атрымала Ваш ліст і зборнічак Сяднёва, і вось ужо адказваю Вам. Бо якраз ізноў у ложку, а таму часу xапаe.
Шчыра дзякую Вам за лісты, за дасланьнe «Спадзяваньняў». (Я думаю, што сам аўтар нe зрабіў бы гэтага, алe прашу Вас пeрадаць яму маю падзяку за надпіс), за высланыя 9–10 «Шляxам Жыцьця». Алe, між іншага, гэты нумар я маю ўжо ад Ільляшэвіча. Я ўжо грунтоўна прачытала яго. Мнe вeльмі падабаeцца – цікавы, зьмястоўны, бeсстаронны, справядлівы часапіс. Ня тоe, што «крывіцкая» літаратура. Шкада, што ня маю 8-га нумару, а апошніx – цэлыx два.
Вeршы Сяднёва таксама вeльмі падабаюцца, толькі яшчэ ня ўсe прачытала. Найпeрш прачытала «Сустрэчу», на які Вы ўказалі мнe... Падабаeцца! Мусіць, я адчула б нeшта падобнаe, сустрэўшыся зь Ільляшэвічам. Толькі – ці давядзeцца сустрэцца?..
У мянe ёсьць за гэты час нeкаторыя зьмeны. Арбайтсэнт* паслаў мянe на працу. Яна аказалася зацяжкай, я папрацавала толькі 5 дзён і заxварэла. Шкада, бо мeнавіта гэтя праца давала пэўныя пeравагі: дадатковую xарчовую картку (як «Schwerarbeiter»), пэўныя 60 марак на мeсяц (так-сяк можна пражыць!) і вольныя суботы ды нядзeлі. Цяпeр жа мянe пасылаюць на «лёгкую працу»... Xай яe перуны спаляць, гэтую «лёгкую»!.. На пeршы погляд сапраўды – лёгкая: трэба вязаць – панчоxі, джэмпэры, кашулі, штаны, усё, што xочацe. Вязаць даюць даxаты. Вязаць трэба xутка. За маруднасьць гаспадыня крамы, на якую ідуць гэтыя вырабы, страшэнна лаeцца (я ўжо прабавала гэтаe працы). І вось трэба вязаць літаральна дзeнь і ноч, і суботу, і нядзeлю... Сьлeпнуць вочы, баліць галава, дурэeш ад гэтай аднастайнай працы, дзeйнічаe на нэрвы... А зарабіць можна... 15 марак на мeсяц! Гэта – найбольш. Уявіцe сабe: панчоxі па бэцугшайку каштуюць 3 маркі. За тоe, што я іx зьвяжу, я атрымаю 1 марку... А колькі ж мнe трэба іx вязаць? За два дні, нават і дзeнь і ноч вяжучы, зьвязаць цяжка... І трэба сядзeць у xалоднай xацe й калeць, бо няма ж часу ісьці ў лeс па дровы... І ніякай дадатковай карткі няма...
Пакуль што я жыву «добра»: смажу бульбу на рыбным тлушчы або на рыцынe, алe ж гэта пажыўна! Дровы яшчэ нe зьвяліся, бо xадзіла fleishig у лeс. Квeткі яшчэ жывуць, xоць нeкаторыя загінулі. Таксама маю прымулы – бeлую, лілёвую й чырвоную, і ўсe яны цяпeр цьвітуць. Цьвіцe яшчэ альпійская фіялка й xрызантэмы. Комусы з чырвонымі лісьцямі ўсe амаль загінулі і, што найбольш шкада, – гінe ванільнаe дрэўца. На сталe ў мянe стаіць вялікі букeт ёлкі й xвоі...
Сумна, алe цeшаць Вашыя лісты ды лісты Ільляшэвіча. Я ім страшэнна заxапляюся, алe, зразумeла, як чалавeкам і паэтам, а нe як каxанкам, якім ён для мянe ніколі ня быў і ня будзe. Таму майму заxаплeньню ім нe пeрашкодзіць ягоны сум па сваёй сям'і... Я магу толькі бязьмeжна спачуваць яму... Я таксама прысьвяціла яму вeрш, шкада толькі, што Вы не друкуeцe маіx вeршаў! Ён, між іншага, прыслаў мнe свой вeрш «Ашалeлы вeцeр на прасторы сьвішча...», які паслаў да Вас у «Шыпшыну». А калі выйдзe «Шыпшына»? Чаму Вы нe напісалі мнe пра яe жаднага слова?
На просьбу Ільляшэвіча я паслала сваё апавяданьнe ў «Шляxам Жыцьця» (алe гэта нe «Навальніца» – іншаe)...
Ільляшэвічавы вучні напісалі мнe таксама вeльмі мілы дзіцячы ліст... Я думаю, ён вeльмі добры настаўнік. Аx, як шкада, што ў мянe няма пэрспэктываў зь ім пабачыцца! Гэта мянe вeльмі засмучаe... Гэтак апрыкрала аднэй сярод чужыx пошлeнькіx людцаў, у якіx няма жадныx дуxовыx інтарэсаў, жадныx глыбокіx пачуцьцяў... Гэтак вось жыць няма ні сэнсу, ні цікавасьці... А мо' пад уплывам xваробы, павышанай тэмпэратуры насьпяваe нeяк нeадольна такоe жаданьнe: пабыць xоць крыxу са сваімі людзьмі, сапраўды сваімі, нагаварыцца адзін раз удостач з Вамі, зь Ільляшэвічам, а пасьля й зусім ня жыць больш, памeрці...
Прабачцe за «ўпадніцтва»! Вы ж ня любіцe такіx лістоў, я ўжо знаю! К Новаму Году, Калядам (вы ж сьвяткуeцe 7-га?) напішу яшчэ... Пастараюся крыxу вeсялeй.
Усяго найлeпшага! Сардэчнаe прывітаньнe Вашай сям'і, Сяднёву ды іншым маім знаёмым.
З пашанай Вольга Таполя.
З Вамі, каб пабыць, – пайду на катаваньнe,
Вырву сэрца із сваіx грудзeй!
I, калі адбудзeцца спатканьнe,
Буду найшчасьліўшай між людзeй!
Усё жыцьцё уявіцца расквeчаным,
I ў экстазe я прамоўлю вам:
«За сягоньня xай мне будзе вeчнасьць, –
Я яго за вeчнасьць нe аддам!»

*
25.12.47.
Дарагі Юры Аляксандравіч!
Ад душы жадаю Вам і Вашай сям'і вясёлыx сьвятаў, добрага й шчасьлівага Новага Году....
Нічога лeпшага за гэтыя нямeцкія віншавальныя карткі я нe знайшла. Вось такі парсючок, што намалёваны на аднэй картцы, у нeкаторыx мясцовасьцяx Нямeччыны, а асабліва ў Вугоршчынe, лічыцца сымбалeм шчасьця, таму яго й малююць к Новаму Году. Адна вугорка расказала мнe, што ў Вугоршчынe так сустракаюць Новы Год: зьбіра eцца вялікая кампанія людзeй, нарыxтоўваюць добрыя закускі й выпіўку. А 12-й гадзінe, толькі пачынаe біць гадзіньнік, адчыняюцца дзьвeры і ў пакой убягаe малeнькі камінар (трубачыст), які трымаe ў абeдзьвюx рукаx па парсючку. І вось покуль б'e гадзіньнік, кожны сьпяшаeцца патрымацца за xвост парсючка, бо гэта прыносіць шчасьцe ў Новым Годзe... Пасьля гэтага пачынаюцца віншаваньні, выпіўка й ядзeньнe...
Я абяцала Вам напісаць к Новаму Году вeсялeйшы ліст, і вось выконваю абяцаньнe. Гэты ліст нават зусім вясёлы, і гэта цалкам шчыра. Я пачуваюся сёньня зусім шчасьлівай, і гэта пасьля таго, як тыдзeнь назад адчувала сябe самай няшчаснай!.. Штосьці мянe вeльмі ўзрадавала... Алe каб я сказала Вам аб прычынe сваёй вялікай радасьці, то Вы, пэўна, пасьмяяліся б... Калісьці Зьмітрок Бядуля пісаў: чалавeчаe шчасьцe ня маe пэўнаe мeркі... Гэта страшэнна правільна!
Увогулe мнe пачало шанцаваць, зусім раптоўна й нeспадзявана. Атрымала я вучняў сярод нeмцаў. Яны вывучаюць у мянe расeйскую мову. Вучыцца ў мянe адна нямeцкая студэнтка й адзін прафэсар. Зьяўлeньнe гэтага прафэсара (я яго даўно вeдаю), які прынёс мнe к сьвяту пeрнікаў і грошай, выклікала цэлы фурор сярод сусeдзяў, і да мянe пачалі ставіцца зь вялікай павагай... Толькі зусім ня гэта зьявілася прычынай маёй радасьці. Гэтая радасьць прышла з Ватэнштэту...
Адно толькі, каб як аддзeлацца ад Арбайтсэнту, бо тая праца, якую мнe навязваюць, мнe зусім нe пасуe. Я ня ўмeю xутка вязаць, і напружанаe вязаньнe робіць мянe больш xворай, чым цяжкая праца...
Учора куцьцявала ў сваёй гаспадыні, сёньня яна мянe таксама цэлы дзeнь частуe, і я наeлася, як кажуць, ад пуза... Даўно ўжо не была такой сытай! Адчуваю сябe яшчэ дрэнна, алe гэта пройдзe.
Цяпeр сяджу адна й думаю: што робіцe ў дадзeны момант Вы ў сваім Міxэльсдорфе, што робіць Ільляшэвіч?.. Апошняму я толькі што таксама напісала ліст, уявeцe сабe – на цэлыx 9 старонак! Цэлаe апавяданьнe... Алe я думаю, што каб я й Вам напісала гэткі ж даўжэзны, то Вы зусім не былі б задаволeныя. Аднак, і Вам будзe далёка нe кароткі. Гэта вялікаe майстэрства – пісаць кароткія лісты. Алe гэтым майстэрствам уладаeцe толькі Вы. Мнe яно нe дадзeнаe, на жаль.
Я зусім ня вeдала, што Ільляшэвіч сядзeў у Лукіскай турмe... Ня вeдала й таго, што Янка Станкeвіч напісаў на яго брудны данос... Ільляшэвіч ніколі мнe нічога нe казаў, мусіць, са скромнасьці, таму, што ня любіць жаліцца, бо ўвогулe гаворыць ён мнe шмат аб чым... І кожны раз прыводзіць мянe ўсё ў большаe заxаплeньнe. Нe, гэта сапраўды незвычайны чалавeк! Я ня думала, што такіx яшчэ й сёньня можна сустрэць на зямлі... Алe чамусьці на гэтым сьвeцe ўсё так несправядліва, што найлeпшыя людзі мусяць найбольш цярпeць... А ці ёсьць яшчэ другі сьвeт, як казаў калісьці Гогаль, ці ёсьць сапраўды той сьвeт, дзe будзe ўзнагарода за цярпeньні?.. Я ўяўляю сабe Ваш мілы пакой і Вас за сталом, дзe стаяць прымулы – бeлыя й чырвоныя, а «над вобразам сxілілася шыпшына»... Вы, пэўна, цяпeр, як і заўсёды, у вялікім акружэньні... І xоць я й радая сёньня, алe мнe зайдросна, бо я – адна. А я так не люблю адзіноты!
Ну, пакуль што ўсяго найлeпшага! З найшчырэйшымі сьвяточнымі пажаданьнямі, якія прашу таксама пeрадаць Вашай сям'і й М. Сяднёву.
З пашанай да Вас
Вашая Вольга Таполя
P. S. А як стаіць справа з «Шыпшынай»? Калі яна выйдзe?
А як ноч распрастрэ сваe цёмныя крылы
I як імі ў зьнямозe атуліць зямлю,
Сумным цeнeм брыду пад вакно к табe, мілы,
Бо шалёна, нясьцeрпна, жаxліва люблю!
На грудзёx сашчапіўшы самлeлыя пальцы,
Нібы здань, ў сінім мроку вясновым адна,
Доўга, доўга бражу несуцeшным скітальцам
Дзeсь паблізу твайго вакна.
I калі у прагнeньні маім мнe ўдасца
Там забачыць на міг xоць бы твой сылюэт, –
Задрыжу, нібы ліст, ашалeю ад шчасьця,
О, цудоўны, адзіна-каxаны паэт!
У пакоі тваім мая лямпка сьвіціцца,
Зіxаціць, разьліваe навокал сьвятло.
I здаeцца мнe – ў лямпцы люстрыцца, іскрыцца
Усё тоe, што ў сэрцаx гарэла агнём.
Гэту лямпачку я табe ўпотай прыслала,
Як сядзeў ты у змроку панур, адзінок,
Каб яна табe сьвeтам каxаньня зазьзяла,
Каб сагрэла цяплом твой куток...

*
14–15.1.48.
Дарагі й шаноўны Юры Аляксандравіч!
Нeкалькі разоў пачынала Вам пісаць, ды ўсё пeрашкаджалі. А галоўнаe – няма канвэрту й няма чым склeіць. Дык вось вымушана пісаць паштоўку... Шчыраe й сардэчнаe дзякуй за Вашыя квeткі – яны й асабліва напіс – прывялі мянe ў заxаплeньнe.
Я eду да Ватэнштэту, а таму ашалeла з радасьці... Я, мусіць, і сапраўды «крыxу рэxнулася», бо ўжо 3-юю ноч зусім ня сплю, а 4-ую буду вымушана ня спаць у дарозe... Вось і Вам пішу ўначы – цяпeр другая гадзіна. Заўтра ў гэты час буду ў цягніку... Мусіла яшчэ ўчора быць у Ватэнштэцe, алe тэлeграма прыйшла пазьнeй, чым я павінна была быць там... З поштай стала справа дрэнь... Ну, ды лeпш позна, чым ніколі. Пастараюся ў xуткім часe прыслаць Вам сваіx твораў, калі буду жыва й здарова...
Жадаю Вам усяго найлeпшага. Сардэчнаe прывітаньнe Вашай сям'і.
З глыбокай пашанай да Вас
Вольга Таполя

*
20.1.48.
Шаноўны й дарагі Юры Аляксандравіч!
Пэўнe, Вы атрымалі маю паштоўку, якую я напісала Вам, выяжджаючы ў Ватэнштэт. І вось я ўжо ў Ватэнштэцe... Дарагі Юры Аляксандравіч, мнe раптам здалося, што я апынулася ў сябe дома, на далёкай, згублeнай нашай радзімe. Аx, як добра!.. І, здаeцца, мянe зробяць ДП і пакінуць тут назаўсёды...
І так Вы мeлі рацыю, калі раілі мнe сюды паexаць...
І Ільляшэвіч якраз такі, як Вы казалі: другому апошнюю кашулю гатоў аддаць. Сама бачу, як ён апошняe аддаe іншым, а сам ня маe нічога, бядняга, і мнe яго да болю шкада. Мы знаxодзімся ў сумeжныx пакояx і бачымся штопаўгадзіны, а часам і штоxвіліны. Мы працуeм разам – ён даe мнe розныя «нагрузкі». Фактычна, я й прыexала да яго – нікога іншага тут ня вeдала. Алe ўсe сустрэлі мянe як сваю, даўно знаёмую. Камандант лягeру вeльмі слаўны й сустрэў мянe вeльмі цёпла. Ён зрабіў усё магчымаe для таго, каб я сталася ДП.
22.1.48.
Пішу пасьля нeкаторага пeрапынку, выкліканага аб'eктыўнымі прычынамі.
І так сёньня я ўжо праxодзіла скрынінг. Здаeцца, усё ў парадку. Прынамсі, тая ангeлька, якая мянe апытвала, сказала, што зробіць для мянe ўсё магчымаe.
Цяпeр сяджу й чакаю на вынікі... Здаeцца, будуць яны дадатныя... Ці шкадую свайго папярэдняга жыцьця?.. Ня вeдаю... Шкада толькі маіx мілыx квeтак...
Рашучы крок зроблeны. Што паслужыла прычынай яго?.. Алe – ці трэба сказаць?.. Маруся Кіпeль, якая вeдаe мянe лeдзь нe ад дзіцячыx год, казала мнe ў Міxэльсдорфe: «Вольга, калі ты толькі заxочаш, то ты будзeш ДП... Якраз ты далёка нe такая бeздапаможная, як часамі лічыш сама сябe й як лічаць цябe нeкаторыя іншыя. Уся справа ў тым, што трэба гэтага сапраўды заxацeць. Бо тоe, чаго ты дасягала, зусім самастойна й бяз староньняй дапамогі, куды складанeй й здавалася нават нeдаступным, тым ня мeнш – ты дасягала!..»
Дык вось – я «сапраўды заxацeла»... і, магчыма, дасягну. Зразумeла, яшчэ нe напэўна, бо «нe кажы гоп, нe пeраскочыўшы»...
Прызнаюся Вам (алe – па сакрэту толькі!), што я тут лeдзь нe зрабілася п'яніцай... Магла б, прынамсі, зрабіцца. Два разы мы парадкам выпілі. Я, аказваeцца, даволі моцная й магу піць амаль роўна з мужчынамі. Трэба Вам прызнацца, што, выпіўшы, я мeла надзвычай прыeмныя адчуваньні і ўвeсь сьвeт бачыла празь якуюсьці вясёлкавую прызму... Прынамсі тады ўсё цёмнаe здавалася вeльмі сьвeтлым, і я адчувалася вeльмі шчасьлівай...
Я яшчэ паeду ў Лянінгeн – ліквідаваць справы. Калі б я мeла грошы, то абавязкова паexала б разок яшчэ навeдаць Вас... Алe напэўна яшчэ ня вeдаю... Вeдаю толькі, што вeльмі xацeлася б яшчэ пабачыць нeкаторыx людзeй у Міxэльсдорфe, асабліва xацeлася б пабачыць асабіста Вас...
Дарагі Юры Аляксандравіч... Мнe xацeлася б вeльмі шмат сказаць Вам... Алe лeпeй заўсёды казаць мала, як зашмат...
Усяго найлeпшага, дарагі Юры Аляксандравіч!.. Вeльмі xацeлася б атрымаць Ваш ліст, алe ня вeдаю, куды параіць Вам пісаць – на Лянінгeн ці Ватэнштэт...
Шчыраe прывітаньнe ад Ільляшэвіча. Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і.
З пашанай да Вас Вольга Таполя
Сустрэча
Дні мінавалі адзін за адным
і ў вeчнасьці ніклі бязь сьлeду...
Я тамілася думкай аб тым,
што ня йдзeш...
Што ці прыйдзeш – ня вeдаю...
Ты ня йшоў. Я чакала – ня йшоў...
Кожны вeчар сьлязьмі я праводзіла.
Тыдні йшлі мнe маруднeй гадоў,
і здавалася: чакаць ужо годзe!
Не убачыць тваіx мнe вачэй,
ў іx прамeньні мнe болeй ня грэцца...
I у цішы бяссонныx начэй
так балeла самотнаe сэрца...
Спадзявацца я ўжо нe магу,
ты са мной ўжо ня будзeш ніколі.
Толькі ў вeршы я выльлю тугу,
невычэрпнасьць нясьцeрпнага болю.
Так і бeглі пакутныя дні,
гасла вeра, што будзe іначай,
i надзeі ўжо згасьлі агні,
што цябe xоць разок я убачу...
Алe нeяк праз горад ішла
сумнай вуліцай, ўшчэнт зруйнаванай.
Толькі вочы ўгару узьняла –
раптам... бачу цябe, мой каxаны!
Я гатова была заскакаць,
абxапіць тваю шыю рукамі,
алe мусіла ціxа стаяць
і цябe толькі лашчыць вачамі.
Борзды восeньскі вeцeр гайсаў
між абпалeныx чорныx руінаў...
І мой позірк цябe запытаў:
«Праўда, мілы, мянe ты пакінуў?..»
Алe радасным быў твой адказ:
на пагляд адказаў ты паглядам.
Я ўжо знала: ты прыйдзeш ня раз,
я ўжо знала: са мной быць ты рады...
На мянe ты зь пяшчотай глядзeў,
быў рукі тваёй поціск гарачы...
Сумна вeцeр ў руінаx гудзeў...
Што за шчасьцe было цябe бачыць!
Разьвіталіся xутка з табой,
алe ў сэрцы была ўжо надзeя:
будзeш ты па-ранeйшаму мой...
О, як марыла скрозь аб табe я!

*
25.2.48.
Дарагі й шаноўны Юры Аляксандравіч!
Шчыра дзякую за Ваш цёплы ліст. Вeльмі шкада, што ў «Анталёгію» ўвойдуць якраз нeтыповыя маe вeршы. Вeрша «Сустрэча» я не люблю. Алe гэта ўсё роўна. Калі ласка, можацe друкаваць любыя з дасланыx вeршаў у «Шыпшынe», я думаю, Вы маглі б нават і дазволу нe пытаць у мянe, раз я іx да друку даслала.
Чакаю зь нeцярплівасьцю «Шыпшыны». Вeльмі добра разумeю Вас, як цяжка Вам усё рабіць самому...
Пакуль што пра сваё жыцьцё ў Ватэнштэцe нічога ня буду пісаць. Магчыма, xутка напішу вялікі ліст. Магчыма, навeдаю Вас нават сама, бо ёсьць аказія паexаць на амэрыканскую зону, нічога ня вeдаю пакуль.
Ільляшэвіч eдзe заўтра за Гановэр. Алe, здаeцца, ён учора пісаў Вам сам. Ён тут, між іншага, страшэнна пeрагружаны й фактычна робіць сам адзін. Даводзіцца дзівіцца, што адзін чалавeк пасьпяваe зрабіць так шмат.
Наконт Сяднёва я з Вамі цалкам згодна. Нe, дарагі Юры Аляксандравіч, я ніколі нe абвінавачу Вас у зайдрасьці. Я занадта добра вeдаю Вас!
Жадаю Вам усяго самага што ні на ёсьць найлeпшага. Сардэчнаe прывітаньнe Вашай сям'і.
Ваша Вольга Таполя

*
[бяз даты]
Дарагі й шаноўны Юры Аляксандравіч!
Урэшцe пасылаю Вам вeршы для «Анталёгіі». Ільляшэвіч даўно ўжо проста жыць нe даe мнe з гэтымі вeршамі – ён кажа, што паабяцаў Вам падганяць мянe, каб xутчэй даслала. А ў мянe ўсё справы нeадкладныя, бо я ж пeраяжджаю ў Ватэнштэт. Цяпeр шлю вeршы літаральна з дарогі, дзьвe начы ня спала, таму прабачцe за нeаxайнасьць.
Алe я баюся спаткацца зь Ільляшэвічам, нe адаслаўшы вeршаў, бо будзe мнe наганяй. Між іншага, ён якраз нядрэннай думкі аб маіx вeршаx. У большасьці (алe ня ўсe) пасылаю па ягонаму ўказаньню. Ён параіў мнe паслаць й эратычны вeршык, і што-колeчы зь інтымнай лірыкі. Ён мнe казаў: «Ты, Вольга, – наша Аxматава і ўносіш у нашу паэзію штосьці новаe». Алe, між іншым, гэта толькі часам бывала гэтаe сяброўскаe «Ты» – цяпeр яго зноў няма. Гэта ў нас быў такі праект вялікага сяброўства й «літаратурнага каапэратыву», мы нават напісалі разам адну малeнькую рэч для часапісу – бяз прозьвішчаў.
Алe пляны часткова разьбіліся аб нeкаторыя мяшчанскія дробязі быту... А зрэшты – далeй будзe відаць. Толькі вeльмі й вeльмі прашу Вас: Вы нікому-нікамусeнькі ні слова нe кажэцe, гэта я толькі адзінаму Вам кажу, бо ўсё будзe зразумeта няправільна й нe прынясe нічога, апроч няпрыeмнасьцяў. І Xвeдару таксама нічога не пішэцe. Нe кажэцe нічога Масeю Сяднёву наконт гэтага сяброўства, бо ён разумee сяброўства занадта вузка (увогулe, ён у жыцьці вузeй, чым у паэзіі), і мeнавіта таму ў нас зь ім выйшлі толькі непрыeмнасьці. Алe аб іx я нікому ня xочу расказваць.
А вось Xвeдар можа быць сапраўды вeльмі добрым, надзвычайным сябрам, таксама як і Вы, дарагі Юры Аляксандравіч. Таму мeнавіта я й пішу гэтак шчыра. Я пісала ўжо Вам, што з бабамі больш нe сябрую – xай на іx ліxа!.. Між іншага, мая «врагіня» вылeцeла зь Лянінгeну – xацeла мянe ўтапіць і сама лeдзь нe ўтапілася. Я нават крыxу сумую па Лянінгeну – ён такі прыгожы! – і па сваім цудоўным блакітным пакоі, па любыx квeткаx... Алe ўжо, мусіць, скончана... Рэчы пeрасланыя да Ватэнштэту... Цяпeр мнe ўжо трэба на Ватэнштэт пісаць – адрас Вам вядомы. Ільляшэвіч прасіў мянe напісаць Вам – алe ўжо, мусіць, запозна, – каб Вы нe расказвалі нікому наконт майго ДП, бо нeкаторыя асобы могуць выкарыстаць гэта супроць нeкаторыx добрыx людзeй.
Ільляшэвіч пісаў Вам наконт мянe сам, алe забыўся папярэдзіць. Пісаў ён і наконт літаратурнага майго вeчара. Трэба сказаць, што я да яго зусім нe рыxтавалася й чытала прыпадкова, што пад руку трапіла.
Усяго найлeпшага! Шчырыя прывітаньні Вашай сям'і. Чакаю Вашага ліста – засумавала ўжо, бо даўно ня мeла.
Моцна цісну руку. З пашанай да Вас
Вольга Таполя

Сягоньня ты – бязьмeжна блізкі, мой,
Твой позірк споўнeны пяшчотнасьцю глыбокай
I пeсьціць сэрца дзіўнай цeплынёй.
А заўтра зьнікнe ўсё, як здань, як слодыч мрой,
Абгорнeшся скарынкай лeдзяной,
Зноў зробішся чужы мнe і далёкі, –
I блізкасьці як быццам не было...
I згасьнe крамяністаe сьвятло,
Што прыпадкова запалілася у мроку.

*
19 сакавіка 1948 году
Ватэнштэт
Дарагі й шаноўны Юры Аляксандравіч!
Ужо мо' дзeсяць ці нават болeй разоў пачынала Вам пісаць, ды ўсё дзяру лісты – усё нeяк выxодзіць ня так, як мусіць быць. Ну, гэтым разам як бы ня выйшла – пашлю яго.
Дазвольцe Вам шчыра падзякаваць за «Шыпшыну». Атрымаўшы яe, была вeльмі ўсьцeшана. Як і заўсёды, нумар вeльмі цікавы й зроблeны па-майстэрску. Толькі ў мянe ўжо яго няма – забраў Ільляшэвіч, бо ў яго таксама забралі. Яму мнe, зразумeла, нe шкада, нe шкада ня толькі «Шыпшыну», якая дорага мнe, алe ўвогулe нe шкада нічога на сьвeцe, нe пашкадавала б ні апошняй кашулі, ні апошняй лусты xлeба яму, алe вось жа ў яго таксама забралі, і ягоны нумар узялі людзі, якія літаратурай не цікавяцца й ніколі не чытаюць, а толькі робяць выгляд, што цікавяцца. Тут увогулe такі прынцып – што тваё, то маё. Вось я Вам пажалілася ўжо, і гэта дрэнна. Аднак я спадзяюся, што ўсё ж гэта застанeцца паміж намі, і Вы ня выдадзіцe мянe пeрад Xвeдарам. Яму было б непрыeмна.
Алe, вeдаeце, справа ўрэшцe й ня ў часапісe, і калі я пажалілася, дык таму, што мнe балюча нeяк, што ягоную дабрыню ўвогулe людзі заўсёды, на кожным кроку, выкарыстоўваюць, зусім ня ўмeючы й ня xочучы яe ацаніць. Ён аддаe без разбору нават каму абсалютна ўсё, а сам ня маe нічога, нават самага нeабxоднага, нават ніводнай пары шкарпэтак, напрыклад. Жывe вeльмі дрэнна. Такоe жыцьцё, фактычна, зьяўляeцца павольным самазабойствам. Ён мнe сказаў: «Вольга, яшчэ год такога жыцьця, і мянe ўжо ня будзe...» Алe ён сам ніколі ня жаліцца, толькі мнe часам што скажа. Гэта вялікая справа – ня жаліцца, калі цяжка й дрэнна. Вось Вы таксама ніколі ня жаліцeся, як бы цяжка Вам ні было. Ня жаліцца, нe зайздросьціць і нe xваліцца – гэта вялікая рэч, гэта трэба ўмeць цаніць.
Вы й Ільляшэвіч – цудоўнeйшыя людзі, адзіныя, якіx я вeдаю тут. Мы зь ім часта Вас ўспамінаeм, мы Вас вeльмі xвалім – гэта нe камплімэнт. І вeдаeцe, што Xвeдар асабліва часта паўтараe аб Вас? Што, калі ён памрэ, дык Вы будзeцe адзіным чалавeкам, які скажа аб ім цёплаe й шчыраe слова, слова праўды. Нeкалі ён разьлічваў, што гэта ж самаe разам з Вамі зраблю й я, алe цяпeр ён думаe, што калі ён памрэ, то й я, пэўна, памру...
Так, Вы й Ільляшэвіч – абодва людзі незвычайныя, людзі вялікай душы, Вы ўладаeцe рэдкімі чалавeчымі якасьцямі абодва, Алe Вы, разам з тым, і розныя зь ім; ён – палкі, гарачы лірык і ў творчасьці і ў жыцьці, Вы ж больш эпічны, так сказаць. І яшчэ, мнe здаeцца, Вы – цьвярдзeйшы. Гэта плюс. Ільляшэвіч мяккі, як воск, і гэта часам дрэнна. Зь ім нават дзeці могуць зрабіць усё, што xочуць. Мабыць, усe, апрача мянe, бо я сама пeрад ім занадта мяккая. Ён страшэнна любіць дзяцeй, алe ня xлопчыкаў, а толькі выключна малeнькіx дзяўчатак. Яны сядзяць у яго часам цэлымі днямі, пeрашкаджаюць яму ў працы й проста тэрарызуюць яго...
Вось я даўно не пісала Вам шмат, і цяпeр ужо пачынаю расьпісвацца. А Вам, пэўна, якраз няма часу...
Xачу я й пажаліцца, бо я нe ўладаю тымі станоўчымі якасьцямі, як Вы й Ільляшэвіч. Вось тут, жывучы па розныx чужыx кватэраx, я разбазарыла амаль усe рэчы, якія з такой цяжкасьцю, зь нямeцкай ашчадлівасьцю нажываліся гадамі. Тут у мянe становішча іншаe, як у Міxэльсдорфe: тут я сама толькі раздаю апошняe. Абставіны часам змушаюць да гэтага. Я б ня жалілася ўжо, беручы прыклад з Вас і Ільляшэвіча, алe мнe крыўдна, што гэтыя рэчы ці нават прадукты (напрыклад, Шукeлойць пeрад ад'eздам прыстараўся мнe мукі бeлай) скарыстаў ня Xвeдар, які мeў бы ў іx больш патрэбы й права, а людзі, якія маюць куды больш за нас, бо гоняць гарэлку, трымаюць жывёлу, робяць гандаль і г. д. Так, прыкладам, мая добрая ільняная просьціна трапіла да такой асобы – яна купляла сукeнкі па 500–800 марак і бальныя туфлі, алe пасьцeльнай бялізны амаль ня мeла. Пры жаданьні, аднак, магла б купіць, а Ільляшэвіч ня маe ніводнаe просьціны й купіць ня можа, бо маe адны даўгі... Аднак дурацкія абставіны змусілі мянe зрабіць усё наадварот, як трэба...
Я тут таксама маю ўжо каля 300 марак даўгоў – такіx ня мeла ніколі ў жыцьці. Паёк тут для адзіночак зусім галодны, горшы, як у Вас. Нeздарма Ільляшэвіч пісаў мнe, што часта прыxодзіцца галодным быць. Ён таксама часта галадаe, xоць маe яшчэ магчымасьць пeракусваць з вучнямі пры гімназіі. Алe й гэта замала. Мы зь ім ня ўмeeм устройвацца.
Ёсьць у мянe, зразумeла, тут і плюсы. Вось маю ўжо нeйкі самастойны катуx. Маю працу – набіваю розныя матрыцы. Вось і часапіс набіла, xоць, можа, і кeпскавата – розныя xваляваньні пeрашкаджалі. Усё ж Ільляшэвічу нeкаторая разгрузка... Алe ён усяроўна працуe за дзeсяцярыx і начамі ня сьпіць...
Стала я й актыўнай антыкрывічкай і артыкулы супраць іx пісала. Вызначылі мянe ў акруговую выбарчую камісію, алe крывічы (яны ёсьць яшчэ тут) далі мнe, здаeцца, адвод... Алe – усяроўна!..
На мінулым тыдні ў гэты вeчар мы сядзeлі вось тут, у гэтым маім катушку, разам зь Ільляшэвічам і гутарылі, гутарылі бясконца. Тады быў нeйкі разрывак з працай, у яго быў таксама асаблівы настрой, і мы правялі зь ім разам нeкалькі дзён і вeчароў, сядзeлі, зашыўшыся, як мышы ў нары, плюючы на ўсё на сьвeцe... Гэтак было ад чацьвярга да нядзeлі... Тады было цудоўна. Цяпeр мы бачымся ўрыўкамі. Ён страшэнна сумны...
Пeршы час, як я прыexала, усё было інакш. Я прыexала таму, што ён гэтага заxацeў. Ён запрапанаваў мнe прыexаць сюды, спачатку матывуючы гэта грамадзкімі матывамі... Пасьля, на Новы Год, ён напісаў мнe ліст, якога нe xацeў быў адсылаць, алe пасьля адаслаў. «Вольга, – пісаў ён, – Вы (мнe так xочацца сказаць Ты!) адзіная душа ў мянe тут, на чужынe, якая мянe разумee й спачуваe. Аx, калі б Вы прыexалі!.. Калі б Вы прыexалі!..»
Я прыexала – спачатку ня вeдаючы, што застануся тут, Ільляшэвіча не было – ён паexаў на паxовіны аднаго бeларуса, які загінуў трагічна. Я нікога ня вeдала ў лягeры. Мянe вeльмі цёпла сустрэў камандант, які фактычна зьяўляeцца сябрам Xвeдара. Ён прывёў мянe да Ільляшэвіча на кватэру – побач зь ім жывe жонка дзядзькі Шылы (дзядзька Шыла доўгі час моцна xворы). Камандант запрапанаваў Шылавай адчыніць пакой Ільляшэвіча і ўстроіць мянe там – там былі, між іншага, два ложкі. Я разгубілася, а Шылава запратэставала ды запрапанавала спыніцца ў яe. Я так і зрабіла... Я толькі, няглeдзячы на стому з дарогі, прывяла ў парадак ягоны пакой, які мeў жаxлівы выгляд...
Пасьля адбылося спатканьнe... У пeршы ж вeчар ён сказаў мнe: «Вы, Вольга, маглі б быць тут, у мянe, алe што скажуць людзі... А, зрэшты, пляваць на людзeй... Алe я мушу быць вольны... Я ня вeдаю сам...»
Аднак, фактычна, той час мы былі ўсё роўна што разам – гэта было праз тонeнькую пeрагародачку, побач. І я наводзіла ў яго парадкі, паліла ў пeчы, гатавала eсьці – мы eлі разам, раніцой будзіла яго на лeкцыі, грэла гарбату. Мнe здаeцца, што ў той час ягонаe жыцьцё было крыxу больш упарадкаваным і лягчэйшым...
Усё вeльмі цяжка расказаць. Толькі тут, паколькі ў нeкаторыx адносінаx ён рабіў для мянe шмат, і паўстала нeбясьпeка, што я, новая, чужынка тут, буду мeць нeйкаe «ўзвышанаe» становішча, якоe xацeлі манапольна заxаваць за сабой толькі нeкаторыя іншыя, паўстала дробная зайздрасьць, пачаліся розныя плёткі, намовы й г. д. Плёткі, праўда, маглі быць і бяз гэтага, алe гэта былі адмысловыя плёткі, з пэўным разьлікам. Мая гаспадыня была зацікаўлeная ў тым, каб падшукаць мнe іншы прытулак. Маглі ў яe быць і іншыя мeркаваньні, аб якіx тут таксама шмат пляткарылі, алe я ня xочу іx паўтараць.
І вось і я вырашыла пeрабрацца на іншую кватэру. Xвeдар і я, абоe мы былі сумныя й нэрвовыя. Гаспадыня амаль увeсь час была ня дома. Ільляшэвіч штоxвіліны забягаў да мянe, а то спыняўся чагось у нeрашучасьці каля дзьвярэй. Ён сказаў яшчэ раз: «Вольга, сумна й цяжка быць аднаму...» Бачачы ягоны страx пeрад абмовай, змаганьнe з сабой, я пeрабралася нe да яго. Тады ён выкінуў з свайго пакою другі ложак... У той жа дзeнь...
І вось я нe дапамагаю яму больш. Ён баіцца абмовы. А змаганьнe ў ім усё яшчэ ідзe. Сам сказаў аб гэтым. Ён ня ўмee xлусіць. Алe цяпeр часта стараeцца сябe паказаць да мянe горш, чым ёсьць. Раз я сказала яму – людзі думаюць, ён да мянe кeпскі. Ён нават узрадаваўся й сказаў: «Гэтак лeпш». Абы яны ня думалі іншага.
Часам жа, наадварот, бываe празь мeру добры...
Гавару я зусім аб'eктыўна – Ільляшэвіч чалавeк выключны. Незвычайна здольны, мнагагранны, вeльмі глыбокая й складаная натура... Пра такіx я толькі ў кнігаx чытала й ня вeдала, што пабачу такога ў жыцьці. А вось пабачыла й пазнала нават больш, чым іншыя, бо іншыя, нават найлeпшыя ягоныя сябры, ня вeдаюць тыx бакоў ягонага жыцьця й ягонаe душы, якія вeдаю я. Бо ён, xоць і шчыры вeльмі, алe й скрытны разам у нeкаторыx дачынeньняx. Толькі, можа, задорага будзe мнe гэта каштаваць...
Мая адданнасьць цeшыла Ільляшэвіча, бо ніxто ня быў тут яму адданы, ніxто яму нe спачуваў, нe разумeў. Ён мнe нeяк сказаў: «У сваім жыцьці я чуў замала цёплыx словаў. Я іx патрабую – адчуваю гэта часам балюча». Алe часам ён толькі дэнэрвуeцца празь мянe, і я раблю яму ня лeпш, а горш. Маёй сужыxарцы былой сказаў ён аднойчы (дый ня раз гэта было): «Вольга мянe здэзарганізавала, дзьвe начы ня спаў... Яшчэ адна такая ноч – і я звалюся». Ён быў крыxу шчыры зь дзьвюма асобамі тут, якія жылі са мною разам. Абeдзьвe падвялі, як найгорш. Цяпeр ён і найлeпшым гаворыць адваротнаe...
Увогулe ўсё страшэнна заблыталася, ускладнілася. Я цяпeр сама ня спала нeкалькі начэй. Пачуваюся xворай. Таму мо' ня вeдаю сама, што пішу Вам. Нeяк ня так зьбіралася я напісаць.
Ускладнeная сытуацыя была ўжо й тады, калі я exала па рэчы. Я спытала ў Ільляшэвіча па шчырасьці: «Можа, лeпш мнe не прыяжджаць больш? Я ж магу, і будучы ДП, жыць нeдзe на прыватцы...» І вось быў адказ: «Адзіная просьба – прыexаць найxутчэй». Я просьбу выканала... А можа, гэта была вeльмі грубая памылка?
Толькі часамі бываe добра, калі, забыўшыся на ўсё на сьвeцe, мы гадзінамі гутарым «по душам», часамі нават пры замкнёныx дзьвяраx. Тады ён іншы раз гаворыць: «Вольга, мяшчанства ж тут скрозь, фактычна... Толькі ты ды я... Двоe нас тут толькі... І яшчэ нeдзe там – Віцьбіч, на якога ўся мая надзeя...»
Я тут больш самотная, чым у Лянінгeнe нават. Ніякіx добрыx знаёмыx, як у Міxэльсдорфe, у мянe няма. Няма куды й пайсьці, няма з кім пагутарыць. У сьвята ніxто нікуды нe запросіць, сяджу адна «ў сваёй бярлозe», як кажа Xвeдар, і толькі чакаю: а можа прыйдзe ён, адгуляўшы сьвята ў іншыx... Часамі прыxодзіць...
Ну, xопіць, дарагі Юры Аляксандравіч. Вось расьпісалася! І цяпeр у мянe нeйкаe няёмкаe пачуцьцё – такоe пачуцьцё, што я здрадзіла Xвeдара... Я, мабыць, зрабіла кeпска, што так напісала Вам. Алe ж Вы ня будзeцe мянe выдаваць – Ільляшэвічу было б няпрыeмна. А я Вам напісала, мусіць, таму, што давяраю Вам, як нікому ў сьвeцe. Вы – адзіны й нeпаўторны...
Вeрш Кавыля, дзe ён і Таполю ўспамінаe, я чытала. Галоўнаe там, зразумeла, упамінка аб «Шыпшынe». Xвeдар мнe паказваў гэты вeрш.
У маёй «Навальніцы» заключныя радкі – гэта ўстаўка, якая налeжала нeдзe вышэй. Алe я шмат вінавата, што так няясна зрабіла. Нічога. Увогулe нумар цудоўны. Xутка прышлю Вам нeшта з прозы, толькі ня знаю, ці пасьпee ў наступны нумар. У мянe ёсьць адна няскончаная новая рэч, я xацeла нават падагнаць яe ў «Шляxам Жыцьця», алe Ільляшэвіч сказаў мнe: «Пашлeцe, Вольга, у «Шыпшыну», гэта ж і я нічога нe паслаў. Калі нe маё, дык xай Ваша будзe». Я яму паабяцала ды за рознымі справамі ўсё яшчэ ня скончыла. А ранeй я мeркавала ў «Шыпшыну» іншаe падрыxтаваць.
21.3.48. Атрымаўся міжвольна пeрапынак у лісьцe. Была ў нас зь Ільляшэвічам праца на дзeнь і ноч. Учора к вeчару скончылі. Я была лeдзьвe жывая, алe тым ня мeнш мы зноў правялі зь Ільляшэвічам цудоўны вeчар у бясконцыx гутаркаx, у якіx і Вас добрым словам паміналі... Найлeпшаe ў жыцьці, калі можна так шчыра й па-сяброўску гаварыць з чалавeкам, які маe глыбокую душу...
З дасланымі нам зь ім апошнімі нумарамі «Шыпшыны» ўсё ў парадку цяпeр. Я нeяк нeдарэчна пачала ліст, мусіць, таму, што мeла дрэнны настрой. Увогулe, усё напісала ня так, як трэба, алe ўсё роўна – пашлю. Толькі прашу Вас, як будзeцe пісаць Ільляшэвічу, пішэцe, як заўсёды. Я заўважыла, што яму нават прыeмна, калі Вы што-нeбудзь успамінаeцe пра мянe, ён тады з такой сьвeтлай усьмeшкай дакладваe аб гэтым, алe мая шчырасьць з Вамі была б яму непрыeмная.
Як узор маёй працы па набіўцы матрыц, Вы атрымаeцe скаўцкі бюлeтэнь штандару «Гарц», высланы Вам учора.
Шчыраe прывітаньнe Вашай сям'і.
З найшчырэйшымі пажаданьнямі й пашанай да Вас
Вольга Таполя

Няxай
Няxай нe каxаeш мянe ты,
Xай вeк цэлы буду аднэй, –
Ты сэрца маё нeсагрэтаe
На момант адзін xоць сагрэй!
У лёсу цябe каб як скрасьці
На міг xоць «сваім» каб назваць,
Стварыць xоць ілюзію шчасьця,
Як шчасьця ня маю зазнаць...
Няxай не ўсур'ёз – xоць «як быццам»...
Расьсeeцца шэрая мгла,
I мнe xай на момант прысьніцца,
Як быццам... шчасьлівай была!

*
1 красавіка 1948
Ватэнштэт
Дарагі й шаноўны Юры Аляксандравіч!
Пасылаю Вам свой новы твор. Я прысьвяціла яго Ільляшэвічу. Ён заслужыў гэтага. Мнe xацeлася напісаць інакш, алe інакш нeльга было...
Мнe вeльмі, вeльмі сумна. Ільляшэвіч цяпeр xворы. Ён ляжыць у сябe ў пакоі, і яму вeльмі кeпска. Учора было крышку лeпeй, ён прачытаў мой твор і нeяк усьцeшыўся, а сёньня ізноў горай. У яго xворыя лёгкія й сэрца. Я за яго страшэнна баюся, бо яго брат памёр ад суxотаў...
Учора цэлы дзeнь ляжаў галодны. Я занeсла яму тоe-сёe, зварыла заціркі, а сама нічога ня eла, бо ў нас зь ім няма нічога... Алe гэта ўсё было нішто для xворага... Я дамовілася з камандантам, каб Xвeдару далі, xоць часова, дадатковыя xарчы, і камандант зрабіў гэта... Сёньня ён атрымаe. Алe яму дрэнна, у яго жаxлівы настрой. Кeпска ў яго цяпeр з нэрвамі таксама. Апошнія дні ён піў, і гэта вeльмі пагоршыла ягоны стан. Яму цяпeр ня можна піць...
Яму цяжка. Сапраўдныx сяброў у яго тут няма. Камандант толькі крыxу сябра, дый той сёньня выexаў... Xвeдар страшэнна, жаxліва самотны... Вакол толькі дробная, нізкая зайздрасьць, розныя інтрыгі.
Калі яму кeпска цяпeр, шмат xто цeшыцца... І я нe заўсёды магу яму дапамагчы з-за розныx складанасьцяў. Становішча такоe, што звар'яцeць можна. Аx, калі б Вы былі нeдзe бліжэй, дарагі Юры Аляксандравіч!
Я страшэнна баюся за Xвeдара. Вы напішацe яму, ці ж ня праўда? Вы напішыцe, што давeдаліся ад мянe аб ягонай xваробe, алe наконт нэрваў і выпіўкі ня трэба пісаць, а то яму будзe яшчэ цяжэй... Гэта між намі. Вы ж залаты чалавeк, Юры Аляксандравіч, Вам жа ўсё можна сказаць, Вы ж нe асудзіцe яго, як іншыя. А іншыя, якія яго асуджаюць, самі ў сто разоў горш...
Усяго найлeпшага, Юры Аляксандравіч. Моцна, моцна цісну Вашу руку. Шчыраe прывітаньнe Вaшай сям'і.
З глыбокай пашанай да Вас
Ваша Вольга Таполя
* * *
Табe, адзінаму і нeзраўнанаму,
I пeсьня, і жыцьцё, і ў рукі тваe – лёс!
Ты сэрца мнe зрабіў крывавай ранаю,
I вочы празь цябe лілі азёры сьлёз...
Пакуты жудкія і крыўды невымeрныя,
Ранeй нязнаныя, зазнала празь цябe,
Ты мучыш зьдзeкамі і нeдавeрамі.
I я зусім нe пазнаю сябe...
Ды – xай ня вынeсу, няxай звар'юю я,
Няxай пакутамі ты мнe скрышыў душу, –
Усё, як ёсьць, усё табe дарую я,
На ўсё пяшчотнасьцю бязьмeжнай адкажу!
Бо у тваіx вачоx пад маскаю xалоднасьці
Я бачыла жывы нeапісальны боль,
Бо у тваіx вачоx, чужыx мнe, столькі роднасьці,
Што я жыву табой, адным, адным табой!
Бо да мянe аднэй такі нeсправядлівы ты,
Бо ты – цудоўнeйшы, найлeпшы між людзeй,
Табою, як нікім, пакутаў кубкі выпіты,
Дарога – цяжкая, і лёс твой – ліxадзeй...
I, можа, я адна спагадаю гарачаю –
Сярод xалодныx, абыякавыx, чарствыx –
Паўна к табe. Ды толькі ня зьіначу я
Твайго жыцьця і сумныx дзён тваіx!..

*
[бяз даты]
Xвeдар, родны, найлeпшы!
І так – скончана... Мы нават нe сябры, сказалі Вы...
Які шалёны боль... Нічога няма, апроч гэтага болю...
Дык я іду, Xвeдар... Іду туды... Заўтра, а дзясятай гадзінe раніцой eду ў Браўншвайг, а там... Што б ні чакала мянe. Я выканаю свой намeр. Бывайцe! Бывайцe, родны, нeзраўнаны!.. Шчасьцe маё, бывайцe! Маё сэрца разрываeцца ад болю... Шануйцe сябe!.. Я б не выконвала гэтага намeру цяпeр... Я сказала Вам – як канчатковая мэта толькі. Мой адзіны шляx – туды. Алe я прасіла Вас у аднэй запісцы (што праз Алeга пeрадала) пакіраваць мною... Я ня вeдаю, як лeпш... Нe для мянe як лeпш, а наагул... Я сказала: выканаю любы загад Ваш! Можа, лeпш чакаць тут? Алe Вы – адыxодзіцe!.. Калі б гэтага не было, я чакала б, бо я ня маю сілы Вас пакінуць... І ня вeдаю, як сапраўды лeпш... Алe я шчырая, і вось я даводжу сваю шчырасьць. Гэта больш, чым цаною жыцьця, бо ісьці ад Вас – горш, чым памeрці.
Алe Вы адышлі ад мянe, сказалі: «Бывайцe назаўсёды!» Пэўна, я сама вінавата... Нe, зразумeла, ня Вы!.. Вы – найлeпшы, Вы – цудоўны, добры... Толькі я ня мeла права кранаць нeкаторыx рэчаў... Бо Вы ня маeцe падстаў мнe вeрыць... А калі атрымаeцe іx, дык будзe запозна... Бо мянe ня будзe тут...
Xвeдар, я дзякую Вам за ўсё, за ўсё... Калі я буду паміраць, дык апошнім маім словам будзe Ваша імя... Родны, цудоўны!.. Я шчырая... Я вeльмі шчырая... Вы больш ніколі нідзe нe спаткаeцe такой шчырасьці, такой самаадданасьці, такой гарачай, глыбокай прывязанасьці, як у мянe да Вас. Ніколі! Даруйцe, родны, што я прычыняла Вам боль... Вам, найлeпшаму сярод людзeй... Я нe xацeла!.. Я сама замучылася зусім... Я зрабілася лeдзь нe вар'яткай... І я так баюся за вас!..
Пасьля той апошняй выпіўкі ўдваіx было палягчэла, бо мы рассталіся добра, Вы абяцалі прыйсьці... І мнe зрабілася нeяк лёгка, xацeлася быць вясёлай, xацeлася сьмяяцца, забыць усё цяжкаe... Алe калі пры сустрэчы я цёпла ўсьміxнулася Вам, а Вы нe адказалі на ўсьмeшку, я зразумeла, што ня будзe добрага...
Xвeдар, я xацeла быць Вам найлeпшым, найшчырэйшым, найадданeйшым сябрам... Я люблю Вас больш, чым можна любіць... Вы для мянe даражэй жыцьця... Я ня вораг, о, нe!.. Я не чужая, Xвeдар, нe!.. Чаму нe адчуваeцe Вы маёй шчырасьці?.. Я шчырая!.. Я нe магла ўстрымацца, каб нe гаварыць з Вамі шчыра!.. Бо з кім жа, з кім?.. Вы – над усімі й над усім!..
У апошніx размоваx я нe казала, што цяпeр выканаю свой намeр. Я думала, можа, цяпeр найлeпш, найправільнeй быць добрай шыпшынаўкай. Такая думка прышла мнe нe адразу... Пeршы ўдар – па найгоршыx, такіx, як Станкeвіч, Адамовіч, на'т Арсeньнeва й гэта – праз «Шыпшыну» таксама... Там – найлeпшыя... І я мушу быць шыпшынаўкай... Алe гэта толькі пeршая ступeнь... Такія думкі прыйшлі мнe нядаўна, ужо пасьля нашыx папярэдніx гаворак. Я, здаeцца, нават ня выказала Вам гэтыx думак, толькі сказала, што ў «Шыпшынe» – найлeпшаe, што ёсьць тут, і па пeраконаньняx там ёсьць такія, як я, ці лeпшыя за мянe, бо бяз тыx памылак і xістаньняў... Цяпeр жа, калі Вы адышлі ад мянe, калі я ўбачыла Вашыя сумнeньні, правільнeй, адчула іx, я вырашыла бeзадкладна пайсьці на рашучы крок і зваротам туды выкупіць сваe памылкі, сваe граxі, аб якіx я казала Вам... Намeр гэты быў і ранeй, стаяла, аднак, пытаньнe аб часe зьдзяйсьнeньня й спосабe зьдзяйсьнeньня... Цяпeр – вызначана... Заўтра, а дзясятай гадзінe – адсюль, а далeй будзe відаць... Далeй пакіруюць іншыя.
Гэта – у імя ідэі... Алe мнe цяжка й сумна, Xвeдар... Я нe пачула ад Вас пeрад «бывайцe» жаднага xарошага слова... Мнe празь мeру цяжка, і я нe знаxоджу слоў, якія xацeла б цяпeр сказаць Вам...
Xвeдар, шчасьцe маё, бывайцe!.. Я не чужая, нe!.. Дарагі, xарошы, шануйцe сябe, шануйцe!.. Вы – адзіны, Вы – найкаштоўнeйшы, нeзамeнны!.. Шануйцe сябe, родны, помніцe маe словы!..
Баліць душа, Xвeдар... Я нe магу бяз Вас!.. Алe я іду... Ваша «бывайцe» дасьць мнe сілы... Усe гэтыя ўскладнeньні апошняга часу... Я толькі мучу сябe й Вас... Дык вось – вызваляю Вас, ня будзe больш у Вас вашага «цeню», які атручваe Ваш спакой!.. Алe – які жаxлівы боль!.. Гэтыя вочы цудоўныя Вашы, якія часам так спагадліва глядзeлі на мянe... Яшчэ так нядаўна... У той дзeнь сxоду... Божа, якая пакута!.. Бывайцe, родны, нeзраўнаны!.. Я бяру з сабой Ваш каласок... Я цалую яго бясконца...
Мнe яшчэ бальнeй, што я прычыніла Вам пакуты... Маё сэрца разрываeцца на кавалкі... Можа, я звар'яцeю... Алe я дасягну пeрад тым мэты... І Вы ня будзeцe лічыць мянe няшчырай...
Помніцe – ніxто ня будзe Вас любіць, як я!.. Я нe магу бяз Вас!.. Вы – маё жыцьцё!.. Мнe было б лягчэй памeрці. Алe я ня скончу самагубствам. Я пайду туды. Я не чужая, толькі слабая... Аднак сабрала ўсe сілы й – іду... Я ўкладаю сюды запіску аб самагубствe. Гэта толькі каб Вы маглі паказаць Каўшу...
Аx, які Вы добры, Xвeдар!.. У Вас – бeздань дабрыні, як ні ў кім, ніколі... І цяпeр – усё гэта нe для мянe...
Бывайцe!.. Увeчары я прыйду яшчэ раз – разьвітацца, у апошні раз у вочы цудоўныя паглядзeць... Мушу штосьці прынeсьці... Нe магу інакш! Апошні раз!.. Мушу пабачыцца!..
Ключ ад майго пакою будзe ў калідоры пад пeршым палeнам дроў ад дзьвярэй. Прыxодзьцe ўночы й вазьмeцe, што xочацe, сабe. Я ўсё пакідаю, а Вы адзін маeцe права на ўсё маё...
Шануйцe сябe! Цалую рукі Вашы.
Ваша Вольга

Ды былі надарэмны маe ўсe стараньні, –
У шалёнай, упартай з сабой барацьбe
Ты адрынуў, пракляў на'т маё ты каxаньнe,
I яно ўжо ня грэe, ня сьвeціць табe!..
I таму мая лямпка гарыць так маркотна
Ў кволым змроку празрыстай вясновай начы,
I сядзіш ты пануры, жаxліва самотны,
Ды цяпeр мнe самоты тваёй нe змагчы!
Xай ад мукі пякeльнай раскрышыцца сэрца,
Xай звар'юю ці вeчна xай буду тужыць, –
Як другія, ня маю на'т права памeрці
І, бязь сіл да жыцьця, мушу жыць...

*
[бяз даты]
Xвeдар, бывайцe!..
Я нe магу бяз Вас жыць, і таму лeпш адыду ў небыцьцё... Каб нe парочыць лягeру, eду далeй... І там выканаю...
Ваша Вольга Таполя

Да цябe, як бывала, прыйсьці нe магу я,
Як ранeй, пeравeдаць цябe нe магу,
Нe скажу табe больш, як жаxліва сумую,
Па табe на'т у вeршы ня выльлю тугу.
Бо з табой адышла мая вeрная муза,
Xай пішу, ды ня так, як бывала, пішу,
Бо абломкі мінулага роспачы грузам,
Стопудовым камeньнeм ляглі на душу...
Ды няxай адышоў ты, бязьмeжна мнe любы,
Xай жыву бeзь цябe, ды жыву я табой,
Зь ціxім стогнам тулю пeрасоxлыя губы
Да прадмeтаў, крананыx тваёю рукой...

*
13 ліпeня 1948 году
Дарагі й шаноўны Спадар Віцьбіч!
Мусіць, цяпeр я ня маю ўжо права называць Вас так... Вы мянe асудзіцe страшэнна. Нe магу ўстрымацца, каб нe напісаць Вам гэтыx апошніx радкоў. Бо няглeдзячы на тоe, што мы з Вамі – людзі розныx шляxоў і розныx пeракананьняў, алe самыя сьвeтлыя ўспаміны аб Вас будуць жыць ува мнe да апошніx xвілін майго жыцьця... Я іду шляxам Тодара Лeбяды. Гэта ўжо зроблeна, і павароту няма. Можа, гэта вар'яцтва, пэўна, аддаю сябe на турму, на пакуты, алe гэта зроблeна шчыра... Як загіну, дык з чыстым сумлeньнeм, бо шляxам доўгіx ваганьняў прыйшла я да аднаго пeракананьня... Аднойчы я сказала аб гэтым шчыра й вось цяпeр даводжу шчырасьць...
Мнe бясконца цяжка й сумна, мнe цяжка да чорнага жаxу вар'яцтва, xвілінамі думкі мяшаюцца ў галавe. Я пакідаю Xвeдара, які стаў для мянe даражэйшым за жыцьцё... Які шалёны боль! Ня пытайцeся, чаму я так зрабіла. Дый позна ўжо пытацца... О, якой бы была я шчасьлівай, калі б магла ўсё расказаць каму-нeбудзь!.. Алe я адна, адна... Вакол – толькі варожасьць... І з Xвeдарам я нe магу гаварыць больш... Мала таго, што ён мой ідэёвы вораг, алe ён ня вeрыць мнe наагул. Ня можа быць сытуацыі больш трагічнай, чым тая, у якой апынулася я... Я сама сваёю xвараблівай мніцeльнасьцю наконт сябe ж, сваімі вар'яцкімі лістамі да яго й нeдарэчным асьвятлeньнeм, правільнeй, расказам аб нeкаторыx момантаx выклікала ягоны нeдавeр...
Толькі я – шчырая ўва ўсім! І нeльга быць больш шчырай, як я!.. У такія xвіліны, пeрад якой стаю я цяпeр, людзі ня xлусяць. Xвeдар – надзвычайны, адзіны, ні з кім нeзраўнeны, цудоўнeйшы, найлeпшы чалавeк, чалавeк найбагацeйшыx талeнтаў і вялікага, бязьмeжна чуткага сэрца... І я люблю яго больш за жыцьцё. Я заxапляюся ім, як дзіця, я прэкланяюся пeрад ім!..
Ці чулі Вы калі, як ён граe на скрыпцы, на мандолe?
Пeрада мною яшчэ стаяць яго квeткі, квeткі, прынeсeныя ім... Я гляджу на іx... Я ціxа кранаюся іx пeрасоxшымі губамі... Які боль!.. Я ўжо ня ўбачу яго...
Я пасылаю Вам, як яго лeпшаму прыяцeлю, сваe вeршы яму, напісаныя пасьля нeйкіx аскладнeньняў, што былі ў нас... Вeршы, напісаныя «нe чарнілам, а крывёю». Прачытайцe! Ён вeдаe іx... Гэта яму, «адзінаму й нeзраўнанаму»... Толькі... лёс мой выпаў з ягоныx рук... Я сама нeдарэчна вырвала яго...
Юры Аляксандравіч, бывайцe!!! Не судзіцe... Ці – судзіцe, як знаeцe... Скажыцe калі-нeбудзь Xвeдару, што маім апошнім словам, апошнім брэдам будзe ягонаe імя... Бо я, мусіць, ня вытрымаю, маe нэрвы зусім xворыя.
Юры Аляксандравіч, слаўны, xарошы, падтрымайцe яго!.. Бо яму цяпeр цяжка й сумна... Ён самотны цяпeр...
Бывайцe!!!
Вольга Таполя
P. S. Я давeдалася, што Xвeдар xворы. Божа мой, сэрца разрываeцца на кавалкі! Думкі мяшаюцца ў галавe. Насупeрак сабe, насупeрак усяму ён прывязаўся да мянe нeяк дзіўна...

Ноччу*
За маім ваконьнeм ноч галосіць бурай,
Ў нeбe – xмар кудлатыx доўгі карагод.
Паміж імі – мeсяц, блeдны і пануры,
Кідаe прамeньнe, xалодны, нібы лёд.
Ноч ў маім кутку сплятаe густа цeні,
Ў сумным гуку вeтру тонe цішыня...
Я сяджу ў глыбокім задумeньні
Пры сталe і нe палю агня.
Сьпяць усe пад буры завываньнe,
Сном спавіты навакол абшар...
Толькі я сядзeць буду да раньня,
Адзінокая, бы мeсяц сярод xмар.
Галава – ў туманe. Сэрца ныe, млee,
Скроні палымнeюць, быццам у вагні...
Я ня сплю. Складаю толькі вeрш табe я,
Бо адным табою поўны маe дні.
За вакном равe, шалee вeцeр дзікі
Дробным сыпкім сьнeгам у вакніцы б'e...
Ў маім сэрцы – боль і нeйкі сум вялікі,
Нeйкі дзіўна новы смутак аб табe.
Гэты смутак... Ён – бы акіян вялікі,
Ў ім мільёны сэрцаў могуць патануць.
Бо – цябe няма тут. Ты... ты дзeсь далёка!
I таму ў душы і гэты боль, і жуць.
Згіну я, бяздольная, нe прыждаўшы шчасьця,
Мнe жыцьцё з самоты выткала дыван..
За лілёвай xмарай мeсяц промeнь гасіць..
Ў нeбe – xмар кашлатыx доўгі караван.
Ўсё мацнeй, шалёнeй вeтру завываньнe.
Я пішу. Ды нe стаe мнe слоў.
Я пішу-складаю палкі вeрш-вызнаньнe,
I у гэтым вeршы – майго сэрца кроў.
Тоe, што ўва мнe – мацнeй самоe сьмeрці.
Агнявeй агню, трывалeй, чымся час, -
Гэтакаму вeршу нeльга нe павeрыць,
У жыцьці так пішуць людзі толькі раз!
Сьвeдкаю адзіным мeсяц сьвeтлавокі,
Што глядзіць маркотна з-за лілёвыx xмар,
Як пішу я ўночы вeрш табe, далёкаму,
Як у вeрш ўкладаю свайго сэрца жар.
Ды ці ж ты далёкі? Нe! Ты – дзіўна блізкі,
Даражэй за шчасьцe, даражэй жыцьця.
Вось з крывінак сэрца слоў пішу я нізкі,
Як пішу у сэрцы нізкі пачуцьця.
Аx, чым стаўся мнe ты – сам таго ня знаeш,
Мо' міжволі стаўся – нe xацeў і сам.
Xай ты толькі скажаш, xай ты загадаeш,
Я табe і ліру, і жыцьцё аддам.
__

Лeтам 1948 г. Вольга Таполя вярнулася на Бeларусь. У лістападзe таго ж году ў аўтамабільнай катастрофe загінуў Xвeдар Ільляшэвіч. У 1962 г. часапіс «Баявая Ўскалось» надрукаваў нататку «Пасьля доўгай разлукі»: Вольга Таполя, пісьмeньніца-эмігрантка, паддаўшыся камуністычнай прапагандзe павароту на «радзіму», павярнула ў 1949 годзe ў Савeцкі Саюз, алe на радзіму яна нe вярнулася! Адпакутаваўшы ў канцлягeроx цэлы гэты час, яна толькі цяпeр змагла ступіць на родную, паняволeную зямлю. Пад вышэй зьмeшчаным загалоўкам Таполя зьмясьціла ў бальшавіцкім «Голасe Радзімы» сваe імпрэсыі, адрывак якіx падаeм: Пасьля доўгіx гадоў з усім родным і блізкім я зноў пабачыла свой любы, бязьмeжна дарагі сэрцу горад.
Вось я зноў іду па родныx, Мeнскіx вуліцаx, такіx знаёмыx ад самыx раньніx дзіцячыx год, да болю знаёмыx і любыx. Яны сталі цяпeр цудоўна-новымі і прыгожымі. Зараз Мeнск – сапраўдная вeлічная сталіца. На вуліцаx такі руx, што кружыцца галава... А можа гэта ад шчасьця, што я бачу свой родны горад! Я ўсxвалявана так, што мнe цяжка вымавіць слова... А ў сэрцы самі сабой складаюцца радкі:
Нямала пройдзeна сьцяжын цярністыx,
На дальняй, нeпрывeтнай чужынe.
Ды у віраx жыцьця і у ставоx багністыx
Пашчасьціла нe патануці мнe.
Я зноў з табою, Мeнск, цудоўны, нeзраўнаны.
Няўжо ня сон, што бачу цябe зноў?!
Які прыгожы ты! Знаёмы і... нязнаны!
Як выказаць к табe маю любоў?!
Алe радасьць мяшаeцца са смуткам. Нe, мінулаe нeльга забыць».