Л. Крывiчанiн. Беларусізацыя пад №... / БІНІМ. Нью Ёрк, 1998. 164 с
.

З выхадам гэтай кнiгi ў сьвет адбылося другое нараджэньне таленавiтага беларускага празаiка-сатырыка Лявона Крывiчанiна. Iмя яго вярнулася на Бацькаўшчыну пасьля паўвекавога нябыту яшчэ напачатку 90-х i было ўведзенае ў энцыкляпэдычны бiябiблiяграфiчны слоўнiк “Беларускiя пiсьменьнiкi” (Т. 6, 1995). Пад вокладкай новага тому БIНIМу ўкладальнiк Лявон Юрэвiч сабраў рассыпаныя па часопiсах, газэтах i на Бацькаўшчыне i на эмiграцыi празаiчныя творы.
Ужо сама назва кнiгi, несучы ў сабе балючы падтэкст, горкую iронiю. Гаворыць пра абвостаныя да трагiзму праблемы беларусiзацыi на Беларусi, якiя, на жаль, ня страцiлi сваёй актуальнасьцi й да сёньняшняга дня. Аснову кнiгi якраз i складаюць сатырычныя творы пiсьменьнiка, прысьвечаныя працэсу беларусiзацыi (“Беларусiзацыя пад №...”, “Рэжым у беларусiзацыi”, “Рассуждения о белорусизации. (З запiсной кнiжкi “спэца”), “Таварыш Мытнiца”, “Трагедыя чыноўнiцкай душы”). Напiсаная вострым пяром патрыёта Бацькаўшчыны напрыканцы 20-х гадоў, яны i ў наш час застаюцца актуальнымi.
У кнiгу ўключаныя й фэльетоны сацыяльна-пабытовай тэматыкi (“Чароўная iголка”, “Васеньнiя настроi”, “У абарону Буланага”, “Мяняйце рэпэртуар”) зь першага невялiкага зборнiка Лявона Крывiчанiна “Чароўная iголка” (выйшаў пад псэўданiмам Лявон Свэн; Менск, 1929), а таксама творы, напiсаныя падчас вайны i на эмiграцыi (“Запiскi эмiгранта. Зь дзёньнiка Iв. Iв. Чужанiнава”, “Зь лiрай насустрач”, “Што рабiць”, “Лiст у рэдакцыю пра кансалiдацыю”, “Крыжавою дарогаю (Да 20-х угодкаў справы БНЦ)”).
Нарадзiўся Лявон Крывiчанiн (сапраўднае прозьвiшча Савёнак) ў вёсцы Вялец на Глыбоччыне 26 чэрвеня 1897 г. У сялянскай сям’i. Вучыўся ў Глыбокiм, куды пасьля сьмерцi бацькi пераехаў з мацi й сястрой. Скончыў Маладзечанскую Настаўнiцкую Сэмiнарыю (1914-1917)разам з будучымi вядомымi дзеячамi – Мiхасём Чаротам, Сымонам Рак-Мiхайлоўскiм, Пётрам Мятлой, Флягонтам Валынцом. Нейкi час настаўнiчаў на Глыбоччыне. Калi ў 20-я гг. Пачалася першая беларусiзацыя, Лявон Савёнак пераяжджае ў Менск i актыўна ўлучаецца ў грамадзкае жыцьцё. З 1922 г. Ён, на прапанову Ў. Iгнатоўскага, стаў працаваць у газэце “Савецкая Беларусь”, якая выходзiла тадды па-беларуску i ў рэдакцыi якой былi З. Бядуля, М. Чарот, друкавалiся беларускiя пiсьменьнiкi, журналiсты. Адбываюцца зьмены й у асабiстым жыцьцi: Лявон Савёнак жэнiцца з настаўнiцай-мянчанкай Апалёнiяй Радкевiч, сяброўкай i калегай Уладыславы Станкевiчанкi – жонкi Янкi Купалы. У маладой сям’i нарадзiлiся дзецi: сын ?? (1922) i дачка Зора (1927), цяпер вядомая дзяячка беларускага замежжа, бiблiёнграф, дасьледнiца стараджытнай беларускай лiтаратуры.
Першыя посьпехi беларусiзацыi спрыялi ўзьнiкненьню ўражаньня, што на Беларусi сапраўды “будуецца беларускi дом”. Пазьней Л. Савёнак пiсаў пра гэтыя пэрыяд:

20-я гады былi найбольш плённымi ў нашым нацыянальным вызваленьнi. Разбуджны адраджэнствам нашанiўскае пары, узьняты на вышэйшую ступень Актам Незалежнасьцi, вызвольны рух падняў з народных пластоў такую магутную нацыянальную сiлу, якая здолела на працягу дзесяцёх год прарабiць работу стагодзьдзя. У гэтую пару на заходняй дзялянцы Краiны стотысячная народная Грамада сфармавалася ў паважную сiлу, якая здольнга была кiраваць усiм нацыянальным жыцьцём. Ува ўсходняй дзялянцы ўсе пляцоўкi дзяржаўна-гаспадарскага й культурнага жыцьця былi ў нацыянальных руках.
Да 30-га году Беларускi Народ быў цалкам падрыхтаваны да самастойнага жыцьця... (с. 158)

Дзеля гэтага нацыянальнага жыцьця шмат працаваў i Ляврн Савёнак: езьдзiў па гарадох i вёсках, пiсаў рэпартажы, пародыi, артыкулы, фэльетоны, нарысы, апавяданьнi, якiя з 1927 г. пачалi рэгулярна зьяўляцца на старонках газэтаў “Савецкая Беларусь”, “Сялянская нiва” (“З Новым Годам”, “Карчы на дарозе”, “Освободители”, “Кругавая пошта”, “Як я арганiзаваўся. (Апавяданьне маладога паэта, якi падае надзеi)”, “Таварышы наркамземаўцы, дазвольце падыскутаваць”, “Люты ў творчасьцi беларускiх пiсьменьнiкаў: Як бы гэта выглядала, каб беларускiя пiсьменьнiкi пiсалi аб лютаўскай рэвалюцыi”, Юбiлеi (З запiсной кнiжкi супрацоўнiка “СБ”), “Зосiны алiмэнты”, “I розы белыя завялi”, “На Полаччыне”, “Новая песьня пад старымi лiпамi”, “За новую зямлю”, “Гiсторыя сьвежай цыбулiны”). Некаторыя з гэтых твораў, як i шмат новых фэльетонаў (“Бой за культуру”, “Гiбель тэатру”, “Аднагалосна”, “Опiум”, “Начальства забаўляеца”, “Як жа, урэшце, самакрытыкавацца”) былi зьмешчаныя ў зборнiку “Чароўная iголка”. Большасьць сатырычных твораў зборнiка “Чароўная iголка” ня страцiлi свайго эстэтычнага значэньня й у наш час. Зборнiк складаўся зь пяцi невялiкiх разьдзелаў, куды ўвайшлi творы самай рознай тэматыкi, напiсаныя ў рэчышчы тагачаснага беларускага сатырычнага слова, талентаў К. Крапiвы, П. Труса, А. Мрыя.
Сатыра Л. Савёнка накiраваная i зьяўлялася ня толькi сродкам на “вечныя” для сатырыкаў усiх часоў пабытовыя праблемы, а найперш служыць нацыянальным мэтам. Асуджаючы такiя заганы i чалавечыя заганы (п’янства, пляткарства, распусту, гультайства) пiсьменьнiк падступаецца да выкрыцьця ўседазволенасьцi савецкiх начальнiкаў-самадураў, iх мясцовых “кульцiкаў”. У сацыяльна завостраным, акарыкатураным пляне паўстаюць вобразы чыноўнiкаў, якiя “кiравалi” культурай, “выводзiлi” вёску на шлях сацыялiзму. Аб’ектам сатырычнага высьмейваньня, акрамя сацыяльна-шкодных зьяваў, у фэльетонах, артыкулах Л. Савёнка выступае й палiтыка савецкага ўрада ў нацыянальным пытаньнi. Змагаючыся супраць занядбаньня, ганьбаваньня беларушчыны, пiсьменьнiк разам з тым змагаўся з рознымi праявамi фармалiзму ў правядзеньнi беларусiзыцыi.
Зь несьвядомай цi наўмыснай дыскрэдытацыяй гэтага працэсу. Гэта сапраўдны моцная сатыра – вобразная, доказная, таленавiтая.
Такая дзейнасьць Лявона Савёнка не засталася без увагi з боку савецкай улады: у 1929 г. яго звальняюць з працы ў газэце – “за нацдэмаўшчыну”. У гэты час выходзiць “Чароўная iголка”, Амаль адразу ж па выхадзе кнiга забараняецца, анаклад зьнiшчаецца. Нейкi час Лявон Савёнак працуе на будоўлi, потым на заводзе, але й ня думае прыстасоўвацца, iсьцi на калябарацыю з расейскiм бальшавiзмам.
У 1933 г. органы ГПУ фабрыкуюць справу “Беларускi Нацыянальны Цэнтар”, па якой арыштоўваюць сотнi беларускiх дзеячаў, сярод iх i Лявона Савёнка. Гэтак пiсьменьнiк становiцца вязьнем ГУЛАГу. Пазьней, ужо на эмiграцыi, ён напiсаў успамiны з тых часоў – “крыжоваю дарогаю (Да 20-х угодкаў справы БНЦ)”, дзе адзначаў:

Гэтая справа – адна iз шмат якiх трагiчных балонаў гiсторыi нашага нацыянальна-вызвольнага руху, як у сэнсе фiзычнага вынiшчэньня нацыянальнага актыву, так i ў сэнсе духовага надлому й запаволеньня поступу руху. (...) Магутны ўздым нацыянальнага руху ня мог ня выклiкаць рэакцыi з боку акупантаў. Пачаўся ўплянаваны разгромт беларускае нацыi. (...) Гэты тэратыстычны пагром быў найцяжэйшым для беларускае нацыянальнае iнтэлiгенцыi, i дзясяткi тысячаў нацыянальнасьвядомага беларускага работнiцтва й сялянства брутальнаю сiлаю былi выкiнутыя з свае адвечнае зямлi й расьцярушаныя для вынiшчэньня па дзiкiх прасторах расейскае поўначы i ўсходу (с. 158).

Шэсьць гадоў высылкi – спачатку ў Сiбiры, потым у Комi АССР. Жонка зь дзецьмi, асьцерагаючыся рэпрэсiяў, вымукшаныя былi пакiнуць Менск i выехаць у Крычаў. Сюды да сям’i й вярнуўся Лявон Савёнак у 1939 г. Пiсаць ён не пакiдаў, але друкавацца ён, “нацдэм”, “вораг народу” магчымасьцi ня меў.
Нямецка-савецкую вайну сям’я Савёнкаў перабывала ў Менску. З 1942 г., калi пачала выходзiць “Беларуская (Менская) газэта”, пiсьменьнiк друкуе на яе старонках новыя фэльетоны, артыкулы, а таксама галоўны свой твор – славуты “Дзёньнiк Чужанiнава”, ужо пад новым псэўданiмам – Лявон Крывiчанiн. З фэльетонаў ваеннага часу ў рэцэнзананую кнiгу ўключаны, на жаль, толькi адзiн (“Зь лiтай насустрач”), хоць пееравыданьня заслугоўваюць i такiя, як “Шукаймка лекара”, “Прыватныя iнiцыятыва”, “Кiм быць, каб ласа жыць?”, бо вылукчаюцца выключнай надзённасьцю праблематыкi, дакладнай, ёмiстайц абмалёўкай пэрсанажаў, трапнымi сатырычнымi сродкамi, глыбокiм падтэкстам. Як i “Дзёньнiк Чужанiнава”, гэтыя фэльетоны, створаныя спрактыкаванаю рукою майстра-сатырыка, “працавалi” на беларусiзацыю №2, якая – ня дзякуючы, а насуперак – адбывалася ў тыя ваенныя часы.
Разьвiтаньне з Бацькаўшчынай у 1944 г. Адбылося назаўсёды. Апынуўшыся, як i тысячы iншых беларусаў, у Нямеччыне, спачатку ў лягеры перамешчаных асобаў Мiхэльсдорф, а з 1947 г. у Остэргофэне, пiсьменьнiк i тут застаецца актыўным у беларускiм нацыянальным жыцьцi. Ён арганiзоўвае беларускую гiмназiю й становiцца як дырэктарам, працуе на адукацыйных’ курсах для дарослых, друкуецца ў самых нрозных эмiграцыйных пэрыёдыках (газэта “Бацькаўшчына”, часапiсы “Рух”, “Сакавiка” ды iнш.), зьяўляецца сябрам Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, у статуце якога было запiсана:

Беларускi Нацыянальны Цэнтар стаiць на грунце дзяржаўнай незалежнасьцi Беларусi i вядзе сваю працу ў мэтах зарэалiзаваньня дзяржаўна-незалежнiцкiх iдэалаў, выражаных у акце 25 сакавiка 1918 г. У сваёй палiтычнайдзейнасьцi БНЦ будзе кiравацца прынцыпамi заходняй цывiлiзацыi й дэмакратызму, выступаючы супраць усялякiх вiдаў таталiтарызму. БНЦ будзеi iмкнуцца да цеснага супрацоўнiцтва зь iншымi народамi, першым чынам iз суседнiмi беларускаму, якiя знахродзяцца сяньня ў падобным для яго палажэньнi й змагаюцца за тыя самы ямэты. Гэтае супрацоўнiцтва павiнна апiрацца на прызнаньне й пашану поўных сувэрэнных працоў кожнага народу й нi ў чым не павiнна пеарушаць iнтарэсаў беларускага народу й ягонай нацыянальнай годнасьцi. БНЦ зьяўляецца арганiзацыяй мiжпартыйнай i згуртоўваен ў сабе на дэмакратычных асновах усе палiптычна-грамадзкiя кiрункi беларускае э\мiграцыi й каардынуе iх дзейнасьць. БНЦ вядзе працу як палiтычную, так i сацыяльна-харытатыўную, культурна-асьветную ды ўсялякую iншую, якая можа быць патрэбнай у абставiнах эмiграцыi.

Гэтай працы Лявон Савёнак i аддаваў усе свае сiлый талент. Ён быў адным з арганiзатараў i дзейных удзельнiкаў зьезду праваслаўных беларусаў у нямецкiм горадзе Канстанца ў чэрвенi 1948 г., дзе адбывалася афiцыйные аднаўленьне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Палiтычнай i грамадзка-культурнай дзенасьцi пiсьменгьнiк не пакiдаўi ў ЗША, куды пераехаў з жонкаю ў 1950 г. Быў сябрам Рады БНР, а пасьля яе расколу (1952 г.) уваходзiў у фракцыю супрацоўнiцтва з Амэрыканскiм Камiтэтам. Разам зь iншымi дзеячамi беларускай эмiграцыi стварыў Камiтэт Незалежнай Беларусi, стаў сябрам Цэнтральнага Камiтэту Аб’яднаньня Беларускiх Нацыянал-Дэмакратаў, нейкi час рэдагаваў газэту “Беларус”, уваходзiў у камiсiю дзеля перакладу Бiблii, шмат пiсаў як журналiст. Падрыхтаваў манаграфiю пра пэрыядычны друк у БССР, дасылаў свае артыкулы аб прэсе падсавецкае Беларусi ў эўрапейскiя даведнiкi.
У жыцьцi белаурскай эмiграцыi брала актыўны ўдзел i Апалёнiя Савёнак-Радкевiч – жонка, сябар, аднадумца пiсьменьнiка. Працуючы настаўнiцай у беларускай гiмназii, яны уклала й выдала “Беларускi лемантар” (дзе??, калi??). Наагул сям’я Савёнкаў была ў самым цэнтры беларускага зямляцктва ў Амэрыцы. Цесныя сяброўскiя сдачыненьнi зьявязвалi сям’ю Савёнкаў зь земляком Лявона Савёнка – Васiлём Стомам (псэўданiм Сiнiца), аўтарам успамiнаў “Маё мястэчка” . Блiзкае сяброўства, духовая роднасьць лiчылi Л. Савёнка з выдатным кампазытарам М. Равенскiм, лiтаратарамi А. Адамовiчам, А. Каханоўскiм, М. Паньковым, I. Плашчынскiм.
Памёр Лявон Савёнак на 77 годзе жыцьця 21 лютага 1974 г., пахаваны на беласкiм могiльнiку ў Iст Брансўiку, дзе пазьней, побачзь iм, знайшла вечны супакой i ягоная жонка, верная спадарожнiца Апалёнiя, зь якою яны пражылi больш за 50 гадоў.

Укладальнiк рэцэнзаванага тому Л. Юрэвiч абраў для тытула назву аднаго з фэльетонаў. Назва сапраўды сымбалiчная, прарочая й... горкая. Беларусы змушаныя перажываць чарговыя беларусiзацыi – адну за адною, у надзеi, што некалi станецца апошняя, пасьля якой патрэба ў беларусiзацыi зьнiкне, бо паўстане сапраўды беларуская, сапраўды незалежная дзяржава.
А цяпер – зноўку панаваньне расейшчыны й панславiсцкай рыторыкi. Як папярэджаньне русыфiкатарам i славянаславам успрымаецца сёньня фэльетон “Мяняйце рэпэртуар”, дзе аўтар раiць сельсаветчыкам, “пакуль яшчэ хваляваньне масаў не разьвiнулася”, сьпяваць песьнi той зямлi, таго народу, якi iх поiць i кормiць.

Толькi такiм манэўрам можа i адратуеце лёс “Коробушки”, а разам зь ёй можа i свае сельсавецкiя крэслы. Кажу, можа, бо хто яго ведае.
У жыцьцi ўсякае бывае... (с. 36).

I чыноўнiкi пачалi “праводзiць беларусiзацыю”, хоць некаторыя зь iх лiчылi, што “мова не волк”. Прапанавалi свой плян:
1. Выдаць цыркуляр: “в обязтельном порядке постепенно переходить на белорусский язык – с осени, зимы, лета будущего года” (...)
2. Завесьцi адпаведную тэчку: “Беларусiзацыя за №...”.
3. Залiчыць ва ўстанову чалавека на пасаду беларуса, якi будзе весьцi беларусiзацыю “вглубь” i “вширь”.
Кiраўнiкi ўстановаў дзеля захаваньня аўтарытэту на курсы беларускай мовы хадзiць не павiны, каб падначаленыя ня кпiлi: “начальники” – а “тоже неграмотные”. Трэба зрабiць шыльды на беларускай мове. Iх трэба пiсаць “як мага больш няграматна, каб незразуменла было. Раз незразумела, то няйначай – нешта важнае. Паведамляць у газэтах пра дасягненьнi ў беларусiзацыi трэба наступным чынам:

Беларусiзацыя iдзе ў нас шпаркiмi крокамi i ня сёньня, дык заўтра перашагне 100 проц. Дасягненьнi аграмадныя. Сялянства на ўсе 100 проц. гаворыць на беларускай мове. Яшчэ напор – i... зто наступны? (с. 39)

У фэльетоне “Рассуждения о белоруссизации (З запiсной кнiжкi “спэца”)” праблема падаецца як бы знутры, вачыма тых чыноўнiкаў, якiя вызначаюць стратэгiю й тактыку правядзеньня беларусiзацыi – “спэцы”. Седзячы ў рэстаране, яны абменьваюцца досьведам у правядзеньнi беларускiзацыi. Адзiн расказвае, як ён ужыў у нейкiм дакумэнце такое балерускае слова, што нiхто ня змог зразхумець сэнс гэтага дакумэнта. Другi хвалiцца, што расклаў на лапаткi беларускага шавiнiста

А трэцi (...), дык проста – Аляксандар Македонскi. Той сьмела заявiў: “А я так совсем отказался изучать эту мову”. Мы вушам сваiм ня верылi. (...) Мы з радасьцю прынялi гэту заяву й з энтузиязмам канстатавали, што “не перавялiся яшчэ багатыры на сьвятой Русi”... (с. 42)

На пошце ў Слуцку прачытаўшы слова мытня, таму шукалi чалавека з такiм прозьвiшчам.
(далейшы тэкст у працы)

Лiдзiя Савiк