Беларуская дыяспара ў нацыянальнай
гістарыяграфіі ХХ стагодзьдзя
(кароткі агляд)

ГАЛIНА СЯРГЕЕВА
Інстытут Гісторыі
Нацыянальнае Акадэміі Навук Беларусі
Менск

Сьветлай памяці бацькі,
які загінуў у 1944 г. ад нямецкай
кулі й пахаваны на летувіскай зямлі

Азначэньне тэмы

Першая масавая хваля працоўнай міграцыі зь беларускіх зямель на рубяжы ХІХ–ХХ стст. у іншаэтнічныя рэгіёны расеі й за яе межы абумовіла істотна новую ступень фарміраваньня беларускай дыяспары як сталага ці часовага пражываньня значнай часткі народу (беларускай этнічнай супольнасьці) за межамі дзяржавы (па-за гістарычнай тэрыторыяй свайго паходжаньня). У канцы ХІХ ст. – 90-я гг. ХХ ст. дыяспара ахопліва ад 1/6 да амаль што 1/3 часткі беларускай нацыі. Зыходзячы з гэтага вызначаны храналагічныя рамкі доследу – ХХ ст., калі міграцыя беларусаў набыла сталы й масавы характар, а самі яны засведчылі сябе ў замежжы адметнай, асобнай (сярод іншых) этнічнай супольнасьцю. Маштабнасьць і значнасьць гэтай зьявы ў гісторыі беларускай нацыі не магла застацца па-за ўвагай навукоўцаў (праўда, незаўсёды адпаведна яе ролі, ды ў розныя часы ў неаднолькавай ступені). Гэты дослед абмяжоўваецца толькі аглядам таго, як стогадовая гісторыя беларускай эміграцыі асэнсоўвалася на бацькаўшчыне й беларускімі дасьледнікамі ў замежжы. Пры гэтым улічвалася, што акрэсленьне ды ўжываньне ў навуковай і публіцыстычнай літаратуры тэрміна “беларуская эміграцыя, іміграцыя” было звязана са шматлікімі складанасьцямі зь толькі ў пачатку ХХ ст., а нават у другой яго паловы .
Дзяржаўная палітыка Расейскай імперыі ў адносінах да міграцыі з этнічна беларускай тэрыторыі вынікала зь непрызнаньня беларусаў як асобнага самабытнага народа, а таму ў афіцыйных публікацыях таго часу (дакументах, статыстыцы) азначэньняў “беларуская эміграцыя”, “беларуская міграцыя” не існавала. Прыбыўшых ў ЗША, Канаду, Аргенціну, эўрапейскія ды іншыя краіны беларусаў у пачатку ХХ ст. залічвалі там расейскімі (праваслаўных), палякамі (католікаў) ці нават літоўцамі (пры недакладным разуменьні назвы “ліцьвіны”, бо нярэдка так сябе называлі, найчасьцей, выхадцы з заходніх абласьцей Беларусі.) Але асобныя дасьледнікі, як і практыкі (работнікі эміграцыйных службаў) у Расеі й замежных краінах разумелі неадназначнасьць тэрміна “рускія”, “расійскія”, “польскія” эмігранты звярталі ўвагу на прысутнасьць у гэтых азначэньнях беларусаў і ўкраінцаў. На думку В.Кіпеля,
у дачыненні…да эміграцыі й краіны ў значэнні палітычным гэты тэрмін (беларуская – Г. С.) пачаў ужывацца … у першай чвэрці ХХ ст., праўдападобна, пад уплывам тэрміналёгіі расейскага перапісу 1897 г.” .
Паводле яго 74% насельніцтва Беларусі лічылі роднай мовай беларускую ( а гэта адзін з галоўных этнавызначальных паказчыкаў).

Адлюстраваньне міграцыі й стаўленьня да яе
беларускага грамадства ў пачатку ХХ ст.

Тэма міграцыі беларусаў у гэты час знаходзіла пэўны водгук на старонках асобных выданьняў, што выходзілі ў Беларусі й разглядалі перасяленцаў з 5 губерняў, у якіх пераважала беларускае насельніцтва. Так, аб эміграцыі беларускіх сялян за акіян сведчыць “Памятная книга Гродненской губернии на 1905 год” (Гродно, 1905). Але практычна першыя два дзесяцігоддзі бягучага стагоддзя інфармацыя, сведчаньні, артыкулы з жыцьця беларускай эміграцыі друкаваліся пераважна на старонках газэт нацыянальна – адраджэнскага накірунку ў Вільні й Кіеве. У гэты час паявіліся й першыя публікацыі дакументаў па дадзенай тэме.
Пачынальнікам сістэматычнага асэнсаваньня гісторыі нацыянальнай эміграцыі, збіральнікам багатага фактычнага матэрыялу пра яе стала беларуская газэта “Наша ніва” (Вільня, 1906–1915), якая адпачатку арыентавалася й на перасяленцаў . У другім нумары газэты адзначалася, што яе матэрыялы
зразумее ня толькі мужык, што сядзиць на рали, зразумее і фабрычны работник, што пакинуў родную вёску, каб у чужой старонцы шукаць заработкаў и хлеба .
Газэта давала парады патэнцыяльным эмігрантам, паведамляла пра найбольш значныя падзеі, цяжкасьці ў жыцьці замежных перасяленцаў. Гэтак, у 7-м нумары за 1908 г. падкрэслівалася, што беларусы-перасяленцы
Глухоўскага вучыцельскага інстытуту ў Чэрнігаўскай губерні (…) шчыра спагадаючы беларускай нацыянальнай справе (...) па прымеру сваих таварышоў – украінцаў, у пачатку гэтага году злучыліся ў “Беларускую нацыянальную хэўру”.
На старонках «Нашай Нівы» свае погляды (часам супрацьлеглыя), роздумы, развагі аб уплыве эміграцыі на стан справаў у Беларусі, сацыяльна-эканамічным становішчы перасяленцаў выказалі многія вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху (В. Ластоўскі, А. Уласаў, М. Багдановіч ды інш.) . Усё гэта спрыяла крышталізацыі пазіцый беларускай інтэлігенцыі адносна нацыянальнай эміграцыі як зьявы неадназначнай, асэнсаваньню зь толькі негатыўных момантаў (выезд найбольш ініцыятыўных, працаздольных сялян за акіян, аслабленьне патэнцыялу нацыянальнага руху), але й дадатных (прыток грошаў ад эмігрантаў на бацькаўшчыну, магчымасьць падтрымкі там беларускіх нацыянальных сіл у перспектыве ды інш). Тым больш, што прыток эмігрантаў зь Беларусі павялічваўся. Як паведамляла «Наша ніва» (1913. №43), толькі за 1912 г. зь Беларусі выехала ў Амэрыку больш за 58 тыс. душ.
Публікацыі газэты Bielarus, якая выдавалася ў Вільні на беларускай мове лацінкай у 1913–1915 гг., акцэнтавалі ўвагу на цяжкім, часамі трагічным становішчы эмігрантаў і папярэджвалі аб гэтым патэнцыяльных перасяленцаў за мяжу. Традыцыю асвятленьня жыцьця беларускіх эмігрантаў працягнула беларуская газэта Homan, якая з дазволу акупацыйных нямецкіх уладаў выходзіла ў Вільні на працягу 1916–1918 гг. У ёй існавала пастаянная рубрыка, якая давала агляд жыцьця беларусаў ЗША. Газэта закранала праблемы й палітычнай эміграцыі. Менавіта ў ёй быў змешчаны такі важны дакумент як зварот “Да братоў за морам”, які заклікаў арганізоўвацца й аказваць палітычную падтрымку, якая вельмі патрэбна Беларусі. У ім падкрэслівалася, што ў іншым выпадку бацькаўшчына не даруе таго, што беларусы за мяжой толькі назіралі за тым, што адбываецца дома й не дапамаглі . Штотыднёвая газэта “Белорусское эхо”, якая выходзіла ў Кіеве на працягу 1918 г., інфармавала чытачоў аб культурна-асветнай і грамадзка-палітычнай працы беларускіх суполак на Украіне й Расеі, мела рубрыку “Беларускія арганізацыі на Украіне”.
Зьмястоўнай крыніцай, якая дае звесткі аб умовах пераезду, працаўладкаваньня й працы за мяжой, зьяўляюцца парады Я. Акаловіча, падрыхтаваныя ім на беларускай мове для віленскага філіала Таварыства дапамогі эмігрантам (Варшава) . Адно зь першых дакументальных сведчаньняў зараджэньня арганізацый беларусаў за мяжой – надрукаваны ў ЗША статут заснаванага у 1912 г. (і зарэгістраванага ў 1914 г.) Таварыства беларусаў і маларосаў .

Стан асэнсаваньня гісторыі беларускай замежнай
супольнасьці ў 20–30-я гг. ХХ стагодзьдзя.

Паяўленьне арганізаванага замежнага беларускага руху (дзейнасьць у 20-30-х гадах беларускіх таварыстваў, суполак у Чэхаславакіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Францыі, Аргенціне, наяўнасьць органаў палітычнай эміграцыі, стварэньне ў іншаземных краінах беларускага перыядычнага друку й выдавецтваў) паспрыяла выхаду ў гэты час на эміграцыі публіцыстычных прац па асобных аспектах гісторыі беларускай замежнай супольнасьці. Першымі дасьледнікамі й папулярызатарамі сталі арганізатары, стваральнікі нацыянальнага грамадзка-палітычнага й культурна-асветнага жыцьця ў замежжы (Я. Варонка, К. Езавітаў, П. Крэчэўскі, В. Ластоўскі ды інш.).
У 1920 г. Я. Варонка апублікаваў у Коўне кароткі агляд беларускага руху (і за мяжой) ад 1917 да 1920 г. К.Езавітаву належаць выдадзеныя ў Рызе й Вільні працы пра беларускую супольнасьць у Латвіі й Літве, у якіх вызначана іх колькасьць, асвятляюцца сацыяльнае становішча, цяжкасьці нацыянальна-культурнага й грамадзкага жыцьця . С. Сахараў і С. Сіцько звярнуліся да гісторыі асобных беларускіх вучэбных устаноў у Латвіі . Цяжкасьці, перашкоды на шляху развіцьця беларускага нацыянальнага руху ў Латвіі раскрывае рыжская публікацыя пра сутнасьць так зв. беларускага судовага працэса ў 1924–1925 гг. . 8 найбольш вядомых тут барацьбітоў за нацыянальную ідэю (сярод іх К. Езавітаў, П. Мядзёлка-Грыб і інш.) былі абвінавачаны ва ўдзеле ў “злачынным таварыстве ў Латгаліі”, якое быццам ставіла мэтай далучэньне да БССР некаторых паветаў Латвіі, дзе здаўна жылі беларусы. Латгальскі акруговы суд не знайшоў ніякіх антыдзяржаўных дзеяньняў, прызнаў абвінавачваньні беларусаў беспадстаўнымі й апраўдаў іх (чаму спрыялі й пратэсты беларускіх араганізацый Прагі, Коўна й Бэрліна), але гэта выклікала затуханьне беларускай дзейнасьці на пэўны час.
У пражскім зборніку “Замежная Беларусь”, выпушчаным пад рэдакцыяй П. Крэчэўскага у 1926 г. выдавецтвам імя Ф.Скарыны, змешчаны дакумэнты й матэрыялы з гісторыі эміграцыі, значэньне якой выдаўцамі вызначаецца тым, што яна “заўжды была рэхам народа й правадніком яго думак і імкненьняў у шырокі свет агульначалавечага еднаньня” (с. 11, 8). У зборніку выкладзены погляды незалежніцкай плыні беларускай эміграцыі на гісторыю, сацыяльна-эканамічнае й палітычнае становішча Беларусі, паказаны працэс размежаваньня беларускіх грамадзкіх сіл на Бацькаўшчыне й эміграцыі ў сярэдзіне 1920-х гг.
Каштоўную інфармацыю пра розныя аспекты жыцьця й дзейнасьці замежных беларусаў у 20–30-я гг. змяшчалі грамадзка-палітычныя, навукова-гістарычныя й іншыя перыядычныя выданьні эміграцыі ў розных краінах. Па высновах дасьледніка В. Герасімава фактычна першым часопісам беларускай дыяспары ў свеце стала выданьне на беларускай мове «На чужыне» (Рыга, 1920). Богаты фактычны матэрыял пра набыткі, складанасьці, праблемы беларускай замежнай супольнасьці змясьцілі часопісы «Беларускі сьцяг» (Коўна, 1922), «Крывіч» (Коўна, 1923–1927), «Поклічь» (Коўна, 1926), «Беларускі студэнт» (Прага, 1923), «Перавясла» (Прага, 1923), «Іскры Скарыны» (Прага, 1923), газэты – «Голас беларуса» (Рыга, 1924), “Белорусская трибуна” (Чыкага, 1926–1932, першая беларуская газэта на амэрыканскім кантынэнце), «Американский белорус» (??), «Рэха» (Парыж, 1938–1940), бюлетэнь Хаўрусу Беларускіх Работнікаў у Францыі (Парыж, 1937).
У той ці іншай меры падавалі звесткі пра беларусаў за мяжой перыядычныя выданьні Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы: віленскія газэты «Беларускія ведамасьці» (1921-1922), «Голас беларуса» (1924), «Вольны сьцяг» (1923), «Беларускі звон» (1921–1923). Трыбунай беларускай эміграцыі стала «Крыніца» (у Вільні з 1919), якая вяла рубрыкі «Беларусы на эміграцыі», «Беларусы у Латвіі» . У 30-я гг. пра культурна-грамадзкую дзейнасьць беларусаў у ЗША, Канадзе ды іншых краінах інфармавалі віленскія газэта «Беларускі фронт» (1936–1939) і часопіс «Беларускі летапіс» (1933–1939). У апошнім варта адзначыць аналітычную грунтоўную публікацыю аб сацыяльна-эканамічным становішчы беларускіх эмігрантаў, іх грамадзка-культурным жыцьці ў Францыі беларуса А.Задарожнага (магчыма, што гэта псеўданім) .
У Савецкай Беларусі, калі ў перыяд нацыянальна-культурнага адраджэньня 1920-х гг. склаліся ўмовы для навуковага асэнсаваньня гісторыі народа, друк рэспублікі
больш-меньш рэгулярна змяшчаў інфармацыю, зь якой дапытлівы чытач мог скласьці сабе прыбліжанае да праўды ўяўленне (… пра эміграцыю – аўтар). Прынамсі, тады яшчэ ўрад БССР сапраўды лічыў тых беларусаў, якія пакінулі край хоць бы па палітычных матывах, усё ж беларусамі, прызнаваў за ім права на радзіму .
Эміграцыя канца ХІХ – пачатку ХХ ст. зь Беларусі закраналася ў працах У. Ігнатоўскага й А. Смоліча . У публікацыі З. Жылуновіча пра беларускі нацыянальны рух змястоўна разгледжана й замежная яго частка . Беларускія нацыянальна-палітычныя плыні, іх арыентацыі, мэты (і ў замежжы) раскрывае ў маскоўскай публікацыі Ф. Турук , вядома з улікам магчымасьцей пры тагачаснай савецкай сістэме й ідэалогіі. У прадмове да гэтай узноўленай у Мінску працы маскоўскі вучоны А.Каўка вельмі трапна вызначыў галоўную ідэю аўтара:
імкненне зразумець і паказаць аб'ектыўную, хоць парадаксальную ўзаемазалежнасьць і ўзаемаабуслоўленасць абедзвюх грамадскіх плыней (беларускага нацыянальнага руху – Г. С.) – нацыянальна-дэмакратычнай і класава-рэвалюцыйнай, іхнюю накіраванасць да прынцыпова аднае і тае самае гістарычнай задачы: выбаўлення беларускага народа з-пад векавога каланіяльнага гнёту, свабоднага гаспадарання ва уласным Дзяржаўным Доме (с.2).
У сярэдзіне 20-х гг. М. Доўнар-Запольскі падрыхтаваў да друку «Гісторыю Беларусі», у якой адзначана інтэнсіўнасьць перасяленчага руху зь Беларусі ў 1896–1915 гг., падкрэсьлены «вялікі урон для гаспадаркі Беларусі» ад гэтага, зроблены іншыя высновы. Цэнзары ад улады палічылі гэтую кнігу ідэалагічна шкоднай, а аўтар змушаны быў пакінуць Беларусь .
З пачатку 1930-х гг., калі ў СССР замацоўваецца таталітарная сістэма, палітыка закрытасьці ад астатняга свету, адасабленьня ад замежных суродзічаў тэма эміграцыі становіцца закрытай для свабоднага асэнсаваньня (непрадузятага, ва ўсёй яго складанасьці й супярэчлівасьці). У ліку іншых прычын гэта спрычынілася да нарушэньня повязі з эмігрантамі й перасяленцамі ў іншаэтнічныя рэгіёны СССР, адчужэньня многіх зь іх ад бацькаўшчыны, паскарэньня працэсаў асіміляцыі.За перадваеньнае дзесяцігоддзе зьявіліся лічаныя сюжэты. Так у кнізе В. К. Шчарбакова «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі й белапольская окупацыя» (Менск, 1930) прыведзеныя лічбы (с.9) перасяленцаў з 4 беларускіх губэрняў у Сібір (1896–1915 гг. – 642 тыс. чал.) і эмігрантаў у Амэрыку да Першай Сусьветнай вайны зь Беларусі (да 800 тыс. асоб.). Пры гэтым аўтар не прыводзіць аргументаў і крыніц, на падставе якіх зроблены такія высновы.
Аналіз эміграцыі з Заходняй Беларусі на пачатку 1930-х гадоў на амерыканскі кантынент і ў эўрапейскія краіны, яе прычыны, сацыяльны склад зроблены ў інфармацыйным бюлетэні Беларускай акадэміі навук . Статыстычныя ды іншыя матэрыялы пра эміграцыю сялян за акіян і адыходніцтва на заробкі й пасяленьне ў Сібір на рубяжы ХІХ–ХХ ст. змешчаны ў зборніку «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі» (т. 2. Мн, 1940. С. 613, 699 ды інш). Такім чынам, у 1920-1930-я гг. пытаньні эміграцыі, беларускага нацыянальнага руху разглядаліся беларускімі дасьледнікамі, пераважна, за межамі Беларусі. У перыяд беларусізацыі ў БССР тэма перасяленьняў за мяжу ды ў іншаэтнічныя раёны СССР упісвалася (хоць і фрагментарна) у гісторыю народа. Але ўжо з канца 1920-х гг. па ідэалагічных прычынах яна практычна знікае з навуковага асэнсаваньня й чытацкага ўжытку.

Асьвятленьне дзейнасьці беларускага замежжа
ў гады Другой сусветнай вайны.

Асноўнай крыніцай звестак пра беларусаў за мяжой у гэты час былі галоўным чынам перыядычныя выданьні. У апублікаванай пад час Другой Сусьветной вайны кнізе Я. Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» (Менск, 1944) паказаны асноўныя цэнтры беларускай нацыянальнай эміграцыі ў эўропе, на амерыканскім кантыненце (с. 232–250). Асобныя артыкулы пра беларускую эміграцыю паявіліся ў прэсе, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі, пад кантролем германскіх улад. Так, віленская штотыднёвая газэта Bielaruski Holas, (1942–1944 гг., рэдактар Ф. Аляхновіч), мела рубрыкі “Беларускае жыцьцё ў Латвіі”, “Беларусы на чужыне”. У Бэрліне выдаваліся газэты на беларускай мове «Раніца» (1939–1945) і «Беларускі работнік» (1943–1944). Вядома, матэрыялы гэтых газэт нясуць адбітак канкрэтных ваенных абставін, спрошчанасьці, часамі аднабаковасьці ў паказе гэтага складанага часу, жыцьця эміграцыі. Тым зь менш, «Раніца» спрабавала вызначыць пазыцыі палітычнай эміграцыі ў новых умовах, падкрэслівала, што
шмат беларусаў трапіць у новыя дзяржавы і новыя умовы жыцця. Трэба зараз усведаміць сучасны стан эміграцыі ў свеце, яе лік, склад і характар у паасобных краінах, нацыянальную свядомасць і арганізаванасць, яе недахопы і патрэбы, а таму “беларуская палітычная эміграцыя ў гэтай вялікай вандроўцы народаў, якая пачалася з прычыны вайны, не павінна быць толькі бязвольнай трэскай на хвалях, а мусіць сьведама прабівацца туды, дзе яна найбольш патрэбна і неабходная з беларускага нацыянальнага гледзішча .
Бэрлінскія беларускія газэты інфармавалі пра нацыянальную беларускую дзейнасьць у Гераманіі ды інш ых краінах, праблемах «остарбайтэраў», акцыях палітычнай эміграцыі . Так, у газэце «Раніца» была змешчана канстытуцыя, прынятая ў студзені 1945 г. Беларускай цэнтральнай Радай, якая лічыла сябе «законным палітычным прадстаўніцтвам за мяжамі Бацькаўшчыны» . У Бэрліне выйшлі ў серыі «Народная бібліятэчка» брашуры У. Глыбіннага «Смаленшчына – адвечная зямля беларускага народу. Гістарычны нарыс» (1944), К.Езавітава «Беларуская цэнтральная рада» (1944).
«Белорусский иллюстрированный календарь», які ў 1940–1944 гг. выдавала ў Аргентыне Фэдэрацыя Беларускіх Таварыстваў і Арганізацыяў, змясьціў шмат матэрыялаў аб актывізацыі на хвалі антыфашысцкага ўздымку дзейнасьці беларускіх суполак, акцыях дапамогі дзяржавам антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку СССР . Хоць трэба адзначыць, што нацыянальны беларускі змест гэтых таварыстваў быў вельмі звужаны й пераважаў прасавецкі (прарасійскі) характар дзейнасьці.

Гісторыя дыяспары ў дасьледаваньнях
беларускай эміграцыі (1945–1990)

Падзеі з жыцьця беларускай заходняй дыяспары, разнастайная інфармацыя пра галоўныя грамадзка-палітычныя акцыі, адносіны старай і новай эміграцыі адклаліся на старонках эмігранцкага друку, найперш такіх газэт як “Бацькаўшчына” (Мюнхэн, 1947–1966) і «Беларус» (Нью Ёрк, 1950–), якія разыходзіліся па беларускіх асяродках розных краін. Гэтыя газэты сталі выразнікамі палітычных ідэалаў большай часткі эміграцыі, патрэб беларускай грамады. Цікавасьць для дасьледнікаў уяўляюць агляды беларускага жыцьця ў свеце пасляваеннымі газэтамі «Беларускія навіны» (Парыж, 1945–1947), «Беларуская трыбуна» (Нью Ёрк–Саўт Рывэр, 1950–1953,), «Беларускае слова» (Заходняя Нямеччына, ЗША 1948–1956,), часопісамі «Белорусский иллюстрированный календарь» (Аргентына, 1947–1948), «Летапіс беларускае эміграцыі» (Заходняя Нямеччына, 1947–1955, ЗША, 1955–), «Беларус у Амэрыцы» (Саўт Рывэр, 1948–1949), «Веда» (Нью Ёрк, 1951–1954). Навуковае выданьне «Запісы», якое выходзіць з 1952 г. у Нью Ёрку, рэгулярна зьмяшчае артыкулы пра эміграцыю, успаміны, хроніку навукова-культурнага жыцьця на эміграцыі. Грамадзкае, царкоўна-рэлігійнае жыцьцё адлюстравалі часопісы «Божым шляхам» (Парыж, Лёндан, 1947–1980), Znic (Рым, 1950–1975), «Голас царквы» (Нью Ёрк, 1955–) ды інш..
У 50-80-я гг. зьявіліся адмысловыя публікацыі пра эміграцыю дасьледнікаў зь яе ўласнага асяроддзя, якія мелі альтэрнатыўны савецкаму погляд: разглядалі яе дзейнасьць з улікам нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, бяз ціску цэнзуры (як гэта было ў БССР). Менавіта ім належыць прыярытэт у пастаноўцы й распрацоўцы шэрагу аспектаў гэтай праблемы: больш дакладнае абгрунтаваньне прычын і характару перасяленьняў за мяжу, вылучэньне іх асноўных хваляў, асэнсаваньне гісторыі й сучаснага стану эміграцыі ў асобных краінах. Пры гэтым сказалася немагчымасьць выкарыстаць архівы на бацькаўшчыне, што звужала іх крыніцазнаўчую базу. З аналагічнай акалічнасьцю, дарэчы, сутыкнуліся й навукоўцы БССР, бо яны ня мелі доступу ў замежныя архівы, у тым ліку беларускай эміграцыі. Па ініцыятыве ды ўдзеле К. Мерляка паявілася адна зь першых публікацый пра беларусаў у Аргентыне , а таксама артыкулы зь іх гісторыі, жыцьця пасьляваенных эмігрантаў зь Беларусі (пад псэўданімам К. Мацкевіч) .
Неадназначная ацэнка гісторыі беларускай эміграцыі да сярэдзіны 1950-х гг. выказана амерыканскім дасьледнікам беларускага паходжаньня М. Вакарам у шырокім кантэксьце асэнсаваньня ім праблемы складваньня беларускай нацыі . Ён больш рэальна, чым іншыя дасьледнікі таго часу, паказаў набыткі, праблемы й слабасьць беларускай палітычнай эміграцыі (хоць часам у ацэнках яму шкодзіла ягоная прарасейская арыентацыя) . М. Вакар падкрэсьліў надзвычай складанае й неспрыяльнае міжнароднае становішча, у якім даводзілася дзейнічаць беларускай эміграцыі ў 1-й пал. 20-х гг., супярэчнасьці паміж яе рознымі плынямі, няздольнасьць стварыць уплывовую падтрымку сваім акцыям з боку міжнароднае супольнасьці, атрымаць дзейсную помач у краінах знаходжаньня ды інш. Пры гэтым аўтар робіць агульную ацэнку, што “ўклад палітычнай эміграцыі ў беларускую справу ўвогуле зь быў страчаны” (с. 135). Аналізуючы дзейнасьць у гады Другой сусветнай вайны й пасля яе, аўтар папракае беларускіх лідэраў за нявопытнасьць у міжнародных справах, слабую акрэсленасьць палітычнай канцэпцыі беларускай дзяжаўнасьці, ідэалізацыю нацыянальнага стану й адносін да нацыянальнай ідэі насельніцтва на Бацькаўшчыне. Ён крытычна ставіўся да ідэйна-тэарэтычных пазіцый палітычнай эміграцыі, адсутнасьці канструктыўнай праграмы дзеяньняў пасля краху савецкай таталітарнай сістэмы. Погляд М. Вакара як на ўтварэньне беларускай нацыі, так і дзеяньні нацыянальнай палітычнай эміграцыі атрымаў непрыхільны, нават негатыўны водгук у нацыянальна арыентаваных беларускіх асяродках, а таксама ў друку.
Праблемы беларусаў у іншаэтнічных савецкіх рэгіёнах, у тым ліку й на беларускіх спаконвечных тэрыторыях за межамі БССР, асэнсаваў А. Багровіч у кнізе «Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 г.» (Нью Ёрк–Мюнхэн, 1962). Аўтар высьветліў тыя аспэкты міграцыі беларусаў, якія савецкія аўтары ў той час абыходзілі (прымусовыя, добраахвотна-прымусовыя перасяленьні, дэпартацыі, русіфікацыю, а таксама моцную дэнацыяналізацыю на этнічна беларускіх землях па-за тэрыторыяй БССР). Супастаўляючы вынікі перапісу 1959 г. з папярэднімі, ён паставіў пад сумненьне прыведзеныя даныя, выявіў парадоксы, якія прывялі яго да процілеглых, чым у навукаўцаў БССР, высноў:
колькасць беларусаў у БССР зменьшылася, неадпаведныя сапраўдным з-за русіфікацыі і лічбы беларусаў за межамі БССР . Адарваныя ад свайго краю й этнічна-нацыянальнага асяродзьдзя, кінутыя на прасторы чужое зямлі, (…) сярод чужых па мове, звычаях і псыхіцы людзей, – падкрэслівае ён,– беларускія перасяленцы сучаснымі камуністычнымі валадарамі Расейскае імпэрыі асуджаныя на хуткую дэнацыяналізацыю, русыфікацыю, на нацыянальную сьмерць .
Агульная зробленая аўтарам выснова:
Для Беларускае ж ССР плянавае, сыстэматычнае вылюдненьне нясе спад яе дэмаграфічнага, гаспадарчага й нацыянальнага патэнцыялу .
Новым крокам у асвятленьні гісторыі беларускай эміграцыі стаў яе кароткі нарыс, напісаны ў 70-я гг. А. Калубовічам . У ім прасочваецца працяглы перыяд – ад самых раньніх перасяленьняў зь беларускіх зямель і да Другой Сусьветнай вайны, паказаны іх прычыны й характар на розных этапах, вызначана перыядызацыя, вылучаны найбольш значныя асобы зь ліку эмігрантаў-беларусаў. Адным зь першых напісаў пра ўдзел беларусаў на заходніх франтах Другой сусветнай вайны В. Сенкевіч , у асноўным у складзе 2-га польскага корпуса (пад камандаваньнем генерала У.Андэрса), які ўваходзіў 8-ую брытанской арміі. Аўтар вызначыў прыкладны лік загінуўшых (больш за 2 тыс. ураджэнцаў Беларусі, а зь іх больш за 1700 беларусаў). Ён слушна падкрэсліў трагедыю беларусаў у час Другой сусветнай вайны: яны былі “змушаныя змагацьца на ўсіх франтах, пад рознымі сьцягамі і, вельмі часта, супраць сваіх нацыянальных інтарэсаў (справаў)” .
З 60-х гг. гісторыю беларусаў у ЗША грунтоўна раскрывае беларускі дасьледнік В. Кіпель. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на праблему вылучэньня беларусаў зь іншаэтнічных асяродкаў пры вывучэньні беларускай дыяспары. У яго артыкулах добра асэнсаваны прычыны трагедыі распыленьня беларусаў-эмігрантаў па іншых нацыянальных супольнасьцях, наступствы гэтага для нацыянальнага самаўсведамленьня беларусаў і іх нашчадкаў . У сваіх працах ён паказаў культурна-асветную, грамадзка-палітычную дзейнасьць беларусаў у Нью Джэрзі й Кліўлэндзе, а таксама галоўныя моманты іх жыцьця у ЗША . Цікавыя звесткі пра беларускі асяродак у Кліўлендзе ўтрымлівае кніга 20 years of Byelorussian-American Youth Organization 1950–1970 (Cleveland, 1970). Царкоўна-рэлігійнае жыцьцё беларускай грамады ў ЗША асвятляецца ў выданьні «Памятная кніга. 1950–1975» (Саўт Рывэр, 1975) пра беларускую царкву ў гэтым месцы, публікацыях В. Цярпіцкага «Гісторыя пабудовы Беларускай праваслаўнай царквы» (Саўт Рывэр, 1984) і St. George Byelorussian Orthodox Church. 25th Anniversary. 1958–1983 (Chicago, 1983).
Адным зь першых В.Жук-Грышкевіч паставіў пытаньне аб неадэкватнасьці засведчаньня беларусаў у статыстыцы Канады, неабходнасьці пры перапісах вылучаць беларусаў з расейскай і польскай супольнасьцяў, дабіваўся рэальнага вырашэньня гэтай праблемы – уключэньня ў перапісныя дакументы асобнай назвы-«беларусы» . Яго навуковая перапіска з вучоным Дж.Кэйэ, заўвагі, парады пры напісаньні ім манаграфіі «Канадцы беларускага паходжаньня» (??) , а затым падрыхтаваная рэцэнзія на гэтую кнігу паспрыялі больш аб'ектыўнаму вызначэньню колькасьці беларусаў, паказу іх культурна-асветнага жыцьця ў Канадзе . Падрыхтаваная В. Жук-Грышкевічам публікацыя пра беларусаў у Канадзе у 1967 г. упершыню ўвайшла ў кнігу “Дрэва канадзкай сям'і” , выдадзеную да стагоддзя Канады.У аналагічнае выданьне 1979 г. матэрыялы пра канадзкіх беларусаў былі прадстаўлены Р. Жук-Грышкевіч. Расьсяленьне, дзейнасьць беларускай грамады ў Канадзе, яе сацыяльна-эканамічны статус і становішча змястоўна асэнсаваны ў працы Я. Садоўскага .
У 50–80-я гг. багатую інфармацыю пра жыцьцё й дзейнасьць беларусаў у Польшчы, асабліва на этнічна беларускіх землях Беласточчыны, змяшчала газэта «Ніва» (Беласток, 1956–). Развіцьцё беларускай асветы на Беласточчыне разгледзеў Ю. Туронак . Неадназначную рэакцыю ў польскім грамадстве ў свой час выклікала кніга аб становішчы беларусаў-аўтахтонаў у Польшчы й складаных іх адносінах па некаторых праблемах зь дзяржаўнымі ўстановамі .
Пашырэньню ведаў пра замежных беларусаў спрыяюць артыкулы беларускіх навукоўцаў-эмігрантаў у даведніках, энцыклапедыях, а таксама выданьне «Беларуская дзяржаўнасць» .
Багатую інфармацыю па гісторыі беларускай замежнай супольнасьці ўтрымліваюць выдадзеныя на эміграцыі дакументы й матэрыялы аб дзейнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі (газ. “Бацькаўшчына” за 1949–1950 гг.), дакумэнтальнае выданьне “За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі” (Лёндан, 1960), “Маніфэст беларускага вызвольнага руху” (Манчэстэр, 1960), “Матар'ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939–1951 гадах» (Ч. 1–3. Лос-Анжэлес, 1968), падрыхтаваныя А. Вініцкім. Сведчаньнямі выяўленьня палітычных ідэалаў замежных беларусаў, іх палітычнай актыўнасьці сталі выданыя беларускімі арганізацыямі зборнікі прамоваў у Кангрэсе, прысвечаныя Беларусі, а таксама матэрыялы пра святкаваньне дня незалежнасьці Беларусі ў ЗША .
Цікавасьць для дасьледнікаў беларускай эміграцыі ўяўляюць мэмуары Я. Гэрмановіча, В. Жук-Грышкевіча, П. Сыча, Я. Пятроўскага, Я. Малецкага ды іншых, якія перадаюць подых свайго часу, канкрэтыку падзей, асабістыя ўражаньні. Хоць трэба мець на ўвазе й магчымасьць пэўнай ідэалізацыі аўтарскага бачаньня . Такім чынам, у 1940–80-я гг. беларускія замежныя дасьледнікі гісторыі нацыянальнай дыяспары ва ўмовах “халоднай “вайны, адлучаныя савецкай таталітарнай сістэмай ад бацькаўшчыны, яе бібліятэк і архіваў, нямала зрабілі для асэнсаваньня асобных аспектаў гісторыі беларускай эміграцыі, фармаваньня адрознага ад пазіцый афіцыйнай гістарыяграфіі БССР погляду на яе дзейнасьць і лёс, распаўсюджаньня ў краінах пражываньня ведаў пра ідэалы, набыткі культурна-асветнай дзейнасьці, палітычныя акцыі беларускай замежнай супольнасьці.

Беларуская дыяспара ў гістарыяграфіі БССР
у 1945–1990 гг.

У гэтыя дзесяцігоддзі прадаўжалася свядомае замоўчваньне, скажэньне, фальсіфікацыя як гісторыі, так і сучаснасьці беларускай эміграцыі, фактычна адсутнічала навуковае асэнсаваньне лёсу соцен тысяч (а затым больш 2 млн.) мігрантаў з БССР у іншаэтнічныя рэгіёны СССР. Пра іх увогуле разважалі толькі ў кантэксьце “збліжэньня і зліцьця нацый”, фарміраваньня новай гістарычнай супольнасьці “савецкі народ”, у жыцьці якога сапраўдныя, а не бутафорскія праявы нацыянальнага не прадугледжаліся й жорстка асуджаліся афіцыйнай ідэалогіяй, партыйна-савецкім кіраўніцтвам.
Увогуле гісторыя эміграцыі ў пасляваеньнай БССР асвятлялася, за невялікім выключэньнем, толькі ў якасьці асобных сюжэтаў больш шырокіх доследаў і выключна праз прызму ідэалагічных, партыйна-дзяржаўных установак, класавай барацьбы. Асабліва скажалася дзейнасьць палітычных плыняў эміграцыі як пасля першай, так і другой сусветных войнаў, бо былі яны антыбальшавіцкай, антысавецкай арыентацыі, а таму аб'яўляліся савецкай таталітарнай сістэмай антынароднымі. Найбольш яскрава гэта праявілася ў кнізе, выданай у сталінскія гады й прыпісанай сабе міністрам унутраных спраў БССР Л. Цанавай “Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков” (Ч. 2. Мінск, 1951. С. 642–853). Напісаная ў стылі савецкай прапаганды таго часу, на нешматлікіх аднабаковых крыніцах, яна стала ў гістарыяграфіі БССР прыкладам скажэньня, вульгарнага спрашчэньня складанай, неадназначнай гісторыі беларускіх нацыянальных палітычных сіл, пошукаў імі шляхоў набыцьця беларускім народам самастойнасьці. Асноўны тэзіс кнігі – “беларускія буржуазныя нацыяналісты – злосныя ворагі беларускага народа”, “здраднікі яго інтарэсаў”, “найміты агентаў замежных разведак”, “амерыкана-англійскіх імперыялістаў”. Палітычная эміграцыя пасля Другой сусветнай вайны атаясамлівалася з ваеннымі злачынцамі, што не было пацверджана ў судовым парадку, у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі. Пры гэтым у кнізе пад увагу зь браліся сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы беларусаў, адпаведнасьць ці супярэчнасьць ім намаганьняў, акцый палітэмігрантаў, іх арганізацыі ў 1920–40-я гг.
У пасляваенные дзесяцігоддзе адсутнічалі публікацыі й па гісторыі працоўнай эміграцыі. Асобныя факты выезду селян-беларусаў за акіян і лічбы аб колькасьці перасяленцаў у Сібір за 1909–1911 гг. зьявіліся ў зборніку “Дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі” (Т. 3. Мінск, 1953).
Толькі зь сярэдзіны 1950 гадоў, калі ў СССР пачалася “палітычная адліга”, паявіліся прыкметы лібералізацыі існуючага ладу, навукоўцы ў БССР звярнуліся да асвятленьня ў той ці іншай меры міграцыі беларусаў у розныя перыяды й па розных прычынах. Паявіліся факталягічна багатыя, чым цікавыя й цяпер, кнігі Л. Абэцэдарскага “Белорусы в Москве XVII в.” (Минск, 1957), “Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI–XVII в.” (Минск, 1978). Напісаныя ў духу канцэпцыі таго часу, якая адмаўляла нацыянальны пачатак у развіцьці гісторыі Беларусі гэтых стагоддзяў, яны замоўчвалі ў асноўным гвалтоўны характар перасяленьняў у Расею, але акрэслівалі значны ўклад беларусаў у развіцьцё яе культуры й гаспадаркі гэтага перыяду.
З 1960-х гг. В. Грыцкевіч плённа распрацоўвае тэму замежных вандровак нашых землякоў, якія пакінулі след у гісторыі й культуры іншых народаў, зрабілі ўнёсак у асваеньне усходніх рэгіёнаў Расеі . Абаранілі кандыдацкія дысертацыі, апублікавалі навуковыя артыкулы Р. Лешчанка аб перасяленьнях зь Беларусі у Паволжа й Сібір у канцы XVI–XVII ст. (Мінск, 1983), А. Рудэнка – пра беларусаў у Аргентыне , пры гэтым ён засяродзіўся на так званых “прагрэсіўных” г.зн. прасавецкіх арганізацыях, іх удзеле ў славянскім эмігранцкім руху. Цікавасьць навукоўцаў (і больш шырокага кола чытачоў) выклікалі працы М. Іоські й Г. Кісялёва пра знаных дзеячоў-беларусаў на эміграцыі – М. Судзілоўскага-Руселя, Г. Дмахоўскага, А. Трусава .
Нядоўгая палітычная адліга у СССР не прывяла да больш праўдзівага паказу ролі палітычнай эміграцыі. Кніга В. Раманоўскага “Саўдзельнікі ў злачынствах” (Мінск, 1964), якая выйшла ў разгар халоднай вайны, вылучаецца асаблівай тэндэнцыйнасьцю, неаб'ектыўнасьцю. Гэта выданьне – чыста прапагандысцкая версія, заказаная савецкай таталітарнай сыстэмай. Аўтар не абцяжарвае сябе грунтоўнымі фактамі, дакументамі, доказамі, высновамі калі сьцвярджае, што “беларускія нацыяналісты заўсёды спрабавалі выкарыстаць любы гістарычны паварот, любую падзею на шкоду народу” (с. 9), што прыехаўшыя эмігранты нясуць такую ж віну як і нямецка-фашысцкія захопнікі, бо “ігралі подлую ролю памагатых і супольнікаў акупантаў, грабежнікаў і душыцеляў беларускага народа”. Усе нацыянальна-культурныя арганізацыі, школы, Союз беларускай моладзі, якія выхоўвалі насельніцтва ў беларускім нацыянальным духу, кваліфікуюцца як варожыя. Пад маскай палітычных эмігрантаў “забойцы і арганізатары забойстваў”, – цьвердзіць аўтар, –знаходзяцца “на службе падпальшчыкаў трэцяй сусьветнай вайны” (с. 3). У кнізе свядома атаясамліваецца дзейнасьць палітычнай эміграцыі й ваеньныя злачынствы. Сімптаматычна, што ў ей прыводзяцца многія прозвішчы, але ні па аднаму зь іх не былі прадстаўленыя ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі дакументы для выкрыцьця іх як ваенных злачынцаў. Шмат артыкулаў, памфлетаў, фельетонаў пра палітычную эміграцыю мелі вульгарны, абразлівы характар, у тым ліку ў газеце “Голас Радзімы”.
У працах па гісторыі БССР 1970–80-х гг. айчынныя дасьледнікі закраналі асобныя, найбольш значныя падзеі з жыцьця першай арганізаванай палітычнай эміграцыі (пасля кастрычніка 1917 г.), якую залічвалі да “контрарэвалюцыйнай” і разглядалі выключна з пазыцыяў яе “краху”, а высілкі нацыянальных беларускіх палітычных сіл дзеля нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэньня, вынясеньню гэтага пытаньня на міжнародную арэну адносілі да “рэакцыйных”. З гэтых пазіцый у сваіх публікацыях па станаўленьню беларускай сацыялістычнай дзяржаўнасьці, антысавецкаму руху (які кваліфікавалі як антынародны) у Беларусі зыходзілі В. Круталевіч, М. Сташкевіч, І. Коўкель, І. Ігнаценка ды інш. Трэба адзначыць замаруджанасьць, супярэчлівасьць як у адносінах да суайчыньнікаў за межамі Беларусі, так і навуковага асэнсаваньня іх жыцьця, лёсу ў гісторыі бацькаўшчыны. Калі ў СССР пачаліся ужо працэсы так званай перабудовы, а ў Беларусі адчуваўся подых нацыянальнага абуджэньня ў Мінску выйшла кніга “Дары данайцев” (Минск, 1987), у якой перадрукована адыёзная публікацыя Л. Абэцэдарскага “В свете неопровержимых фактов”, (??, 1969), а аўтары А. Бажко, В??. Пепяляеў, У. Бягун ды інш., не напаўняючы тэксты грунтоўнымі крыніцамі й развагамі, паўтарылі савецкія прапагандысцкія ідэалягемы пра паходжаньня беларусаў, вытокаў іх дзяржаўнасьці, нацыянальна-свядомай беларускай эміграцыі.
Трэба надкрэсліць, што й у 1970–80-я гг. у БССР навукова не асэнсоўвалася раньняя эміграцыя зь беларускіх зямель, масавая працоўная міграцыя на рубяжы ХІХ–ХХ стст. у іншаэтнічныя рэгіёны Расеі й за яе межы. Выключэньнем стала кніга П. Верашчагіна . Акрамя гэтага, гісторыя першай хвалі масавай працоўнай міграцыі закраналася ў працах 1960–80-х гг. Л. Ліпінскага, В. Панюціча пра сацыяльна-эканамічнае развіцьцё беларускай вёскі, фарміраваньне пралетарыята ў Беларусі . Пры гэтым аўтары не асвятлялі пытаньні жыцьця, дзейнасьці дыяспары, інтэграванасьці замежных суродзічаў у вытворчы й культурны працэс краін пражываньня. У энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (Мінск, 1989) інфармацыйна насычыны артыкул. Г. Касьпяровіч прысвечаны міграцыі насельніцтва, праўда толькі ў межах уласна этнічнай тэрыторыі ды ў іншаэтнічныя асяродкі СССР. Пры гэтам аўтар абышоў праблему прымусовага перасяленьня, дэпартацый, а таксама замежную міграцыю. Спецыяльная ж дэфініцыя “Эміграцыя” ў выданьні наагул адсутнічае.
Нягледзячы на пэўную ідэалагічную зададзенасьць, тэндэнцыйнасьць (перабольшваньне цяжкасьцей жыцьця ў эміграцыі, ухваленьне савецкага ладу жыцьця, замоўчваньне сапраўднай рэальнасьці, прапаганда шчаслівага ўладкаваньня рээмігрантаў у СССР) значны фактычны матэрыял аб лёсе перасяленцаў зь Беларусі ў розных краінах змяшчаюць успаміны “прагрэсіўных” рээмігрантаў у БССР (пракамуністычнай, прасавецкай арыентацыі) П. Кунды, П. Шастакоўскага, І. Шарынскага, Д. Казушчыка, а таксама зборнікі лістоў суайчыньнікаў, іх уражаньняў ад сустрэч на бацькаўшчыне . Як сродак прапаганды савецкага ладу жыцьця сярод эмігрантаў з 1955 г. выкарыстоўвалася газэта “За вяртанне на Радзіму”. Са студзеня 1960 г. яна стала органам Беларускага таварыства па сувязях з суайчыньнікамі за рубяжом пад назвай “Голас Радзімы”. Газэта была ў часы БССР адзіным дазволеным і кантралюемым уладай каналам сувязі грамадзкасьці з “прагрэсіўнымі” эмігрантамі. На сваіх старонках прапагандавала “сацыялістычныя” ідэалы, савецкі лад жыцьця, “кляйміла беларусксіх буржуазных нацыяналістаў” за мяжой за тое, што зь здрадзілі ідэалам незалежнасьці Беларусі, зь выракліся роднай мовы й гісторыі, традыцый. З 1980-х гадоў паволі пачаліся змены ў адлюстраваньні эмігранцкага жыцьця суродзічаў (без падзелу іх на “прагрэсіўных” і “буржуазных нацыяналістаў”), сапраўднай гісторыі Беларусі.
Напрыканцы 1980-х гадоў праявіліся пэўныя прыкметы перамен ў грамадзка-палітычным становішчы БССР, лібералізацыі таталітарнай сістэмы, хоць былі яны слабейшыя, чым у некаторых іншых рэспубліках-суседзях. На узроўні дзяржаўным і грамадзкім паволі мяняліся адносіны да замежных суродзічаў. Б.Сачанка апублікаваў першыя сістэматызаваныя нататкі, развагі пра беларускую эміграцыю у часопісе “Маладосць” (1988. №10–11), якія затым увайшлі ў ягоны зборнік “Сняцца сны аб Беларусі…” (Мінск, 1990). Прыведзеныя факты й меркаваньні давалі чытачу новую інфармацыю, але аўтар зь змог пераадолець цалкам звыклыя погляды, аб чым падкрэсліў у сваім водгуку Я. Запруднік . Эмацыянальная й факталагічна багатая “Споведзь” Л. Геніюш раскрыла яе эмігранцкі лёс, жыцьцё пражскай беларускай грамады ў гады Другой сусветнай вайны . Сакрэтныя, раней недаступныя матэрыялы аб адносінах уладаў СССР і БССР да беларускай нацыянальнай эміграцыі паявіліся ў адным з найбольш аб'ектыўна складзеных па гэтай тэме зборнікаў – “Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии” (Т. 1: 1918–1928 гг. Минск, 1990). Апублікаваныя у ім дакументы й матэрыялы паказалі мэты, спосабы, метады партыйна-савецкай улады, адпаведных органаў, якія прадпрымаліся, каб падпарадкаваць беларускі замежны рух савецкаму уплыву, аслабіць ролю палітычнай эміграцыі шляхам яе расколу, прыцягненьня да супрацоўніцтва асобных груп і лідэраў, разлажэньня й драбленьня, ізаляцыі палітычнай плыні ад карэннага насельніцтва, якое на сваіх этнічных землях аказалася за межамі СССР.
Такім чынам, у 1945–1990 гг. беларуская дыяспара ў гістарыяграфіі БССР заставалася тэмай ідэалагізаванай і маладасьледаванай. Высілкі гісторыкаў і навукоўцаў іншых спецыяльнасьцяў зводзіліся да асвятленьня сюжэтаў, якія не вызывалі пярэчаньня партыйна-савецкай улады. Ніводнае з тых выданьняў савецкага часу ў БССР па гісторыі, этнаграфіі, культуры Беларусі, што лічыліся грунтоўнымі й былі шматтомнымі не краналі ў спецыяльных раздзелах (ды ўвогуле) праблем беларускай эміграцыі, суродзічаў у іншаэтнічных рэгіёнах СССР, у тым ліку на спаконвечных беларускіх землях . У Беларускай Савецкай энцыклапедыі (Т. 1–12. Мінск, 1969–1975) адсутнічаюць артыкулы па беларускай эміграцыі, нацыянальнай дыяспары, вядомых дзеячах беларускага нацыянальнага руху, за мяжой, хоць трэба аддаць належнае аўтарскаму калектыву, які сабраў у тамах гэтага выданьня багаты матэрыял пра перасяленцаў-беларусаў (літаратараў, майстроў-рамеснікаў,. прадстаўнікоў шляхты ды інш .) у царскую Расею, ролю сасланых туды ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага руху канца XVIII – XIX ст. у развіцьці культуры, навукі, а таксама пра іх дзейнасьць у іншых краінах свету. Вядома, гэта першая беларуская энцыклапедыя нясе адбітак свайго часу, моцнай ідэалагізацыі. Толькі ў канцы 1980-х гг. паявіліся прыкметы адыходу ад тэндэнцыйнага асвятленьня гэтай тэмы. Гісторыкі ды інш ыя вучоныя БССР былі пазбаўлены магчымасьці навукова асэнсаваць набыткі замежных дасьледнікаў па гісторыі Беларусі й нацыянальнай эміграцыі. Савецкія ідэолагі адносілі іх да “памагатых буржуазных саветолагаў”, а працы трымалі у спецсховішчах бібліятэк і архіваў, ці не дапускалі ў БССР. Выключалася магчымасьць асэнсаваньня лёсу беларускай дыяспары як істотнай і неадназначнай зьявы (сацыяльна-эканамічнай, грамадзка-культурнай, нацыянальнай ды інш.) у жыцьці беларускага народа . Гэта азначала выключэньне з гісторыі й памяці не аднаго пакаленьня народа значнай яго часткі, якая аказалася за межамі бацькаўшчыны.

Сучасны стан вывучэньня беларускай дыяспары
й пэрспэктывы

З 1990-х гг., калі Беларусь абвясьціла сваю незалежнасьць, а ў першай іх палове беларускае нацыянальнае адраджэньне (хоць і з пэўнымі цяжкасьцямі) набірала моц, паявіліся публікацыі беларускіх дасьледнікаў на бацькаўшчыне, у якіх з новых пазіцый, з улікам агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасьцей асэнсоўвалася гісторыя беларускай дыяспары. Хаця, некаторыя працы гэтага перыяду ўсё ж нясуць на сабе адзнаку старых поглядаў, догмаў. Не пазбавілася гэтага й выданьне (другое, дапоўненае й папраўленае) “фактаў і меркаваньняў” Б. Сачанкі “Беларуская эміграцыя” (Мінск, 1991) . Упершыню ў незалежнай Беларусі тэма беларускай дыяспары пачала уключацца у гістарычны кантэкст развіцьця беларускага народа ў такіх абагульняючых працах як “Нарысы гісторыі Беларусі” (Ч. 2. Мінск, 1995, аўтар разьдзела Г. Сяргеева), сумеснае выданьне беларускіх і расейскіх вучоных “Беларусы” (разьдзел напісаны С. Мацюніным), атляс “Беларусы: Этнаграфія, дыяспара, канфесіі” (Мінск, 1996).
Асноўныя напрацоўкі па розных сюжэтах беларускай дыяспары знайшлі адлюстраваньне ў асобных раздзелах больш шырокіх доследаў па гісторыі Беларусі, навуковых, навукова-папулярных артыкулах, якія дапамагаюць чытачу пазбавіцца аднабокіх, тэндэнцыйных трактовак падзей, фактаў, лёсаў эмігрантаў, якія існавалі пры савецкай сістэме. Трэба адзначыць шырокі ахоп аўтарамі розных аспектаў гісторыі і сучаснасьці беларускай замежнай супольнасьці.
Агульны агляд дыяспары як значнай, важнай зьявы ў гісторыі беларускага народа зроблены А. Латышонкам, Г. Сяргеевай, У. Снапкоўскім, Л. Мірачыцкім, А. Ціхаміравым, С. Падокшыным ды інш . Характар узаемаадносін беларускай замежнай супольнасьці з бацькаўшяньнай у розныя перыяды асэнсоўваецца ў публікацыях Г.Сяргеевай .
По-ранейшаму вострую цікавасьць дасьледнікаў выклікае тэма палітычнай эміграцаі, якая й цяпер неадназначна асвятляецца айчыннымі навукоўцамі. У кнізе В. Круталевіча “На путях самоопределения: БНР–БССР–РБ” (Минск, 1995) і яго грунтоўным дасьледаваньні “История Беларуси. Становление национальной державности” (Минск, 1999) дзейнасьць палітычнай эміграцыі ўпісваецца у гістарычны працэс развіцьця Беларусі, а БНР разглядаецца як адно са звёнаў адбудовы беларускай незалежнасьці. Ён прааналізаваў якую самаацэнку пройдзенаму шляху дала першая арганізаваная беларуская палітычная эміграцыя (Полацак, 1993. №3). Першыя намаганьні беларускай палітычнай эміграцыі, якія негатыўна трактаваліся гістарыяграфіяй БССР, заявіць аб “беларускім пытаньні” на міжнароднай арэне адлюстравалі А. Ціхаміраў і М. Іваноў . Удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць свайго краю пасля абвяшчэньня БНР паказаў А. Латышонак у спецыяльным дасьледаваньні пра беларускія вайскавыя фарміраваньні 1917–1924 гг. .
Ідэйныя плыні ў беларускім пражскім асяродку 20-х гг., пазыцыі асобных груп у адносінах да БССР, лёсы многіх лідэраў асвятляе У. Калеснік у нарысе “Пражскі эпісталярый” . Палітычныя абставіны й наступствы Бэрлінскай канферэнцыі 1925 г. разгледзеў з новых пазіцый А. Сідарэвіч . Публікацыю аб становішчы палітычнай эміграцыі ў Заходняй эўропе міжваеннага часу прысвяціў В. Кіпель .Свае адметныя высновы па пазіцыях і дзеяньнях беларускай эміграцыі ў эўропе на пачатковым этапе Другой сусветнай вайны выклаў Ю.Туронак у кнізе “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” (Варшава–Вроцлаў, 1989; Варшава, 1993 і Мінск, 1993). Аўтар разгледзеў акцыі беларускіх нацыянальных сіл (і на эміграцыі), “наважаных скарыстаць ваенную сітуацыю як гістарычны шанс на замацаваньне самастойнасьці” у жорсткіх умовах іншаземнай акупацыі .
Значнасьць зборніка “З гісторыяй на “Вы”» (Вып.3. Мінск, 1994, укладальнік Я. Запруднік) у тым, што ён дае магчымасьць адчуць складанасьць процістаяньня розных плыняў беларускай палітычнай эміграцыі канца 1940-х – пачатку 1950-х гг., памкненьні, жаданьні, ідэалы, галоўныя акцыі беларускай грамады, убачыць яе жыцьцё як бы знутры (па публікацыях таго часу). Фарміраваньне, станаўленьне, канкрэтныя акцыі палітычнай беларускай эміграцыі у 1918–1990 г. раскрываюцца ў навуковых артыкулах У. Снапкоўскага .
У кнізе А. Салаўёва “Белорусская центральная рада:создание, деятельность, крах” (Минск, 1995) асобныя раздзелы прысвечаны дзейнасьці гэтага дарадчага органа й цэнтральнай установы беларускай адміністрацыі на акупаванай немцамі тэрыторыі пасля яе эміграцыі ў Германію (с. 61–92). Аўтар спрошчана выкладае падзеі, прыводзіць спецыфічныя дакументы – сведчаньні, якія атрыманы ў асоб адпаведнымі савецкімі органамі. Эмігранцкія нацыянальныя арганізацыі ў эўропе ён адназначна адносіць да актыўных памочнікаў “в выполнении тайных планов нацизма на временно оккупированной территории БССР” (с. 93). Аўтар не паказаў палярызацыю палітычных арыентацый, абмінуў сведчаньні гэтага нават з уласнай кнігі “Они действовали под разными псевдонимами” (Минск, 1994. С. 104–110), што ў беларускіх асяродках Германіі й занятых ёю заходнееўрапейскіх тэрыторыях было неадназначнае стаўленьне да нямецкай палітыкі й розныя спадзяваньні ў сувязі з гэтым адносна лёсу Беларусі, што эміграцыяй былі зроблены захады да кантактаў з саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі дзеля рэалізацыі імкненьняў беларускіх дзеячаў на міжнароднае пасляваеннае вырашэньне пытаньня сувереннасьці Беларусі. Розным уплывам, арыентацыям і пазіцыям у беларускіх асяродках як у эўропе, так і на амерыканскім кантыненце ў гады вайны прысвечаны артыкулы Г. Сяргеевой .
У апошняе дзесяцігоддзе актыўна асэнсоўваецца гістарычна-культурная, асветная, навуковая ды інш ая спадчына беларускага замежжа, якая ў савецкія часы была закрытой для шырокай грамадзкасьці, бо не адпавядала афіцыйнай ідэалогіі таталітарнай дзяржавы. Ролю беларускай эміграцыі ў зберажэньні адраджэнскай, нацыянальнай ідэі асэнсавалі А. Каўка й У. Конан . Такая адметная зьява як стварэньне на эміграцыі беларускай нацыянальнай царквы, яе роля ў рэлігійным і грамадзка-культурным жыцьці раскрываецца ў публікацыях Л. Языковіч . Вопыт па захаваньні й развіцьці нацыянальнай культуры, набыткі нацыянальнай эміграцыі ў дасьледаваньні гісторыі Беларусі, а таксама ўплыў беларускіх дасьледнікаў за мяжой на славяназнаўства Паўночнай Амэрыкі ў 1950–90-я гг. паказала Г. Сяргеева .
В.Грыцкевіч асвяціў як дасьледчыцкая дзейнасьць выхадцаў зь Беларусі па вывучэньні краін Азіі, Амерыкі, усходніх і паўночных рэгіёнаў Расеі спрыяла фарміраваньню навуковага погляду на гэтыя землі . Тры выпускі зборнікаў “Культура беларускага замежжа” (Мн., 1993, ??, 1998) сабралі першыя напрацоўкі вучоных розных профіляў і паказалі набыткі ў гэтай сферы эміграцыі. А. Сабалеўскі акрэсліў праблемы вывучэньня культуры беларускага замежжа . Т. Папоўская паказала нацыянальна-культурнае жыцьцё ў эўропе пасляваеннага часу . Ролю центраў навукова-культурнага жыцьця беларускай грамады у ЗША, Англіі, Германіі показалі А. Мальдзіс, М. Іваноў, А. Ляднёва .
Беларускай нацыянальнай школе на эміграцыі й лёсу свядомай беларускай моладзі прысвечаны публікацыі Я. Максімюка, А. Ляднёвай, Б. Рагулі . Становішча беларускай школы ў Польшчы аналізуе Ю. Туронак . Аўтары шэрагу артыкулаў (А. Цыганоў, У. Ліўшыц, В. Нямыкін, А. Корсак, Р. Жук-Грышкевіч, Я. Насовіч, Л. Плыгаўка) зборніка “Адукацыя дыяспар” адлюстравалі зацікаўленасьць у захаваньні сваёй адметнасьці беларусамі дыяспары на сваіх этнічных землях у Расеі, Польшчы, Літве й падкрэслілі ролю у гэтым нацыянальнай школы, вывучэньня роднай мовы .
Пэўныя набыткі маюць дасьледнікі зь Беларусі й дыяспары ў раскрыцьці дзейнасьці беларускай супольнасьці ў асобных краінах. Аб гэтым сведчыць надрукаваная ў Мінску кніга амерыканскага суродзіча В. Кіпеля “Беларусы у ЗША” (1993), якая атрымала добры водгук у прэсе . Жыцьцю беларускай грамады ў ЗША прысвечаны й артыкулы В. Кіпеля, А. Ціхамірава, А. Ляднёвай . Р. Жук-Грышкевіч паказала ролю беларускай эміграцыі ў Канадзе . К. Шалястовічу належыць гісторыка-публіцыстычнае асэнсаваньне лёсу беларусаў у Аргентыне . Уяўленьне аб “беларускай Аўстраліі” дае публікацыя ў газеце “Пагоня” (1993. №32–33). Набыткі й праблемы грамадзка-палітычнага, культурна-асветнага жыцьця беларусаў у Польшчы, іх адносіны з уладамі й насельніцтвам раскрываюцца у працах А. Садоўскага, Я. Мірановіча, публікацыях А. Баршчэўскага .
Трэба адзначыць, што практычна зроблены толькі першыя крокі па вывучэньню беларускай дыяспары ў Расейскай імперыі, СССР і на постсавецкай прасторы. Асобныя яе сюжэты раскрываюцца ў публікацыях В. Грыцкевіча, Э. Забродзкага, А. Корсака, Л. Лыча, У. Галузы, Г. Сяргеевай . Інстытуты Гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі й сібірскага аддзяленьня РАН супольна выпусьцілі зборнік “Белорусы в Сибири” (Новосибирск, 2000). Гісторыі й сучасным дзеяньням па разгортваньню нацыянальнай працы ў Літве, Латвіі, Эстоніі прысвечана кніга “Беларусы Балтыі” (Вільня, 1998).
У апошняе дзесяцігодзьдзе зьявілася нямала публікацыяў, пераважна ў перыядычным друку, пра знакамітых на эміграцыі палітычных і грамадзкіх дзеячоў, майстроў культуры, навукоўцах. Першае ўяўленьне даюць чытачам кнігі аб вядомых на эміграцыі асобах Б. Кіта, В. Жук-Грышкевіча, К. Мерляка, Я. Філістовіча . У грамадзкую свядомасьць вяртаюць сапраўдныя, ачышчаныя ад беспадстаўных абвінавачваньняў, постаці знаных беларусаў ( часамі складанага, неадназначнага лёсу) навуковыя артыкулы пра эмігранцкае жыцьцё й дзейнасьць Л. Геніюш, Т. Грыба, А. Калубовіча, Б. Вержбаловіч, Л. Акіншэвіча, І. Дварчаніна, М. Міцкевіча, М. Забэйды-Суміцкага, В. Ластоўскага, А. Цвікевіча, М. Сяднева, Н. Арсеньневу ды інш . Упершыню ў энцыклапедычных беларускіх выданьнях паявіліся дэфініцыі “дыяспара беларуская”, “эміграцыя беларуская”, артыкулы пра найбольш значныя падзеі й адметных асобах у жыцьці беларускага замежжа. Па падліках гісторыка А. Ляднёвай ў 8-і выпушчаных тамах. Беларускай энцыклапедыі (Мінск, 1993–1999) і 5-ці тамах Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (Мн.1993-1999) змешчана амаль 190 артыкулаў з гісторыі пасляваеннай эміграцыі. Тэма дыяспары прысутнічае ў энцыклапедычных даведніках “Беларусь” (Мінск, 1995), “Чалавек і грамадства” (Мінск, 1998) Беларускія дасьледнікі за мяжой (В. Кіпель, Я. Запруднік) прадаўжалі пашыраць веды пра беларускую прысутнасьць у энцыклапедычных выданьнях, найперш прысвечаных этнічным супольнасьцям у ЗША, а таксама праз выданьне “гістарычнага слоўніка Беларусі” .
На бацькаўшчыне асэнсоўваецца гісторыя беларускай дыяспары шляхам выданьня зборнікаў успамінаў, дыялогаў, якія адносяцца да найбольш суб'ектыўных крыніц, але нясуць “жывыя галасы свайго часу” (Б. Сачанка). Кніга “На суд гісторыі” (укладальнік Б. Сачанка. Мінск, 1994) знаёміць чытачыў з успамінамі вядомых у эміграцыі дзеячоў, якія не друкаваліся ў Беларусі й зь якіх паўстаюць (адрозныя ад савецкіх трактовак) постаці знаных беларусаў, важкіх падзей. Паглыбляюць уяўленьне аб эміграцыі апублікаваныя мемуары Я. Пятроўскага, успаміны Ю. Вітан-Дубейкаўскай, М. Пецюкевіча, А. Алехніка, С. Шаўцова, Ю. Весялкоўскага ды інш . Несумненную каштоўнасьць для дасьледнікаў і шырокага кола чытачоў мае “Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі” (складальнік Л. Юрэвіч. Нью Ёрк, 1999), якая арыентуе іх у гэтай шматлікай літаратуры, уводзіць у навуковы ужытак забытыя ці невядомыя дасюль успаміны. Інтэрвію, нататкі, развагі пра сучасную беларускую грамаду ў ЗША выкладзены Л. Пранчаком, Т. Антонавай . У 2000 г. у ЗША паявілася кніга беларускага журналіста Л. Анопа “Той свет далёкі” пра лёс суайчыньнікаў, землякоў з 1920-х гг. і па сеньняшні дзень. Аўтар паказвае ўладкаваньне, быт, палітычнае жыцьцё беларуска-рускай дыяспары, праблемы новых эмігрантаў .
Найбольш важкія высновы, напрацоўкі па нацыянальнай дыяспары беларускія дасьледнікі данеслі да навуковай грамадзкасьці на шмат якіх міжнародных навуковых канферэнцыях, матэрыялы якіх былі апублікаваны й шырока разышліся па свеце праз Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Дзейснаму абмеркаваньню гэтых праблем спрыяла паяўленьня ўпершыню на многіх зь іх спецыяльных секцый ці “ круглых сталоў”, у прыватнасьці першым (1991), другім (1995) кангрэсах беларусістаў (Менск), Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў “Гістарычная навука й гістарычная адукацыя” (Менск, 1993) ды інш . Праведзены тры міжнародныя навукова- практычныя канферэнцыі “Культура і адукацыя беларускага замежжа” (Менск, 1994, 1996; Беласток 1998). З 1993 г. штогод з удзелам суродзічаў праходзяць навуковыя канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, частка выступленьняў на якіх ўвайшла ў першы выдадзены зборнік . Беларускія дасьледнікі Вільнюса, Навасібірска вывучаюць і ўключаюць гісторыі дыяспар сваіх рэгіёнаў у гісторыю беларускага народа( шляхам публікацый у зборніках матэрыялаў канферэнцый, перыядычным друку). Пры гэтым свае развагі, меркаваньні на суд навуковай грамадзкасьці выносяць як дасьледнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, так і вучоныя- суродзічы з розных краін замежжа. Так, праблемы нацыянальна-культурнага адраджэньня на этнічна-беларускіх землях, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі асэнсоўвалі ў сваіх дакладах Л. Луцкевіч (Вільня), Я. Шыраеў (Масква), І. Маціеўскі (Санкт-Пецярбург) .
Пэўныя, часта даволі фрагментарныя звесткі з гісторыі й сучаснасьці беларускай дыяспары паявіліся ў большасьці падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і вну па гісторыі Беларусі. Так, у сумесным беларуска-расейскім вучэбным дапаможніку для выкладчыкаў і студэнтаў “Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции”, (Ч. 3. Гомель, 1993) беларускія аўтары Р. Платонаў і М. Сташкевіч адышлі ад выключна “крытыка-выкрывальнага характару” ролі Рады Беларускай Народнай рэспублікі (у т. л. і на эміграцыі) у працэсе станаўленьня беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці. У асобным параграфе “Беларуская дыяспара” падручніка “Гісторыя Беларусі” зроблены кароткі яе агляд. Асобны раздзел “дыяспара” (аўтар Т. Лойка) мае навучальны дапаможнік пад рэдакцыяй П. Брыгадзіна “Беларусазнаўства” (Мінск, 1998. С. 234–261). Спецыяльную вучэбную праграму “Беларуская дыяспара” (аўтар-складальнік А. Сіроцкі. Мінск, 1998) выдаў Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт для студэнтаў аддзяленьняў “міжнародныя адносіны» й “міжнароднае права”. Уключэньне ў вучэбны працэс звестак, хай і зь ў поўнай меры, аб замежных суродзічах земляках спрыяе замацаваньню ў свядомасьці моладзі пачуцьця еднасьці беларусаў у свеце.
У 1990-я гг. паявіліся нешматлікія публікацыі дакументаў і матэрыялаў зь мінулага й сучаснасьці замежных беларусаў, іх арганізацый. У 1995 г. у Беластоку на польскай мове выйшаў зборнік дакументаў “Беларускі студэнцкі рух у Польшчы” (1981–1992). Каштоўнай крыніцай для вывучэньня сучаснага стану беларускай дыяспары, асэнсаваньня яе набыткаў і праблем, складаных узаемадносінаў з бацькаўшчынай зьяўляецца выданьне матэрыялаў і дакументаў першага з'езда беларусаў свету, бо ў іх акрэслена бачаньне агульна нацыянальным сходам лёсу Беларусі, сфармуляваны прапановы па задавальненьні культурных , жыцьцёвых патрэб беларусаў замежжа, вызначаны канкрэтныя меры па ўсталяваньню поўнакроўнага ўзаемадзеяньня на дзяржаўным і грамадзкім узроўні беларусаў у свеце . Гісторыя палітычнай эміграцыі 1920-х гадоў грунтоўна раскрываецца ў зборніку “Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі” (Т. 1. Кн. 1–2. Вільня–Нью-Ёрк–Менск–Прага, 1998).
Вяртаецца на бацькаўшчыну навуковая спадчына па гісторыі эміграцыі шляхам яе перавыданьня, нарэшце да чытача даходзяць закрытыя раней матэрыялы . Яны дапамагаюць замацоўваць у грамадзкай свядомасьці новае бачаньне падзей, зьяў, асоб беларускай дыяспары айчынны й замежны беларускі друк, у прыватнасьці часопісы “Спадчына”, “Беларускі гістарычны агляд”, “Крыніца”, “Нёман”, “Кантакты і дыялогі”, “Полацак” (Кліўлэнд, 1991–1996); “Зважай” (Таронта); Bialoruskie zeszyty historyczne (Беласток), “Голас часу” (Лёндан, 1989–1995), “Беларуская думка” (Саўт Рывер), газэты “Рунь” (Вільня), “Прамень” (Рыга), бюлетэнь “Шляхам Скарыны” (Масква) ды інш.
Навукоўцы выносяць праблемы беларускай дыяспары, беларускай прысутнасьці ў свеце на важныя грамадзкія агульнанацыянальныя мерапрыемствы: устаноўчы сход па стварэньню Згуртаваньня беларусаў свету “Бацькаўшчына” (1990), першы сход беларусаў блізкага замежжа (Менск, 1992), Першы й другі з'езды беларусаў свету (1993, 1997), прымалі удзел ў распрацоўцы дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў свеце” (Р. Гарэцкі, Я. Лецка, Г. Сурмач, Г. Сяргеева, Л. Лыч, У. Конан, Р. Жук-Грышкевіч, Я. Запруднік, В. Кіпель, А. Каўка, А. і Я. Мірановічы ды шмат іншых айчынных і замежных суродзічаў).
Характарызуючы цяперашні стан асэнсаваньня беларускай дыяспары ў нацыянальнай гістарыяграфіі можна адзначыць пэўны плён: высновы па шырокаму спектру яе жыцьця й дзейнасьці за апошняе стагоддзе акумуляваны, галоўным чынам, у асобных раздзелах прац па гісторыі Беларусі, зборніках навуковых артыкулаў, матэрыялаў міжнародных канферэнцый, у айчынным і замежным перыядычным друку. У шэрагу іншых фактараў яны сталі падставай для перамен у грамадзкай свядомасьці адносна эміграцыі, своеасаблівага адкрыцьця практычна невядомага “фенамена беларускага замежжа”, яго вопыта выяўленьня, захаваньня сябе па-за Беларусьсю як адметнай, самабытнай этнічнай супольнасьці, усведамленьня эміграцыі як істотнай зьявы ў гісторыі народа.Да набыткаў нацыянальнай гістарыяграфіі можна аднесьці й тое, што створаны падмурак для грунтоўных, абагульняючых прац па беларускай дыяспары, вяртаньня ў гісторыю беларускага народа значнай яго замежнай часткі. У навуковы і грамадзкі кантэкст Беларусі, хоць запаволена й зь цяжкасьцямі (у параўнаньні зь Літвой, Украінай, Расеяй ды інш.) улучаецца замежная беларуская супольнасьць і яе культурна-гістарычная спадчына, сучасныя набыткі.
Разам з тым варта адзначыць цяжкасьці зь толькі навуковага характару, а палітычнага й эканамічнага пры выданьні падрыхтаваных Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі й Нацыянальным навукава-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны й зданых у выдавецтвы прац, у тым ліку нарысаў гісторыі беларускай эміграцыі, зборнікаў дакументаў і матэрыялаў ды інш . Грамадзка-палітычная сітуацыя (справакаваны ўладай адкат беларусізацыі зь сярэдзіны 1990-х гг., запатрабаванасьць пэўнымі дзяржаўнымі органамі ў многім ранейшай канцэпцыі гісторыі Беларусі, а таксама ідэалагічнай практыкі) не спрыяе аб'ектыўнаму, усебаковаму паказу беларускай эміграцыі, яе спадчыны. Дзяржаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура” спыніла выпуск серыі “Галасы беларускага замежжа”. Усё часьцей гучаць абвінавачваньні ў афіцыйным дзяржаўным друку асобных пасляваенных палітычных эмігрантаў у ваенных злачынствах у гады нямецкай акупацыі. Між тым пэўныя органы Беларусі ў адпавернасьці зь міжнароднай практыкай і нормамі (у 1969г. Канвенцыю аб непрымяненьні тэрміну даўнасьці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва падпісала й БССР) нават не спрабуюць пацвердзіць доказна гэтыя сьцвярджэньні. Вядомы толькі адзіны такі выпадак у адносінах да беларуса ў Англіі. З апошніх фактаў вельмі паказальным стаў адказ Прэзідыума Вярхоўнага суда Беларусі ў 2000 г. (як і ў 1990 г.) поўнасьцю рэабілітаваць знаную беларускую паэтку Ларысу Геніюш, 90-я угодкі якой будзе адзначаць зь толькі беларуская грамадзкасьць, але й сусветная – па планах ЮНЕСКО.
Перспектывы далейшага непрадузятага й усебаковага вывучэньня й выкладаньня гісторыі й сучаснасьці беларускай дыяспары звязаны са зменай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, актыўнасьцю беларускіх навукоўцаў у замежжы, выхадам айчынных дасьледнікаў са сваімі напрацоўкамі па гэтай праблеме на міжнародныя канферэнцыі, а таксама ў замежны, у тым ліку беларускі друк. І ў святле інтэграцыйных гульняў расейска-беларуска кіраўніцтва, згубных для самастойнага існаваньня Беларусі, найважнейшая задача навукоўцаў – давесьці да свядомасьці айчыннай і сусветнай грамадзкасьці, што знікненьне незалежнай Беларусі з палітычнай карты свету непазбежна прывядзе да паслабленьня, а затым і заняпаду беларускай прысутнасьці ў свеце, паскарэньню асіміляцыі й дэнацыяналізацыі замежных беларусаў. Толькі самастойная Беларусь, улады якой будуць кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, створыць поўнацэнныя ўмовы для нацыянальнага самавызначэньня, самаўсведамленьня беларусаў замежжа, захаваньня беларускай этнічнай супольнасьцю ў свеце сваёй адметнасьці, самабытнасьці, традыцый, культуры, гісторыі, умацуе повязь замежных суродзічаў з Бацькаўшчынай дзеля кансалідацыі беларусаў як нацыянальнага й культурнага цэлага.