ХРОНІКА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ЗАМЕЖЖЫ

1998

25–29 сакавіка Адзначэньне 80-х угодкаў абвешчаньня Беларускай Незалежнасьці ў Нью Джэрзі, Нью Ёрку, Чыкага, Кліўлэндзе, Аўстраліі, Канадзе, Чэхіі, Францыі, Вугоршчыне, Вялікай Брытаніі.

22–29 сакавіка 25-я штогадовая мастацкая выстаўка ў Саўт Рывэры.

16–19 красавіка 3-я штогадовая канфэрэнцыя Асацыяцыі Досьледаў Нацыянальнасьцяў, якая дзеіць пры Інстытуце імя Гарымана. Ад БІНІМу браў удзел др. Янка Запруднік.

27 красавіка Памёр др. Вітаўт Тумаш, заснавальнік і доўгагадовы старшыня БІНІМу.

10 траўня 40-я гадавіна праваслаўнага прыходу Жыровіцкае Божае маці (Сток-он-Трэнт, Ангельшчына).

6 чэрвеня 52-і агульны зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

12 чэрвеня Памёр сябра БІНІМу др. Антон Адамовіч.

20 чэрвеня 10-е паломніцтва да Беларускага Памятнага Комплексу ў Мідлэндзе – Беларускага Крыжа (Канада).

21 чэрвеня 50-я ўгодкі ўзнаўленьня Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (Бруклін, Нью Ёрк).

30 чэрвеня Акадэмія, прысьвечаная 54-м угодкам Другога Ўсебеларускага Кангрэсу й Беларускае Краёвае Абароны (Вікторыя, Аўстралія).

12–19 ліпеня 40-ы штогадовы Тыдзень Паняволеных Народаў (Нью Ёрк).

12 жніўня Выйшла 700-я беларуская радыёперадача станцыі 6 ЭБА (Пэрт, Аўстралія).

жнівень Зьявіўся 9-ы том БІНІМаўскай сэрыі “Беларускія паэты й пісьменьнікі” – кніга Лявона Крывічаніна “Беларусізацыя пад нумарам”.

жнівень Выдавецтвам газэты “Беларус” выдадзены том успамінаў Яўхіма Кіпеля “Эпізоды”.

5–7 верасьня 23-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі (Нью Джэрзі).

27 верасьня На кангрэсе Амэрыканскай Асацыяцыі Славянаведаў (Бока Ратон, Флорыда) ад БІНІМу выступіў з дакладам др. Янка Запруднік.

28 лістапада 50-я ўгодкі Згуртаваньня Беларусаў Канады.

5–6 сьнежня У Празе прайшла навукова-практычная канфэрэнцыя “Праблемы нармалізацыі клясычнага беларускага правапісу”.

сьнежань У БІНІМе выйшла двухтамовая праца “Архівы БНР: 1918–1925”.

1999

люты Выйшла кніга дырэктара БІНІМ др. Вітаўта Кіпеля Belarusans in the United States.

15–17 красавіка У Інстытуце Гарымана праходзіла чарговая канфэрэнцыя Асацыяцыі Досьледаў Нацыянальнасьцяў.

22-23 красавіка У Гарвардзкім Унівэрсытэце адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Беларускі фактар: значэньне для Расеі, Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы й Захаду”.

27 красавіка На катэдры палітычных навукаў Ратгэрскага Ўнівэрсытэту др. Віталь Сіліцкі прачытаў даклад аб палітычным становішчы ды стане адміністратыўных кадраў у Беларусі.

1 траўня У Фундацыі імя П. Крэчэўскага адбылася сустрэча з кінарэжысэрам Віктарам Дашуком і прагляд ягонае дакумэнтальнае стужкі “Ноч доўгіх нажоў”.

чэрвень У БІНІМе выйшла кніга Лявона Юрэвіча “Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі”.

6 чэрвеня Ва ўкраінскай ўніяцкай царкве сьв. Юр’я (Нью Ёрк) айцом Аляксандрам Надсонам была адпраўленая багаслужба.

3–6 чэрвеня У рамках Кангрэсу Навуковых Таварыстваў у Шэрбурскім Унівэрсытэце (Квэбэк, Канада) адбылася чарговая канфэрэнцыя Канадзкай Асацыяцыі Славістаў, на якой чатыры даклады былі прысьвечаныя беларускай тэматыцы (др. З. Гімпелевіч, праф. М. П. Сурвіллы, др. Я. Запрудніка, Н. Петрушкевіч).

кастрычнік 50-я ўгодкі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Апрацаваў Л. Юрэвіч