КУПАЛЬЛЕ

Дарагія беларусы, давайце разам адзначым нашую прыгожую традыцыю Купальля і правядзём тры цудоўныя дні на прыродзе.
Калі: 27- 29 чэрвеня 2003-га году.
Дзе: Рэзэрвацыя Ward Pound Ridge ў Cross River, NY
Транспарт: Тыя, хто ня мае аўта, могуць паехаць цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah. Гэта 45 хвілін язды ад Мангэтану па галіне Harlem Line.
Кошт: $25 за чалавека за дзьве ночы. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy. На чэку пазначце “Купальле”. Вашыя замовы й аплату шліце, калі ласка, на адрас:
Piotr & Lena Ryzy
20 Old Locust Ave.
Courtland Manor, NY 10567
Што будзе: традыцыйныя купальскія песьні й танцы (будзем вітаць вашыя ідэі), пляценьне вянкоў і пусканьне іх па рачцы, шпацыроўкі пад месяцам ля ракі, спартовыя гульні, гатаваньне страваў (прыносьце сваю ежу, грылі будуць).
Кантакты: Лена ці Пётра Рыжы, тэл. (914) 734-8115, Ryzy2@aol.com ці LenaBelarus@aol.com
Захапіце з сабою спальныя мяшкі, палаткі ды іншае лягернае абсталяваньне, ежу, напоі і т. п., а таксама дастаткова фотастужкі, каб хапіла на ўсе дні адпачынку.
Важна, каб арганізатары атрымалі Вашую замову і аплату да 15 траўня, каб зарэзэрваваць неабходную колькасьць месцаў у парку.

Каб зрабіць замову, запоўніце і дашліце купон, надрукаваны ніжэй.
Вашае імя ________________________________________________
Колькасьць людзей (разам зь дзецьмі) ______________________
$25 за кожнага чалавека, усяго ўкладзена ____________________
Ваш нумар тэлефона ______________________________________
Ваш адрас _______________________________________________
Ці трэба Вас забіраць з прыпынку цягніка? __________________
Ці хочаце, каб Вам даслалі мапу з інструкцыяй,
як лепш даехаць да парку на аўта? __________________________

МЕСЯЦ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ФРАНЦЫІ
Ад 22-га красавіка па 20-га травеня сёлета адбудзецца ў французскім горадзе Клермон-Фэран цэлы шэраг мерапрыемстваў дзеля азнаямленьня французаў зь беларускаю культураю. Уся багатая праграма будзе праведзеная пад мастацкім кіраўніцтвам Віржыні Шыманец і Бруна Бусаголя. У розных канцэртных залях гораду адбудуцца тэатральныя й фільмовыя паказы, выставы, выступленьні харавых і музыкальных групаў ды паасобных сьпевакоў, круглыя сталы й даклады на тэмы, зьвязаныя з традыцыйным і сучасным мастацтвам Беларусі ды ўрадавай палітыкай у галіне культуры й правоў чалавека. У праграме фэстывалю возьмуць удзел, сярод іншых, такія ведамыя асобы як пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, паэт Алесь Разанаў, філёзаф Алесь Анціпенка. На фэстываль запрошаны Васіль Быкаў, які цяпер жыве ў Празе й выздараўляе пасьля апэрацыі.
(ЯЗ)

Вітаем з 75-годзьдзем адданага грамадзкага працаўніка, пачынальніка арганізацыяў БАЗА, Беларуска-Амэрыканскай Моладзі, шматгадовага настаўніка беларускіх дапаўняльных школаў сп. ЮРКУ СТАНКЕВІЧА

Управа БАЗА, БІНіМ, блізкія сябры

З 80-гадовым юбілеем вітаем заслужанага грамадзкага і рэлігійнага дзеяча сп. ВАСІЛЯ ШЧЭЦЬКУ
Управа БАЗА, БІНіМ, прыяцелі, сябры,
прыхаджане прыходу Сьв. К. Тураўскага ў Рычманд Гіл

Горадзенскі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы дае летнюю праграму курсаў беларускай і расейскай моваў, а таксама праграму культурных дасьледаваньняў беларусікі. Па расцэнку курсаў і дэталі праграмаў зварачайцеся на адрас: Center for International Education, Grodno State University,
Ozheshko Street, 22, 230023, Grodno, BELARUS tel: (+375) 152-443399, fax: (+375) 17-2108599, E-mail: lang@mail.grsu.grodno.by ці cie@grsu.grodno.by

Вывучэньне беларускай мовы ды знаёмства з культураю Беларусі прадбачыцца ў навучальных праграмах амэрыканскага міжнароднага навучаньня.
Па інфармацыю зьвяртайцеся па адрасу:
Outbound Programs, American Council for International Education: ACTR/ACCELS, 1776 Massachusetts Ave. NW Ste. 700 Washington, DC 20036, tel: (202) 833-7522, E-mail: outbound@actr.org

Выказваем спачуваньне Лене РЫЖАЙ (з дому ПАДДУБНАЯ) з прычыны сьмерці бацькі.
Родныя

Пошук сваякоў
Дапамажыце знайсьці нашчадкаў двух братоў, якія выехалі ў ЗША ў 1919-м годзе зь мястэчка Шэметава Сьвянцянскага ўезду Віленскай губэрніі. Звалі іх:
- Кумішча Сямён 1881 г. нарадж. і
- Кумішча Казімір 1883 г. нарадж.
Іх бацька быў Пётр, маці - Ганна.
Сваякоў расшуквае Эдуард Кумішча, сын малодшага брата гэтае сям’і Францішка. Да пачатку Другой Сусьветнай вайны браты трымалі сувязь са сваім малодшым братам у Заходняй Беларусі празь перапіску, але з прыходам Саветаў сувязь перарвалася.
Калі Вы можаце дапамагчы, то пішыце на адрас:
Кумішча Эдуард Францавіч
вул. Ташкенцкая, 26-2-51
г. Менск - 66
BELARUS
Тэл. (375) 17 241-60-98
E-mail: helenam@tut.by

Шчыра дзякуем усім, хто даслалі ў рэдакцыю віншаваньні з нагоды 85-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Выказваем падзяку М. Швэдзюку, Ю. Весялкоўскаму, М. Раецкаму У. Жыгалка за дасланыя матэрыялы.