Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

СВАБОДУ ЎСІМ ПАНЯВОЛЕНЫМ НАРОДАМ!
45-ы ШТОГАДОВЫ ТЫДЗЕНЬ ПАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ

НЯДЗЕЛЯ, 20-га ЛІПЕНЯ

9.00 Збор удзельнікаў на скрыжаваньні 59-й вуліцы й 5-й Авеню (Plaza Hotel) на Мангэтане.
10.00 Сьв. Імша ў Катэдры Сьв. Патрыка.
11.00 Парад па 5-й Авеню да 72-й вуліцы ў Цэнтральным парку.
12.00 Афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў.

ЧАЦЬВЕР, 24-га ЛІПЕНЯ

11.00 Дэманстрацыя перад будынкам Арнагізацыі Аб'еднаных Нацыяў, 42-я вуліца і Першая Авеню на Мангэтане.

НЯДЗЕЛЯ, 27-га ЛІПЕНЯ

2.00 папаўдні Цырымонія закрыцьця з малітваю ў лютаранскай царкве па адрасу: 122 E. 88th St. (на рагу Лексінгтон Авеню). Пасьля малітвы будзе прыняцьце з удзелам афіцыйных асобаў і пачастункам.

Далучайцеся да беларускай дэлегацыі!
Чакаем Вас ля гатэлю PLAZA на Мангэтане а 9-й гадзіне раніцы.

Пошук сваякоў
Мы шукаем нашчадкаў нашага сваяка, які пакінуў Беларусь (вёска Гарадзец на Кобрыншчыне) яшчэ да Другой Сусьветнай вайны. Звалі яго Нічык Сямён сын Яўсея, 1890-га году нараджэньня, (здымак справа), у якога было чацьвёра (ці болей) дзяцей, тры сыны загінулі на вайне, а малодшы Пётра Нічык, 1935-га году нараджэньня, ажаніўся (здымак зьлева). Ведаем, што ў аднаго з сыноў была дачка (унучка Сямёна ) Караліна. У 60-х гадох мы атрымалі ад іх ліст (нажаль, згубіўся) зь Нью-Ёрку, падпісаны Sam Nixik.
Шукаюць іх Ханцевіч (Нічык) Надзея Аляксандраўна (пляменьніца Сямёна), яе старэйшая дачка Раіса і ўнук Віктар.
Кантактны адрас:
Сокал Віктар Аляксандравіч
вул. Савецкая, 134, кв. 32
г. Брэст 224030 BELARUS

LEGAL NOTICE
The Orsa Romano Cultural and Educational Foundation
c/o A. O. Romano, 172 Mill Spring Rd., Manhasset, NY 11030
A private non-profit foundation, its tax returns available for examination at above address.
For further information please contact A. O. Romano, tel. (516)6276491.

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
Выйшаў з друку й прадаецца новы том з сэрыі "Беларускія паэты й пісьменьнікі" АНТОН АДАМОВІЧ. ТВОРЫ
Зьмест 800 бачынкавага збору твораў уключае найбольш важныя для асэнсаваньня творчасьці самога навукоўца й ўсяе гісторыі нашае літаратуры наступныя працы А. Адамовіча: "Паўлюк Трус", "Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры", "Так пяяў Салавей", а таксама дзьве Адамовічавы аўтабіяграфіі, 1935 і 1941 гадоў.
Том дапаўняюць нарыс рэдактара і ўкладальніка кнігі Лявона Юрэвіча, а таксама бібліяграфія твораў А. Адамовіча ды іменны паказьнік.
У кнізе зьмешчаны ўнікальныя архіўныя здымкі з збораў БІНІМу й прыватных архіваў. Большасьць зь іх друкуецца ўпершыню.
Кошт кнігі $ 30. Замовы дасылаць на адрас Інстытуту:
Belarusan Institute of Arts and Sciiences
1797 Buttonwood Ave., Toms River, NJ 08755 Attn: Vitaut Kipel

Выказваем падзяку Ірыне Варабей, Юрыю Весялкоўскаму, Уладзімеру Дзехцяруку, Уладзімеру Лемеху, Міхасю Швэдзюку, Лявону Шураку за дасланыя ў рэдакцыю матар'ялы.