Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

Віншуем Старшыню Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Антона Шукелойця з 88-годзьдзем. Жадаем моцнага здароў'я, шмат энэргіі й, як раней казалі: "Сто гадоў!"..

Вітаем Галаву Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Народнай Царквы Ўладыку Юрыя з 70-годзьдзем і зычым добрага здароў'я і вытрыманасьці на Божай ніве.

Беларуская праваслаўная царква Сьв. Еўфрасіньні
Полацкай у Саўт Рывэры, Нью Джэрзі
ветліва запрашае Вас, Вашую сям'ю і Вашых знаёмых
на сьвяткаваньне беларускіх традыцыяў.
Сёлета Парафіяльны камітэт ладзіць 5-ы

БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ - 2003


у суботу 6-га верасьня 2003-га году
ад 11-й гадзіны раніцы да 8-й гадзіны вечара.
Прыходзьце на смачныя стравы.
Будуць гучаць беларускія фальклёрныя мэлёдыі
й прадавацца сувэніры.
Фэстываль адбудзецца
ня гледзячы на надвор'е "Ці сонца, ці дождж!"
Пабачымся на Фэстывалі!

Слухаць беларускія радыёперадачы з ангельскага гораду Брадфарду можна ў Real Audio кожны панядзелак ад 5.30 да 6.00 папаўдні па ангельскім часе на старонцы www.bcb.yorks.com

Выказваем падзяку спн. Ліліі Сазанавец, сп. сп. Пётру Грыгальчыку, Багдану Паўку, Уладзімеру Лемеху за дасланыя матар'ялы.