Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

ПАРАФІЯ КАТЭДРАЛЬНАГА САБОРУ
СЬВ. КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА БАПЦ


401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY 11217

ВЕТЛІВА ЗАПРАШАЕ ВАС
ПАДТРЫМАЦЬ ВАШАЙ ПРЫСУТНАСЬЦЮ


3-ці БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ,


што адбудзецца ў нядзелю
21-га верасьня 2003-га году
ад 12-е да 5-е гадзіны папаўдні ў рамках
міжнароднага кірмашу "ATLANTIC ANTIC".
У праграме канцэртная частка
зь беларускімі песьнямі й інш.
Перад царквою будуць продавацца
смачныя беларускія стравы.
Прыходзьце, калі ласка, ды запрашайце іншых.

Царкоўная ўправа Амэрыканска-Беларускай Праваслаўнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Квінс, паведамляе, што 24-га жніўня 2003-га году прыступіў да абавязкаў настаяцеля парафіі й правіў першую Літургію айцец Васіль Андраюк. Раней, з 1987-га па 2001-ы год ён выконваў абавязкі настаяцеля парафіі ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку, Нью Джэрзы, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Царкоўная ўправа ветліва запрашае беларусаў-вернікаў да свае сьвятыні, каб разам зьвяртацца да Бога нашага ў час Сьв. Літургіяў, якія адбываюцца кожную нядзелю а 10-й гадзіне раніцы.
Перад пачаткам Літургіі можна пайсьці да споведзі, затым да прычасьця ці падаць успомныя лісткі за здароў'е жывых альбо за супакой памерлых.
Наведвайце родную сьвятыню.
Сакратар управы Васіль ШЧЭЦЬКА
Адрас царквы:
104-29 Atlantic Ave
Richmond Hill, NY 11418
тэл. (718) 939-7936
Даезд цягніком падземкі "А" або "J" да прыпынку 104th Street.

Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому. Кніга ўспамінаў.
ГА БТ "Кніга", Менск, 2002 544 с., ISBN-985-6605-13-X Наклад: 2000 ас.
Гэтая кніга - успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага падзеямі жыцьця. Быкаў прапануе чытычу досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны. Кароткае прадмоўе
Перш за ўсё хачу папярэдзіць чытача, што гэтая кніга - твор вельмі інтымны, суб'ектыўны, аднабаковы, якім, зрэшты, ці не заўжды зьяўляецца мемуар, успамін, сьведчаньне. Думаецца, у тым ягоная сіла, але адначасна і слабасьць, падстава для прэтэнзіяў і нязгоды. У сваё апраўданьне магу толькі сказаць, што не меў жаднага намеру каго-небудзь абразіць, што-колечы скрывіць ці знарок падаць у неадэкватным сьвятле.
Бальшыня названых у творы пярсонаў прыведзеная пад іхнімі сапраўднымі імёнамі. Хіба ў асобных выпадках імёны зьмененыя - зь меркаваньняў павагі да годнасьці тых пярсонаў ды і ў інтарэсах аўтара. Наколькі тое магчыма, аўтар імкнуўся прытрымлівацца храналёгіі, хаця тое не заўжды ўдалося. Асабліва там, дзе падзеі адбываліся паралельна або выпадалі з пэўнага лягічнага ланцугу.
Выбачаюся перад тымі, каго не ўпамянуў тут, пра каго напісаў мала ці тым болей ня так, як яны заслугоўваюць. Перад тымі, каго засмуціў названымі фактамі або празьмернымі азначэньнямі. Знарок нікога не хацеў пакрыўдзіць.
Каб замовіць гэтую кнігу дашліце $15 на адрас рэдакцыі "Беларуса". Кніга будзе вам дасланая поштаю.

Маркі БНР былі выданыя ў Нямеччыне ў 1949-50 г. г. Мастацкае афармленьне зрабіў Уладзімер Шыманец.
Цяпер гэтыя маркі можна выкарыстаць дзеля папулярызацыі БНР, як наклейкі на лісты або даць на памятку.
Кошт марак: $1 асобнік, 10 мяшаных марак за $5, 30 за $10.
Набыць іх можна даслаўшы чэк на адрас газэты "Беларус" або скарбніку Рады БНР на адрас:
V. Kazan
29 Pennington-Lawr. Rd
Pennington, NJ 08534
Можна таксама набыць юбілейныя паштоўкі, выдадзеныя да 80-годзьдзя Рады БНР па такім самым кошце.

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
Распаўсюджвае новы том з сэрыі "Беларускія паэты й пісьменьнікі" АНТОН АДАМОВІЧ. ТВОРЫ
Зьмест 800 бачынкавага збору твораў уключае найбольш важныя для асэнсаваньня творчасьці самога навукоўца й ўсяе гісторыі нашае літаратуры наступныя працы Ант. Адамовіча: "Паўлюк Трус", "Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры", "Так пяяў Салавей", а таксама дзьве Адамовічавы аўтабіяграфіі, 1935 г. і 1941 г. Том дапаўняюць біяграфічна-крытычны нарыс рэдактара і ўкладальніка кнігі Лявона Юрэвіча, а таксама бібліяграфія твораў Ант. Адамовіча ды іменны паказьнік. У кнізе зьмешчаны ўнікальныя здымкі з збораў БІНІМу й прыватных архіваў. Большасьць зь іх друкуецца ўпершыню.
Кошт кнігі $ 30. Замовы дасылаць на адрас Інстытуту:
Belarusan Institute of Arts and Sciiences
1797 Buttonwood Ave
Toms River, NJ 08755
Attn: Vitaut Kipel