Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.

Запрашаем беларускіх гісторыкаў (і іншых аўтараў) публікаваць свае працы на сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі КАМУНІКАТ http://kamunikat.net.iig.pl Можна гэта рабіць на два спосабы:
- публікуючы свае кніжкі ў разьдзелах Бібліятэкі;
- ствараючы свой пэрсанальны сайт у Бібліятэцы;
Тэхнічныя справы Вас няхай не турбуюць. Гэтым зоймецца webmaster сайту. Вам трэба даслаць толькі электронны варыянт Вашых кніжак (першы спосаб) ці падрабязную біяграфію-CV кніжкі, артыкулы, выступленьні на канфэрэнцыях і г. д. (другі спосаб).
З пытаньнямі зьвяртайцеся на адрас: kamunikat@poczta.onet.pl На сайце КАМУНІКАТ знаходзіцца больш чым 250 беларускіх кніжак і часапісаў. Бібліятэка аднаўляецца рэгулярна.

У Менску выйшаў Трэці том Збору твораў Яна Станкевіча. Том зьмяшчае гістарычныя творы, напісаныя ў 1930-76 г.г.
Сярод шаснаццаці навукова-папулярных працаў ёсьць "Крыў'я-Беларусь у мінуласьці", "Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі", "З украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы-Беларусі". Цьвёрдая вокладка, 776 стар.
Кошт $29 (зь перасылкаю $34).
Замовы ў Паўночнай Амэрыцы шліце на адрас:

W. Stankievich
100 Seaview Ave. 4-2
Monmouth Beach , N.J. 07750