Газэта "БЕЛАРУС"
надрукуе бясплатна кароткія прыватныя
аб'явы некамэрцыйнага характару.
Таксама зьмесьцім віншаваньні, запрашэньні,
спачуваньні ды іншыя абвесткі.
Наконт разьмяшчэньня рэклямы
кантактуйце рэдакцыю.

Калі Вы хочаце набыць беларускі пераклад БІБЛІІ для сваіх знаёмых ці сваякоў у БЕЛАРУСІ, калі ласка, зьвяртайцеся да СЯРГЕЯ СЕМУХІ.
Тэлефон ў Менску 8-029-613-1379,
электронная пошта: serdgio_sema@mail.ru

20-га кастрычніка ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага на 401 Atlantic Ave. ў Брукліне адбудзецца БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ адразу пасьля Сьв. Літургіі, якая пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Запрашаем усіх узяць удзел у фэстывалі.

Царкоўная ўправа

Царква Сьв. Кірылы Тураўскага, якая знаходзіцца па адрасу 104-29 Atlantic Ave. Richmond Hill у Квіньсе, запрашае 3-га лістапада ўсіх прыхажанаў і вернікаў на ўрачыстае сьвяткаваньне, прысьвечанае 30-годзьдзю першае службы.
Сьвяточная Літургія пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Пасьля службы ў царкоўнай залі адбудзецца супольны абед з дакладам і выступамі прамоўцаў.
Даезд да царквы цягнікамі падземкі А ці J да прыпынку 104th Street, альбо аўтобусам да прыпынку з такою-ж назваю.

Царкоўная ўправа

Рэдакцыя часапісу "Беларускі Гістарычны Агляд" шчыра дзякуе ўсім, хто склаў ахвяраваньні на выданьне так патрэбнага нацыянальнага навуковага перыёдыку па беларускай гісторыі. Мы ўдзячныя за Вашую дапамогу і падтрымку!