Наступны сход Нью Ерскага аддзелу БАЗА адбудзецца 11-га студзеня 2003-га году ў грамадзкай залі Сабору Сьв. К. Тураўскага ў Брукліне.
Сход будзе спалучаны з тэматычнаю імпрэзаю, прысьвечанаю старадаўняй беларускай традыцыі калядаваньня. Прысутныя даведаюцца пра калядаваньне, пачуюць калядныя сьпевы, пакаштуюць нацыянальных страваў.

ЗАПРАШАЕМ УСІХ!
Пачатак а 7:00 вечара па адрасу: 401Atlantic Ave (пры Bond Street), даезд падземкаю A, C, G да станцыі Hoyt-Shermerhorn, або F да Bergen St.

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
Падчас правядзеньня каляднае вечарыны ў грамадзкай залі Сабору Сьв. К. Тураўскага на 401 Атлянтык Авеню ў Брукліне нью ёрскі аддзел правядзе сьвяточную лятарэю.
Сябры аддзелу, а таксама некаторыя іншыя чытачы, якія жывуць у ваколіцах Нью Ерку, разам з гэтым нумарам газэты атрымаюць лятарэйныя квіткі. Каб узяць удзел у розыгрышы, дашліце ўплату ў памеры $1 за кожны квіток на адрас скарбніка адзелу. Чэкі выпіскайце на Belarusan American Association.
Калі Вы ня зможаце прысутнічаць на розыгрышы, калі ласка, не турбуйцеся, свой выйгрыш Вы зможаце забраць на адным з наступных сходаў нью ёрскага аддзелу БАЗА.