АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ ПРАХОДЗІЦЬ НАСТУПНУЮ СТАДЫЮ
Міжнародная Камісія Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўключыла асноўныя палажэньні Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі-2003 ў законапраект Акту Аўтарызацыі Міжнародных зносін на 2004- 2005-ы гады. Галасаваньне аб выстаўленьні законапраекту на разгляд усяе Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прйшла 8-га траўня.
Як сказаў Орэст Дэйчакіўскі, супрацоўнік Гэльсынкскага кам ітэту пры Кангрэсе ЗША, рашэньне аб’яднаць два законапраекты было прынятае для таго, каб прысьпешыць і палегчыць прыняцьце Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі. Магчыма, што пасьля сёньняшняга галасаваньня ў Камісіі, Акт Аўтарызацыі Міжнародных зносінаў, які ўключае і палажэньні беларускага Акту, будзе прадстаўлены на галасаваньне ўсяе Палаты ўжо ў чэрвені.
Сама назва “Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі” зьнікла. Цяпер усе асноўныя палажэньні дакумэнту ўвайшлі як разьдзел 15 Акту Аўтарызацыі. Зьмякчыліся і некаторыя фармулёўкі. Так, напрыклад, сума дапамогі 40 мільёнаў даляраў, якая фігуравала ў Акце аб Дэмакратыі ў Беларусі, была перафармуляваная на “неабходную суму”.
Аднак дакумэнт захаваў палажэньн і пра дапамогу недзяржаўным арганізацыям і мэдыям ды санкцыі ў дачыненьні да рэжыму. Таксама захаваліся палажэньні, якія вымагаюць ад прэзыдэнта ЗША справаздачы аб продажы і дастаўцы беларускім рэжымам зброі і тэхналёгій. Нагадаю, што Сэнацкая вэрсыя законапраекту застаецца пакуль нязьменнай. Так што канчатковы законапраект можа яшчэ некалькі разоў зьмяніцца ў працэсе праходу праз інстанцыі Палаты прадстаўнікоў і Сэнату.
Варта таксама дадаць, што Дзярждэпартамэнт, які займаецца вызначэньнем замежнай палітыкі ЗША, цалкам падтрымлівае гэтую ініцыятыву Кангрэсу.
Радыё Свабода