Беларусь за месяц

Чарнобыльскі шлях
26-га красавіка ў Менску адбы ўся традыцыйны "Чарнобыльск і шлях", у якім, па ацэнцках недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, узялі ўдзел да трох тысяч чалавек. Напачатку плянавалася, што ўдзельнікі зьбяруцца на Плошчы Якуба Коласа і адтуль па праспэкце Скарыны й вуліцы Купалы дойдуць да Менскай Опэры. Аднак гарвыканкам забараніў гэта і зноў накіраваў шэсьце на Плошчу Бангалёр. Каб не правакаваць рэпрэсыі, сышл іся на тым, што ўдзельнікі акцы і зьбяруцца на пляцоўцы перад прэзыдыюмам Акадэміі навук.
Перад будынкам Акадэміі й прайшоў невялічкі імправізаваны мітынг. Да прысутных зьвярну ўся кіраўнік арганізацыйнага камітэту па адзначэньні ўгодкаў трагедыі Іван Нікітчанка. У сваім выступе ён зьвярнуў увагу на тое, што наступствы трагедыі насельн іцтва забруджаных раёнаў адчувае і цяпер: па выніках дасьледаваньня ў зь дзесяці правераных толькі адзін чалавек здаровы, а колькасьць хворых дзяцей ў краіне з 1986-га году павялічылася больш чым у чатыры разы.
Па сканчэньні мітынгу ўдзельн ікі акцыі пад гукі жалобнага звону прайшлі па вуліцы Сурганава (да ўнівэрсама "Рыга"), дзе прайшла жалобная цырымонія, якая доўжылася 17 хвілін, па адной хвіліне за кожны год, што прайшоў ад часу трагедыі.
Былі праведзеныя жалобныя акцыі й у іншых гарадох Беларус і. У Гомлі - самым забруджаным абласным цэнтры Беларусі - сабраліся некалькі дзесяткаў грамадзяна ў. У адным з гарадзкіх сквераў яны правялі жалобную цырымонію стаўшы ў кола з запаленым і сьвечкамі і бел-чырвонабелым і сьцягамі, перавязанымі жалобнымі стужкамі.
У Віцебску 17-я ўгодкі Чарнобылю адзначылі прадстаўнікі дэмакраты чных партыяў і няўрадавых арганізацыяў. Яны пад бел- чырвона-белымі сьцягамі прайшл і пешкі ад гарадзкое ратушы да Плошчы Леніна. На ўсім шляху іх суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, якія настойліва патрабавал і згарнуць сьцягі. Адметна тое, што на плошчы Свабоды гарадзк ія ўлады ў гэты дзень зладзілі кірмаш з гарэлкаю на разьліў і шашлыкамі. І гэта была праваслаўная Вяліка Субота!
А ў Магілёве 26-га красавіка прадстаўнікі дэмакратычных партыяў усталявалі памятны крыж. Упершыню такі крыж усталявал і ў 1996-м годзе і быў ён з дрэва. З-за гэтага яго некалькі разо ў нішчылі вандалы. Таму цяпер вырашылі зрабілі крыж жалезным, а яго аснаваньне зацэмэнтаваць. Побач з крыжам усталявалі пліту з надпісам: "Вечным ахвярам Чарнобылю".
Акцыі, прысьвечаныя ўгодкам катастрофы, прайшлі таксама ў Пінску, Барысаве, Слоніме.

Рок-каранацыя
На тры месяцы пазьней як звычайна, 25-га красавіка, была праведзеная сёлета Рок-каранацыя. Яна была прысьвечаная памяці лідэра "Песьняроў" Уладзімера Мулявіна. Рок-карону атрымаў "алькагольны" праект "Крамбамбуля", аднак пераможцы там-жа на сцэне аддалі рок-карону сынам Уладзімера Мулявіна.
"Крамбамбуля" таксама перамагла ў намінацыях "Альбом году", а кампазіцыя "Абсэнт" зь яго была прызнаная найлепшаю песьняю. "Адкрыцьцём году" стаў гурт "Лялькі", "Падзеяй 2002-га году" - адкрыцьцё Першага музычнага каналу, "Прадусарам году" сталі Адам Старпов іч, Андрэй Халадзінскі і Руслан Макараў за беларускую вэрсію "Depeche Mode". Прыз "Традыцыі й сучаснасьць" атрыма ў "Стары Ольса", а спэцыяльным прызом быў узнагароджаны неафіцыйны сайт "Песьяняроў" (www.piesnyary.com).
У наступным годзе арганізатары абяцаюць зьмяніць фармат Каранацыі.

Навіны журналістыкі
5-га траўня ў Беларусі адзна- чаўся Дзень друку. Гэтая дата - не дзень выхаду першага нумару "Мужыцкай праўды", ці "Нашай нівы", гэта - дзень выхаду лен інскай "Праўды". Таму і мерапрыемствы адпаведныя.
Напярэдадні сьвята Міністэрства інфармацыі ўручыла прызы найлепшым журналістам Беларусі. Няма сэнсу пералічаць усіх намінантаў. Адно зазначым, што галоўным прыз - "За плённую працу ў беларускай журналістыцы" - атрымаў скандальна ведамы пясьняр лукашэнскай рэчаіснасьці Аляксандар Зімоўскі, цяперашні гендырэктар "Сталічнага тэлебачаньня".
Пры канцы красавіка пасьля паўгадовага перапынку выйшаў першы нумар газэты "Салідарнасьць". Заснавальнік - Беларускі незалежны прафсаюз, а галоўным рэдактарам - Аляксандар Старыкевіч, звольнены мінулым летам з ужо пралукашэнскаўскага "Беларускага часу".

Прэмія Разанаву
Беларускі паэт Алесь Разанаў атрымаў прэмію імя Егана Гердэра фонду Тэплера. Прэмія ўручаецца штогод за дасягненьні ў галіне літаратуры, жывапісу, музык і ды інш. Беларусы ўжо атрымлівалі гэтую прэмію - у 1999- м годзе лаўрэатам стала Сьвятлана Алексіевіч.
Памер прэміі - 15 тысяч эўра, яна ўключае ў сябе таксама дзесяцімесячную стыпэндыю для навуковай стажыроўкі ў Венскім унівэрсытэце для маладога беларускага навукоўцы, кандыдатуру якога мусціь вызначыць сам Алесь Разанаў.

Краіна Беларусь
У красавіку зьявілася новая кніга "Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя". Як кажуць, аналяга ў яе не было. На 320 вялікафарматных старонках зьмешчана каля 2000 ілюстрацыяў, а ахоплівае перыяд ад старажытных часоў да 1918-га году. Аўтары кнігі пісьменьнік Уладзімер Арлоў і мастак Зьміцер Герасімовіч. Кніга выйшла накладам 5 тысяч асобнікаў і каштуе нямала - каля 20 даляраў.

Галоўны вораг прэсы
На пачатку траўня арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" надрукавала чарговы сьпіс галоўных ворага ў прэсы ў сьвеце. "Прыемна", што Беларусь зь яе прэзыдэнтам Лукашэнкам у гэтым сьпісе на першым месцы. Лукашэнку закідаюцца судовыя выракі й перасьлед незалежных журналістаў - Міколы Маркевіча, Віктара Івашкевіча, Паўла Мажэйкі, а таксама датычнасьць да зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.
У сьпіс найгалоўнейшых ворагаў прэсы ў сьвеце таксама трапілі кубінскі Фідэль Кастра, лідэр Карэйскай Народна-Дэмакраты чнай Рэспублікі Кім Чэн Ір, прэзыдэнт Сырыі Башыр Асад, а таксама кіраўнікі Расеі, Туркмэніі й Узбэкістану, Уладзімер Пуцін, Сапармурат Ніязаў і Іслам Карымаў.

Пераможцу далі тры гады турмы
Летась шырака ўшаноўвалі пераможца ў "Жніва-2002" з уру- чэньнем каштоўных прызоў і ўвагаю прэзыдэнта. Пераможцамі тады сталі камбайнэры Ўладзімер Бондараў і Ўладзімер Пільневіч з Клецкага раёну. А пазьней выявілася, што колькасьць намалочанага імі збожжа была непраўдзівая, і суд Пухавіцкага раёну прызнаў Бондарава і Пільневіча вінаватымі ў фальшаваньні вынікаў леташняга жніва.
Адхрысьціліся ад камбайнэраў і кіраўніцтва Клецкага раёну, дзе стала працуюць гора-пераможцы, і кіраўніцтва саўгасу "Рудзенскі" Пухавіцкага раёна, дзе быў паста ўлены рэкорд, і абласныя кіраўнікі. Уладзімера Бондарава пакаралі ўмоўна, Пільневічу далі тры гады турмы. Абскарджаньне ў Менскім абласным судзе вынікаў не дало. Прысуд пакінулі ранейшым.
У інтэрв'ю Радыё Свабода Ў. Пільневіч заявіў, што рэальныя паказчыкі мусілі адсачыць рэвізійныя камісіі "Мы-ж не маглі столькі людзей падмануць ці ўгаварыць. Проста адбылася памылка, а далей ніхто яе не знайшоў... Дакладныя тоны ня ведалі. Гэта ня наш абавязак, падлічваць. Дзеля гэтага ёсьць адпаведныя людзі на пасадах, якія павінны былі выконваць сваю працу, а ня мы за іх".

На Берасьцейшчыне пабольшала баброў
У красавіку беларускія сродкі масавай інфармацыі абляцела радасная навіна: у Берасьцейскай вобласьці пабольшала баброў. Іх папуляцыя за пару гадоў павялічылася зь некалькіх сотняў да трох тысяч. Паводле перапісу дзікага жывёльнага сьвету на Берасьцейш чыне, менавіта бабры далі большы прырост. Прычыны такога прыросту называюць самыя розныя: ад міграцыі з суседняй Польшчы да вынікаў прыродаахоўных мерапрыемстваў. Забыліся, праўда, яшчэ на адну вэрсію. Упалі ў некалькі разоў цэны на бабровыя шкуркі. Вось і перасталі у такіх колькасьцях біць баброў на блізкай да Польшчы Берасьцейшчыне - нявыгадна.
Уласны карэспандэнт

Конкурс імя Натальлі Арсеньневай
Фінал літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай, абвешчанага на пачатку 2003-га году, прайшоў у Менску 1-4-га траўня. Арганізатарам выступіла РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр" пры інфарамацыйнай падтрымцы некаторых беларускіх СМІ.
На працягу чатырох дзён для фіналістаў ладзіліся сустрэчы зь ведамымі беларускімі пісьменьн ікамі, мовазнаўцамі, крытыкамі. З парадамі й пажаданьнямі да маладых творцаў зьвярнуліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Васіль Сёмуха. Выдавец Ігар Логвінаў распавёў, што трэба мець, каб выдаць уласную кнігу. Мовазнаўцы Пётра Садоўскі, Юрась Бушлякоў, Зьміцер Саўка і Валянціна Сіўковіч пазнаёмілі з асаблівасьцямі беларускага правапісу і маўленьня. Поглядамі на стан культуры падзяліліся кандыдат філялагічных навук Пятро Васючэнка, музычны крытык Юлія Андрэева, перакладчык Лявон Баршчэўскі, выкладчык Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімір Емельянчык.
Фіналісты конкурсу і сябры журы агучалі й абмеркавалі творы пісьменьнікаў-пачаткоўцаў. Падчас паэтычнага турніру, які прайшоў у межах выніковага сэмінару, маладыя літаратары паспрабавал і сябе ў паэтычным перакладзе, складаньні эпіграмы, прысвячэньня, санету.
Сэмінар завершыўся вечарынаю- кабарэ, дзе фіналісты выступ ілі са сваімі лепшымі творамі. Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаныя кнігамі, дыскамі й ганаровымі граматамі. Музыч- ным падарункам для маладых літаратараў стала выступленьне барда Віктара Шалкевіча.
BARCNEWS

Вайна супраць "трэцяга сэктару"
Яшчэ тры грамадзкія арганізацы і апынуліся на мяжы закрыцьця. Гэтым разам ахвярамі беларускага рэжыму могуць стаць Гарадзенскае абласное грамадзкае аб'яднаньне "Ратуша", Грамадзкае аб'еднаньне рэгіянальнага разьвіцьця "Варута" з Баранавічаў і Грамадзкае аб'еднаньне "Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз" зь Менску. Адпаведныя позвы ў суд былі пададзеныя ў розных рэгіёнах краіны адначасова, што сьведчыць аб невыпадковасьці гэткіх захадаў з боку ўладаў. Прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў мяркуюць, што закрыцьцё структураў "трэцяга сэктару" ёсьць падрыхтоўкаю да чарговай буйной палітычнай кампаніі ў Беларусі.
Радыё Рацыя