Пікет у Гаазе
Зьвяз Беларусаў Галяндыі правёў 10-га сьнежня 2003-га году пікетаваньне беларускай амбасады ў Гаазе. Акцыя была прысьвечаная Міжнароднаму дню абароны правоў чалавека. Мэтаю акцыі было прыцягненьне большай увагі міжнароднай супольнасьці да крытычнай сытуацыі ў Беларусі й заклік да барацьбы з парушэньнямі там правоў чалавека.
Супрацоўнікі беларускай амбасады праігнаравалі пікет, чым пацьвердзілі абыякавасьць беларускай улады да пратэстаў беларусаў замежжа.
Жывую зацікаўленасьць выказалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Францыі. Праз супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады быў пераданы зварот да Кангрэсу ЗША.
У акцыі ўзялі ўдзел каля 15 чалавек, якія рэпрэзэнтавалі найбольшыя партыі й рухі Беларусі: БНФ, АГП, Малады Фронт.

Удзельнікі пікету ля будынку беларускай амбасады.