Юбілейная імпрэза ў Вільні
Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве 21-га верасьня адзначыла 100-годзьдзе нараджэньня Натальлі Арсеньневай. У прыгожа прыбранай залі ТБК былі выстаўленыя партрэты Н. Арсеньневай і кветкі. Пра жыцьцё і творчасьць паэткі шырока і цікава распавяла настаўніца Леакадзія Мілаш.
Андрусь Старавойтаў прасьпяваў тры песьні на вершы выбітнай паэткі.
Гімн "Магутны Божа" сьпявалі разам усе прысутныя стоячы.
Свой верш, прысьвечаны Васілю Быкаву, прадэклямавала Вера Хаменюк.
27-га верасьня ўся імпрэза была паказаная па Летувіскім тэлебачаньні.
ТБК, Вільня