Лятарэя Green Card DV-2005

U.S. Department of State
Bureau of Consular Affairs
Visa Services

Лятарэя Green Card, якую праводзіць штогод Дзярждэпартамэнт ЗША - адзін з самых простых шляхоў эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Празь пяць гадоў пасьля атрыманьня Green Card (гэта значыць, статусу пастаяннага жыхара ЗША), асоба мае права на поўнавартаснае амэрыканскае грамадзянства.
Сёлета Дзяржэпартамэнт ЗША зьмяніў умовы лятарэі Green Card. Асобы, народжаныя ў Расеі й яшчэ некаторых краінах,эміграцыя зь якіх у ЗША перавысілі 50 000 чалавек за апошнія пяць гадоў, болей ня маюць права ўдзельнічаць у лятарэі. Удзельнічаць у розыгрышы на права сталага жыхарства ў ЗША цяпер можна толькі праз інтэрнэт. Заяўкі павінны адпраўляцца толькі праз электронную пошту .Пісьмовыя заяўкі праз пошту наагул прымацца ня будуць. Тэрмін адпраўкі сёлета абмежаваны двума месяцамі. Такім чынам, для афармленьня ўдзелу ў лятарэі даецца амаль два месяцы.
Умовы лятарэі й усе патрабаваньні адмыслова расьпісаныя ў спэцыяльнай інструкцыі, што ўжо ёсьць на старонцы Дзярждэпартамэнту ЗША на адрасе http://travel.state.gov/dv2005.html
Прывядзём тут найбольш важныя патрабаваньні да ўдзельнікаў лятарэі й да афармленьня заяўкі.
Усе ўдзельнікі абавязаныя паходзіць з краінаў, нараджэнцы якіх маюць права сёлета ўдзельнічаць у розыгрышы.
Усе ўдзельнікі абавязаныя мець адпаведную (сярэднюю) адукацыю ці навучаньне.
Калі жадаючыя ўзяць удзел не адпавядаюць гэтым патрабаваньням, то ўдзел у лятарэі лепш ня браць.
Усе заявы аднаго ўдзельніка будуць ануляваныя, калі будуць атрыманыя больш чым адная такая заява ў не залежнасьці ад таго, пасылаў ён іх сам ці нехта іншы.
Дзярждэпартамэнт будзе прымаць толькі заявы, пасланыя электронна з адрасу: http://www.dvlottery.state.gov у перыяд часу з 1-га лістапада да 30-га сьнежня 2003-га году.
Дзярждэпартамэнт будзе пасылаць электроннае пацьверджаньне атрыманьня заявы пасьля атрыманьня правільна запоўненай заявы.
Папяровыя заявы наагул разглядацца ня будуць.
Заявы будуць дыскваліфікаваныя, калі да іх ня будуць далучаныя ўсе патрэбныя фатаздымкі.
Ніжэй падаём патрабаваньні да фатаздымкаў, якія трэба дасылаць разам з заявамі, бо іх не было ў папярэднія гады.
Да заявы кожны ўдзельнік павінен абавязкава прыкладаць фатаздымак сябе, сваёй жонкі ці мужа, а таксама ўсіх дзяцей маладзейшых за 21 год нават калі дзіця не жыве з бацькам ці маці й не зьбіраецца эміграваць у ЗША ў выніку гэтай лятарэі. Групавыя сямейныя здымкі прымацца ня будуць. Трэба зрабіць асобны файл на кожную асобу.
Электронныя іміджы могуць быць зробленыя ці лічбаваю камэраю ці сканаваньнем звычайных каляровых ці чорна-белых фатаздымкаў. Калі пасланыя здымкі ня будуць адпавядаць ніжэйпададзеным патрабаваньням, то сыстэма аўтаматычна адкіне заявы з такімі здымкамі:
- імідж мусіць быць у фармаце JPEG;
- імідж можа быць каляровым ці чорна-белым;
- калі каляровы імідж зроблены лічбаваю камэраю, то ён мусіць мець рэзалюцыю 320 Х 240 pix і глыбіню колеру 24 ці 8 bit, альбо 8 bit для чорна-белага (greyscale);
- максымальны памер іміджаў, якія будуць прымацца з заявамі не павінен перавышаць 62,5 КВт.
Іміджы таксама павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:
- асоба на здымку павінен глядзець проста ў камэру, ягоная галава не павіна быць павернутая ні ўверх, ні ўніз, ні ўбок, і павінна займаць ня менш за 50% здымка;
- усе фатаздымкі павінны быць зробленыя на нейтральным сьветлым фоне; здымкі, зробленыя на занадта цёмным альбо стракатым фоне, прымацца ня будуць;
- здымкі, на якіх твар сфатаграфаванае асобы ня мае рэзкасьці, прымацца ня будуць;
- здымкі, на якіх сфатаграфаваная асоба мае сонечныя акуляры ці іншыя ўпрыгожваньні, якія закрываюць твар, прымацца да разгляду ня будуць;
- здымкі ўдзельнікаў лятарэі, на якіх яны адзяваюць шапку ці іншы галаўны ўбор, могуць быць прынятыя толькі з увагі на іхную рэлігію, але нават і тады яны не павінны закрываць ніякой часткі твару; здымкі ў вайсковай уніформе з шапкамі таксама прымацца да разгляду ня будуць.

Ніжэй друкуем цікавую статыстычную інфармацыю з вынікамі мінулагодняй візавай лятарэі DV-2004, якія тачацца Беларусі й яе бліжэйшых суседзяў.

Беларусь 966
Латвія 172
Летува 2059
Эстонія 71
Польшча 5467
Расея 2600
Украіна 4494

Усяго ў DV-2004 было зарэгістрвавана 7,3 мільёны заяваў. Удзельнікі лятарэі, народжаныя ў адной асобна ўзятой краіне, не маглі выйграць больш за 7% усіх разыграных візаў.