“ЗЬВЯЗ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ УЦЕКАЧОЎ У ПОЛЬШЧЫ”

"Зьвяз Беларускіх Палітычных Уцекачоў ў Польшчы", які аб'ядноўвае беларускіх эмігрантаў, пакінуўшых Радзіму ў сувязі з пераследаваньнямі з боку таталітарнага рэжыму дыктатара А. Лукашэнкі. Арганізацыя была створаная ў лютым 2001-га году і зарэгістраваная ў Гаспадарчым Судзе Беластоку.
Накірункамі дзейнасьці Зьвяза зьяўляецца юрыдычная, псыхалягічная, інфармацыйная дапамога асобам, якія зьвярнуліся да ўладаў Польшчы з просьбаю аб атрыманьні палітычнага прытулку. Але галоўнае накіраванне - гэта аб'еднаньне эмігрантаў незалежна ад партыйнай прыналежнасьці з мэтаю працягу барацьбы з чалавеканенавісным рэжымам, пануючым на нашай Радзіме.
Падзеі апошняга часу ў Беларусі прывялі нас да высновы, што Зьвяз павінен у сваёй дзейнасьці надаць больш увагі таму, што робіцца на Бацькаўшчыне. У Польшчы, мы маем тое, чаго не хапае апазыцыйным грамадска-палітычным рухам і партыям у Беларусі - сапраўдную вольнасць слова, не абмежаваную дзяржаўнаю цэнзураю. Гэта азначае, што з-за мяжы мы можам больш эфэктыўна весьці інфармацыйную барацьбу з прарасейскім дыктатарскім рэжымам, карастаючыся моцнаю і эфэктыўнаю зброяй - свабодным словам.
Друкаваны орган Зьвязу - газэта "Эмігрант". Яна зарыентаваная на простых грамадзянаў Беларусі. Лічым, што толькі праўдзівай інфармацыяй магчыма абудзіць у людзях, амаль што зламаны, дух пратэсту і супрацьдзеяньне рэжыму. На сёньняшні дзень распаўсюджваньне газэты ў Беларусі забаронена афіцыйнымі беларускімі ўладамі, паколькі "наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь". Але, не гледзячы на забарону, "Эмігрант" трапляе рознымі шляхамі ў Беларусь да сваіх чытачоў.
Пры дапамозе Цэнтру Грамадзкай Адукацыі "Польшча-Беларусь" у Беластоку было надрукавана некалькі нумароў газэты "Эмігрант", на сэрвэры Цэнтру разьмешчаная вэбстаронка Зьвязу: www.emigrant.bialorus.pl
Як неабходны элемент палітычнай барацьбы, Зьвяз арганізуе і прымае ўдзел у палітычных акцях, скіраваных супраць сёньняшніх уладаў Беларусі. У 17-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС каля генэральнага кансуляту Рэспублікі Беларусь у Беластоку Зьвязам праведзены пікет, галоўнаю мэтаю якога была спроба зьвярнуць увагу беларускіх уладаў на невырашаныя чарнобыльскія праблемы. Прадстаўнікам кансуляту была ўручаная петыцыя ад Зьвязу з палітычнымі патрабаваннямі зьмены становішча ў сферы экалягічнай абароны жыхароў Беларусі.
Зьвяз Беларускіх Палітычных Уцекачоў у Польшчы цалкам далучаецца да зьместу "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003" Кангрэсу ЗША. Сваёю мэтаю на бліжэйшы час Зьвяз ставіць зрыў саюзнага рэфэрэндуму аб аб'еднаньні Беларусі й Расеі. На рэалізацыю гэтай мэты мы накіроўваем усе нашы намаганьні, бо лічым, што гэты рэфэрэндум не адпавядае сапраўдным жаданьням народу Беларусі.
Старшыня Ясь АБАДОЎСКІ