СУСТРЭЧА Ў ПРАЗЕ
Знаходзячыся ў Празе падчас сакавіковых сьвяткаваньняў Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і яе намесьнік Сяргей Навумчык правялі шэраг сустрэчаў з чэскімі палітыкамі. Яны сустрэліся зь віцэ-сьпікерам Сэнату Янам Румалам, віцэ-прэм'ерам Петрам Марэшам, намесьнікам міністра замежных справаў Аляксандрам Вондрам, сэнатарамі й дэпутатамі парляманту.
Спн. Сурвілла заўважыла, што ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі міжнароднаю супольнасьцю не павінна ператварыцца ў ізаляцыю ўсяго беларускага народу. Прыкладам такой практыкі можа быць увядзеньне візавага рэжыму некаторымі краінамі, зь якімі раней Беларусь мела бязьвізавы рэжым. Закраналіся таксама пытаньні падтрымка чэскімі палітыкамі беларускай апазыцыі й незалежнай прэсы, а таксама стыпендыяў беларускім студэнтам у Празе.
Пад час сустрэчаў некаторыя дэпутаты чэскага парляманту выказалі намер наведаць Менск для назіраньня за правядзеньнем "Чарнобыльскага шляху".

Галіна ПРЫГАРА