САКАВІЦКІ СХОД АДДЗЕЛУ БАЗА
9-га сакавіка адбыўся штомесячны сход нью ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку з падборкай навінаў пра падзеі ў Беларусі прысутных азнаёміў старшыня аддзелу сп. В. Зайка.
Затым з цікавай гутаркай пра сваю творчасьць і жыцьцё выступіў сп. Анатоль Клышка, пісьменьнік, літаратуразнаўца й асьветнік, аўтар беларускага лямантару "Буквар", па якім вось ужо 33 гады пачынаюць знаёмства са сваім пісьменствам беларускія дзеці. Сп. А. Клышка ў вельмі цікавай, займальнай форме распавёў пра сябе і сваю працу - у раённай газэце яшчэ ў сталінскія часы, потым - у "ЛіМе", "Полымі", Інстытуце пэдагогікі, а таксама пра свае кнігі й пераклады, у тым ліку з Новага Запавету і з антычных аўтараў. Сп. Клышка дэклямаваў свае вершы, языкаломкі, узоры кленічаў; эпіграмы Марцыяла ва ўласных перакладах, якія былі сустрэтыя гучнымі воплескамі й сьмехам прысутных.
Затым сп. А. Шукелойць падзяліўся сваімі заўвагамі пра палітычныя падзеі ў Беларусі. Пасьля былі аб'явы й паведамленьні зь дзейнасьці аддзелу і знаёмства з новымі людзямі, што ўпершыню прыйшлі пабачыцца зь землякамі.

В. Зайка.