CПPABAЗДAЧHA-BЫБAPЧЫ CXOД У HЬЮ ЁPКУ
Чарговы сход нью ёрскага аддзелу БАЗА адбыўся 12-га красавіка. На пачатку старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка пазнаёміў прысутных з падзеямі ў Беларусі, з імпрэзамі, якія заплянаваныя і тычацца жыцьця аддзелу, а таксама з інфармацыяй пра "Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі - 2003".
Затым былі заслуханыя справазда чы й прайшлі выбары кіраўніцтва аддзелу. У сваёй справаздачы старшыня аддзелу назваў усё, што было зроблена ім за мінулы год і ў прыватнасьці адзначыў, што за гэты час ён атрымаў 31 заяву ад асобаў, якія выказалі жаданьне ўступіць у шэрагі сяброў аддзелу БАЗА.
Потым зрабіў фінансавую справаздачу скарбнік аддзелу сп. Валеры Дворнік. За справаздачны год прыбыткі перавысілі выдаткі на 32 даляры. Дзеля таго, што фінансавая справаздача не была своечасова прадстаўленая рэвізыйнай камісіі, пытаньне аб яе зацьверджаньні было перанесенае на наступны сход.
Затым адбылося высоўваньне кандыдатураў на пасаду старшыні аддзелу. Некалькі прапанаваных асобаў узялі самаадвод, і ў выніку адзіным кандыдатам застаўся сп. Віталь Зайка. Ен выступіў з праграмаю, якая складаецца з асноўных чатырох пунктаў: узмацненьне і каардынацыя намаганьняў адносна набыцьця Беларускагадому; пашырэньне і паглыбленьне салідарнасьці й таварыскіх адносінаў паміж сябрамі арганізацыі; лепшае інфармаваньне пра арганізацыю сярод новых эмігрантаў і прыцягненьне новых сяброў; навязаньне больш трывалых і разнастайных кантактаў з прадстаўнікамі амэрыканскіх уладаў, з сродкамі масавай інфармацыі.
Па выніках адкрытага галасаваньня сп. Зайка быў аднагалосна пераабраны на пасаду старшыні нью ёрскага аддзелу БАЗА. Ен прапанаваў сьпіс кандыдатаў ва ўправу аддзелу, і гэты сьпіс галасаваньнем быў зацьверджаны сходам.
Затым з справаздачаю аб дзейнасьці Галоўнай управы БАЗА выступіў сп. Антон Шукелойць. Ен адзначыў, што апошнім часам яго закідваюць пытаньнямі пра тое, што робіць Галоўная ўправа, а таксама прапановамі дапамогі, і таму ён чуецца забавязаным адказаць на гэта. Сп. Шукелойць даў агляд сваёй дзейнасьці й распавёў пра справы ў іншых аддзелах БАЗА. Галоўнаю мэтаю арганізацыі на сёньня ён назваў максымальна шырокае далучэньне новай эміграцы і да беларускай грамады ў Амэрыцы, і Галоўная ўправа працуе ў гэтым кірунку. Так, сп. Шукелойць паведаміў пра падрыхтоўку стварэньня новага аддзелу БАЗА ў Паўночнай Каліфорніі, які арганізуецца з ініцыятывы групы маладых людзей у Сан Францыска і ваколіцах. Плянуецца таксама стварыць аддзел БАЗА ў Пэнсыльвэніі. Сп. Шукелойць адказаў на пытаньні пра Кангрэс БАЗА і справаздачнасьць Галоўнай управы.
Сп. Вячка Станкевіч паінфармаваў прысутных пра кампанію ў падтрымку "Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі-2003", адзначыў, што на дадзены момант яго падтрымалі ў Кангрэсе ЗША 10 кангрэсмэнаў і 5 сэнатараў. Намаганьні па кантактаваньні мясцовых кангрэсмэнаў і сэнатараў мусяць працягвацца, як пісьмова, гэтак і праз тэлефон. Усе прысутныя, хто яшчэ не скантактаваўся са сваімі прадстаўнікамі, маглі напісаць да іх, ужываючы тэксты лістоў, падрыхтаваных сп. Станкевічам. Былі таксама выкладзеныя наступныя крокі ў справе падтрымкі Акту.
Затым прысутныя мелі магчымасьць пазнаёміцца з гасьцямі аддзелу, а потым пагутарыць пасьля сходу зь сябрамі й знаёмымі пры шчодрым стале з пачастункамі.
Віталь ЗАЙКА

Старшыня нью ёрскага аддзелу БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня
Віталь Зайка.

Удзельнікі сходу.