СУСТРЭЧА Ў АГАЁ
У Пэнсвіле (штат Агаё) 28-га траўня Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Зянон Пазьняк, кіраўнік агаёўскага аддзелу БАЗА Пол Васілеўскі ды прадстаўнікі кліўлендзкіх беларусаў мелі спатканьне з кангрэсмэнам ад штату Агаё сп. Стывенам Лятарэтам.
Беларуская дэлегацыя выказала занепакоенасьць пагрозаю незалежнасьці Беларусі з боку Расеі, плянаваньнем у Беларусі чарговага, супярэчнага Канстытуцыі, рэфэрэндуму і новым наступам рэжыму Лукашэнкі на правы беларусаў.
Ішла гаворка таксама пра "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" ды іншыя тэмы.