Андрэй МАЦУКЕВІЧ
(5.10.1914 - 3.01.03)

Адыйшоў у вечнасьць наш добры знаёмы, даўгагадовы сябар Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, вернік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, стрыечны брат Сьв. Памяці Мітрапаліта Мікалая.
Нарадзіўся Андрэй Мацукевіч у мястэчку Моталь ля Янава на Берасьцейшчыне.
У ЗША доўгія гады жыў у горадзе Гіксвіль, а апошнія гады ў Амітывіль на Лёнг Айлэндзе.
Па сабе ў смутку пакінуў сына Стэфана з жонкаю і ўнучкаю Рэйчэл.
Няхай будзе яму пухам амэрыканская зямля.

М. і К. ВЕРАБЕЙ

СПАЧУВАНЬНІ

Сябры й знаёмыя выказваюць спачуваньні Анатолю ТАЛЬЯНСКАМУ і сям'і з нагоды сьмерці ягонай маці.

Выказваем спачуваньні сям'і Кім і Колі РОМАНО з прычыны сьмерці бацькоў Кім, Марыі й Віктара Кастэляно, а таксама яе дзядзькі Біла Кастэляно.