САКАВІК У СЫДНЭІ

Унядзелю 6-га красавіка беларусы Сыднэю і ваколіцаў сабраліся, каб адзначыць 85-я ўгодкі беларускай Дзяржаўнасьці. Урачыстасьць, як заўсёды, пачалася ў Гомбушскай праваслаўнай царкве. Пасьля сьвятой Літургіі а. Ігар Хлябіч адслужыў малебен за беларускі народ. Хор пад кіраўніцтвам маэстра Аўгена Падгайскага, падмацаваны пеўчымі зь іншых парафіяў, цудоўна выканаў "Магутны Божа".
Ад царквы да Беларускага Клюбу ў Файрфільд усяго 10 км, і заля там хутка напоўнілася народам. Адкрыў урачыстасьць Старшыня Клюбу Міхась Лужынскі. Прывітаўшы прысутных, ён у сваёй прамове пералічыў заслугі ўсіх былых Прэзыдэнта ў БНР і зачытаў Зварот да беларускага народу сёньняшняга Прэзыдэнта Івонкі Сурвіллы.
Дырэктар і дыктар беларускага радыё у Сыднэі сп. Вячаслаў Элькановіч зрабіў справаздачу з сакавіковых сьвяткаваньняў па ўсім сьвеце.
Др. Слава Лягенчанка пачуцьцёва прадэклямавала верш "Беларус", які яна памятае яшчэ зь дзяцінства.
Прысутнічаў на сьвяткаваньні генэральны консуль Польшчы др. Тадэвуш Жылінскі, які ў сва- ёй вельмі прыязнай прамове выказа ў спадзяваньне, што Беларусь хутка стане сапраўды незалежнаю дзяржаваю, у чым зацікаўленая ня толькі Польшча, але і ўся Заходняя Эўропа.
Прысутнічала на сьвяткаваньні госьця зь Менску Натальля Гардзіенка, гісторык, аўтар кнігі "Беларускія жанчыны 18-га стагодзьдзя". Яе наступнаю працаю будзе доктарская дысэртацыя на тэму "Беларускія жанчыны замежжа". Спн. Гардзіенка распавяла пра сучасны палітычны й эканамічны стан Беларусі.
Прамаўляў архітэктар Зьмітро Лімантаў, заклікаючы беларусаў актывізавацца ў культурным жыцьці, ладзячы выставы й іншыя імрпэзы.
Наступна гастпадынькі запрасілі на багаты й смачны абед. У добрай кампаніі час заўсёды ўцякае няўбачна. Нашыя сяброўкі Валя Спасывая і Паўля Залінская выдатна прапяялі дзьве ўкраінскія лірычныя песьні. Але-ж не было яшчэ бяседы, якая-б ня скончылася. На разьвітаньне ўсе абяцалі сустрэцца там-жа на Біткі (другі дзень Вялікадня), 28-га красавіка.
Міхась ЛУЖЫНСКІ