І

Некалькі сталеццяу таму назад, жыды перабраліся у наш край праз заходнюю Эуропу і Польшчу. Да заняцця нашага краю Расіяй, яны, апрача волі гандлю, рамесла і жыхарства усюды - і па весках, мелі ішчэ і свае самаупрауленне - "кагал".

Значнейшыя рэпрэсіі над імі у нашым краю расійскім урадам былі паузяты каля 1820 г., хаця ужо зараз-жа пасьля "брацкаго" прылучэння Беларусі да Масквы, што сталася прыапошнім раздзелі Польшчы у 1795 годзе, Беларусі надавалася роля жыдоускаго "гетто". Кацарына Вялікая увела "еврейскій вопросъ" у унутрэннюю палітыку Расіі, ау 1800 року паэт Дзержавін быу камандзіраваны імператарам Паулам І на Беларусь, каб дэтальна пазнаеміцца са становішчам жыдоу і, паводлуг фактычных данных, апрацовываць праэкт рэформы для жыдоу. Дзержавін пісау свой праект у Віцебску.

Менскі "кагал" уладжывау з гэтай прычыны сход у 1802 року і хлапатау перад Александрам І аб зьмягчэнні рэформау. Пеерашкаджаючы усякімі спосабамі разсяленню жыдоускаго элементу у каранных расійскіх губ. за "шкадлівасьць", расійскі урад лічыушы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварыу тут астрог для жыдоускай люднасьці, уключыушы Беларусь у ганебнейшую у гісторыі царскай Расіі, прагрымеушую на увесь сьвет, так званую "черту еврейской осћдлости".

Тут, на Беларусі, болей чым сумежных краех жыдоускаго гетто, тварыуся іх эконамічны і культурно-нацыянальны быт доугімі годамі.

Зразумело, што гэтая творчасьць ні магла ні рабіць уплыву на характар краю, як і сама яна павінна была пераняць нікаторыя яго асобнасьці, праз што тварыуся натуральны абмен культурнымі вартасьцямі паміж жыдамі і беларусамі.

Суседзтво гэтых двух нацыяу тварыло такія жыццевыя умовы і эконамічныя стасункі, у якіх адна нацыя без другой ні магла абыйсьціся.

Гандаль і рамеслы у нашым краю развівалі жыды. І трэба сказаць, што у гэтым кірунку яны досіць ажывілі наш край і праз увесь час прыносілі яму шмат карысьці. Паміж іншым яны тут частычна займаліся і хлебаробствам. З усіх губерняу Эураопэйскай Расіі, толькі у нашых беларускіх губернях былі жыды - селяне, і да гэтага часу ішчэ захаваліся вескі з адным жыдоускім насяленнем.

Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоускае насяленне, давалі беларускм селянам мажлівасьць нормальнаго тавараабмену. Гандляры і рамесьнікі таксама былі ніабхадзімы у гэтым глухім (у бытнасьці пад Расіяй) краю, дзе ні было ніякай эканамічнай культуры.

Кавалі, шауцы, крауцы былі людзі першай важнасьці і пашаны у весках. Да іх прыходзілі у свой час, ні толькі па справах іх спэцыяльнасьці, але так сабе: "пагутарыць з разумнымі людзьмі", параіцца аб розных справах і г. д.

Жыды стараліся зьменьшыць цэны на прадукты, як у рамеслах, так-сама і у гандлю; яны здавальняліся драбніцамі, бо фізычныя патрэбнасьці былі у іх вельмі малыя. Дзякуючы пасрэдніцтву усюды бываючаго жыда-скупшчыка, селянін збывау на месцы усе свае прадукты. А скупшчык - жыд пры усей сваей вялікай працы быу такі самы бедны, як яго сусед - селянін, хаця жыд і гарэлкі ні піу.

Прыпісываць толькі аднім жыдом спэцыяльнасьць гандлеваго шахэрмахарства і упаівання народа гарэлкай - нельга: мы добра ведаем, як у велікарасійскіх губэрнях славянскія "купцы-кулаки" і "цћловальники" эксплоатавалі тамтэйшых селян у некалькі стопняу болей чым тут жыдоускі гандлевы кляс нашых селян.

Ды наагул бравары у Беларусі былі панскія, корчмы на трактах жыды аарэндавалі ад паноу, так што яны былі толькі той сьляпой прыладай у руках паноу, якія праз жыдоу сабе выпамповывалі апошнія селянскія грашы.

Ні гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых селян на жыдоу, наш нічога кепскаго ні рабіу жыдом. У той час, калі у Расіі чыніліся над жыдамі пагромы і страшэнныя зьдзекі, беларускія селяне ні паддаваліся цемнай агітацыі. Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкау над жыдамі, чуючы інстынктыуна у душы штучнасьць і ніпраудзівасьць чорнасоценных ідэй. Так выходзіло, што вялікія грошы, высыпаныя дзеля пагромнай агітацыі расійскімі ісьцінна-рускімі урадамі, падобна Сталыпінскому, у нашым краю, - пайшлі на нішто.

Нідарма увосені 1917 г. на Усебеларускім зьездзі у Менску прэдстаунікі розных жыдоускіх партый, вітаючы беларусау, са шчырай удзячнасьцю успаміналі аб тым, што на Беларусі ніколі жыдоускіх пагромау ні было.