ІІ

За увесь час сумеснаго жыцця беларусау і жыдоу на Беларускай зямлі гэтыя дзьве нацыі псыхічна шмат перанялі адна ад аднэй. У мовах, у звычаях, у легэндах, у будауніцтве, у будзенным жыцці - у іх формы так перамешаліся, што (болей усяго у жыдоу) прынялі новую самабытную акрасу.

Есьць агульныя жыдоуска-беларускія народныя меледзіі, прыказкі, дзе жыдоуская і беларуская мовы перамешаны паміж сабою. У беларускай мове есьць слоіы: "хаурус", "хэура", "бахур", "адхаіць" і шмат іншых - чыста гэбрайскіх слоу. У свой час, у 1911-12 г., жыдоускі журналіст і рэдактар рожных жыдоускіх часопісау, П. Гурвіч, у Вільні, зьвярнуу на гэту справу увагу. Сабраушы цэлы зборнік жыдоуска-беларускіх прыказак і дадаушы да іх свае тлумачэнні, ен паслау гэта да друку у загранічны журнал.

Але гэтага мала. Есьць цэлая жыдоуска-беларуская этнографія, якая чэкае свайго зьбірацеля. Такія прыказказкі, як: "Ні добра рэйдэлэ (гаворыць), а добра мэйнэлэ (думаць)", - есьць соткі.

Вось па жыдоускаму альфабэту жабрацкае клянчанне, якое жыды сьпяваюць на дзяды:

"Ах,брацця,галубцы,давайце галоднамувашамужэбракухлебатроху.Я -калека,
алеф,бойс,гімель,далес,гой,вов,зайн,хэс,тэс,юд,коф,
ламака, мучэльнік. Ні магу служыцьу пана. Чым кольвек ратуйце сьляпога татуню".
ламэд,мэм, нун,самэх, айэн пэй,цадэк,куф, рэйш, шын, тоф.

Есьць вельмі пекная беларуская песьня, якая канчаецца па гэбрайску і пяецца на хасідскую меледыю:

Бацко, бацко!
Выкупі нашу матку...
Выстрой нашу хатку...
Без хаткі мы ні будзем,
Без маткі заблудзем.
Абрамуню, Абрамуню,
Абрамуню!

Дзедушак ты наш!
Чаго-ж вы ні просіце,
Чаго-ж вы ні моліце
Пана Бога за нас...

Што-б вы нас асвабадзілі
Із голус (выгнанне) вывадзілі,
Нашу матку (народ) выкупілі,
Нашу хатку (Палестыну) выстроілі
Лэйарцэйну (у нашу зямлю) прывадзілі -

Lejarcejnu, Lejarcejnu!

Адказываюць яму з неба:
Ой ты, сынок, сынок, сынок,
Ні затрогай свае сэрцо.
Матка бэндзе выкуплена
Хатка бэндзе выстроена
Бондзь мондры, чэкай конца*)
Wnejmar lefonow schiro chadoscho…
(І мы яму скажам новую песьню)

За другім разам:

Lejarcejnu!

Entwert men ihm won ejben.

Вось другая песьня да трох жыдоускіх патрыархау - Абрама, Ісака і Якава:

Стары Абрам, сівы Абрам,
Што ты зажурыуся?
- Веу сына да Акейдо, (ахвяру) -
Дармо патрудзіуся!
Ісак, Ісак, наш ацец,
Быу зьвязан, як баранец;
Сталі ангелы плакаці,
Вялеу Бог адпусьціці.
Яков, Яков, бацька наш,
Чатырнаццаць гадоу авец пас...
..............................
Сем за Рохель, сем за нас.

Гэтакіх песьняу есьць шмат у жыдоу, як сурьезныя, так сама і легкія прыпеукі.

Вось на манер талмудычнай сафістыкі ешыбацкі жарт:

"То шма! (ідзі паслухай) Козачка піла пойла эй лэй (або не) піла пойла? Калі скажаш - піла пойла, то чаму бэрдэлэ (барада) суха? Калі скажаш - лэй (не) піла пойла, то чаму экэлэ (хвосьцік) мокры? - Тэйка - блайбт акашэ" (пытанне астаецца ніразгаданым).

На матыу "Кол Нідрэй" (малітва на "Страшную ноч") жыды пяюць беларускую песьню: "Як паехау у карчомку". На жаль слоу ні памятую.

У некаторых мейсцах Віленшчыны, па мястэчках, жыды, пераняушыся забабонамі і міталегіяй беларусау, на Купалле сьцелюць хлявы крапівой і папаратнікам, каб ведзьмы малака ні адбіралі у кароу. Нешта падобнае да беларускай каляднай казы есьць і у жыдоу. На Дзяды пры выпіуцы адзін адзеваецца казою і пяе беларускія прыказкі у парадку жыдоускаго альфабэта:

"(Алеф) Антон канцавы,
Мой родны Хведар
Балайло!" (у начы).

(Бэйс) Брау ні брау -
Лаяць ні трэба.
Балайло!

(Гімель) Глазамі горад ні браць.
Балайло!" і г. д.

Жыды вельмі паважаюць беларускую народную мудрасьць. У іх есьць такая пагаворка:

"Agojescher glajchwort ist wi aidosche Tojre" (селянская прыказка усе роуна, як жыдоуская Тора).

На першы погляд магло-б здавацца, што у пераняцці культуры адной нацыі у другой, жыды, як нацыя болей культурная, павінна была мець перавагу над беларусамі і мець свой большы уплыу над імі, але у самой рэчы есьць іначай. Першая прычына гэтаго тая, што у гэтых двух нацый німа родства мовы і плямен і тут як раз палякі і расійцы занялі першае месцо, асімілюючы беларусоу. Другая прычына - гэта беларуская зямля. Дэкорацыя мейсцовай самабытнай прыроды мае у сябе такую вялікую сілу, што, на уплывы уселякіх іншых культур дзействуе адпорна у адваротную старану. І тыя людзі з нашаго краю, якія пісалі па расійску або па польску і нажылі сабе славу у памяненых літэратурах, ні маглі выкараніць у сябе духу беларускай зямлі, каторы жыу у іх сэрцах. На кожным кроку чуецца, што гэтыя пісьменнікі - беларусы. Моц беларускай зямлі зрабіла тое, што у Беларуска-Літоускім князьстве законы пісаліся па беларуску, прыдворная мова літоускіх князеу была беларуская. А літвіны яшчэ цяпер наракаюць, што шмат літоускіх селян абеларуселі. У цяперашняй выстауцы старасьвецкіх памяткау у Вільні пад назваю: "Вільня - Менск" есьць каран беларускі, пісаны татарскімі літэрамі. Гэта паказуе да чаго можэ даходзіць уплыу беларускай культуры!

Дзеля усяго гэтаго і не дзіво, што жыды, жыушы тут, у сваей новай бацькаушчыне, болей перанялі ад беларусоу, чымся беларусы ад іх. Магутная сіла беларускай зямлі дала асобны духоуны і унешні воблік беларускім жыдам. Цяпер яны рожнюцца ад усіх другіх жыдоу, і іх па усяму сьвету называюць: "літвакамі".

З асобай сымпатыяй беларуская газэта у Вільні "Наша Ніва" тыпы беларускіх жыдоу і жыдоускіх сынагог у беларускім стылю. Калі мы глянем на жыдоускае мястэчко на Беларусі, то пабачым на кожным кроку нешта роднае, свае, у будоулях і ва усей абставе. Узяць жыдоускіх пісменнікау з беларусі, - то у іх творах чуецца зауседы беларуская прырода - "родныя зьявы". Болей усіх гэта адбываецца утворах жыдоускаго клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля.

Жыдоускі пісьменнік, Абраам Мапу, пісаушы свой біблійны раман з ідылічных часоу цара Хізкія і прарока Ісая, малявау ціхі Бэтляхам быушы натхненым пекнымі узбярэжжамі беларускаго Немна. Знаменіты жыдоускі пісьменнік с часау "haskola" (адраджэння) Перэц Смаленскін, лічыцца так сама выхаванцам Беларусі.

І у другіх галінах штукарства у тутэйшых жыдоу чуецца беларускі дух.

Жыды, тры разы на дзень у малітвах сваіх успамінаючы Сыон, малявалі сабе у думках гэты Сыон, як нейкі узгорак-узвышку, якія акружаюць іх тут, на Беларусі. Жыдоускае дзіця, аддаючы усе свае маладыя годы бібліі у хэдэрах, мело перад сабою жывую біблію беларускіх ратаяу, беларускай спакойнай, ціхай зямелькі з лясамі, пушчамі, рэчкамі, лугамі. Без гэтай беларускай прыроды, зауладаушай іх душою ад радзэння, яны бы ні маглі у фантазіі сваей маляваць Палестыну, каторую яны малююць, маючы узорам беларускую зямлю.

Праудзівымі і зразумелымі есьць апаведанні жыдоускіх эмігрантау выкінутых адгэтуль льосом у Амэрыку і інш., аб іх суму па бацькаушчыне. І ні адпаведаюць праудзе паказанні большасьці антысэмітау, што жыды ні маюць пачуцця кахання да таей зямлі, дзе яны жывуць... Гэта было-б проціу закону прыроды. Адно толькі - гэта цяга да бацькаушчыны у іх абвеяна асобым трагізмам. З аднэй стараны - жыцце на чужыне соткамі год, дзе даконывалі іх розныя антысэміты і жыдаеды, хочучы ні толькі зьнішчыць іх фізычна, як пагромамі і грабежствамі, але так сама і апаганіць іх душу - рэлігію - пад відам розных крывавых нагаворау і крытыкі Тальмуду. З другой стараны - далекая Палестына, з якой яны выгнаны ужо 2000 гадоу, - акрапляло самабытнай расою у душы кожнаго жыда тыя карэнні, якія зьвязываюць яго з зямлею, дзе ен жывець. Яго каханне да новай бацькаушчыны - нэрвовае, балючае і нізразумелае прэдстаунікам другіх нацыяу.


*) Увага: Тут словы песьні прймаюць акрасу польскай мовы. Гэта паказывае што беларуская мова і у болшасьці жыдоу лічыцца "простай". Значэ, яны ні могуць сабе прэдставіць, каб Пан Бог гаворыу іначай як па "панску" - г. з. па польску.