IV

У 1912 г. - калі у чорнасоценных газэтах "Сћверо-Западного края" паміж другімі нападкамі на беларускую газэту "Наша Ніва" у Вільні, яе вінавацілі яшчэ і у тым, нібы то яна выдаецца то на польскія, то на нямецкія, то расійскія, а так сама і на жыдоускія грошы, - нікаторыя з віленскіх жыдоускіх журналістау зацікавіліся гэтай "народнай" газэтай на "мужыцкім языку". Пазнаеміушыся з гэтымі "дзіунымі" новымі нацыяналістамі, са складу рэдакцыі "Н. Н.", якія ні толькі ні аказывалі нінавісьці да чужых нацыяу, але - наадварот - чым болей чужая нацыя нацыянальна асьвядомлена, тым болей яе шанавалі, жыдоускія журналісты пачалі у новаадкрытым для сябе руху знайходзіць усе новыя Амэрыкі і цуды. Аказалося, што беларусы, інтэлігенты ні толькі цікавяцца старасьвецкімі памяткамі культуры сваей нацыі, але і культурамі другіх нацый, жывучых на Беларусі.

У беларускім музэі газэты "Наша Ніва" жыдоускія журналісты убачылі цэлую калекцыю малюнкау старасьвецкіх жыдоускіх сінагог у беларускім будоуніцкім стылю, калекцыю сінагогальных ліхтароу і пасудзіны мосенжовыя і сярэбраныя з мясцовай арнамэнтыкай, калекцыю стылевых ярмолак. Яны былі зьдзіулены тым, як гэта беларусы умеюць усе "чужое шановаць...".

Пры бліжэйшым знаемстві жыдоускія журналісты ад беларусау і дакоры, чаму ні стараюцца даць адпор жыдоускай асіміляцыі, чаму жыдоуская інтэлігенцыя сароміцца свайго імяні, усяго роднаго, чамуні цікавяцца сваей этнаграфіяй, тутэйшым краем і г. д.

У 1913 г. паказауся у жыдоускім журнале "Ды Юдышэ Вэлт" у Вільні першы артыкул аб беларускім адраджэнні. Пасля гэтаго гурток жыдоускіх "краеуцау" надумау выдаваць жыдоускую краевую газэту "Унзэр Гегенд" (Наш Край), каб знаеміць шырокую жыдоускую публіку с тутэйшым краем, а у гэтым і з беларускім рухам, з беларускай літэратурай і г. д., але па розным прычынам гэта ім ні удалося. У 1914 г. гэты самы гурток выдау па жыдоуску зборнік "Літва", дзе былі пераклады збеларускай і літоускай літэратур і артыкулы а беларускім руху.

Вельмі горача адклікнулася на гэты зборнік уся жыдоуская краевая прэсса і ставілі у прыклад рвенне беларусау да адраджэння сваей нацыянальнай культуры жыдоускім асімілятарам. Як мы ужо потым даведаліся, то гэты зборнік "Літва" нарабіу вялікаго шуму у Амэрыцы, паміж інтэлігэнтнымі жыдамі з Беларусі.

Да друку быу прыгатаваны і другі зборнік "Літва" с перакладамі вершау Я. Купалы, апаведанняу М. Гарэцкаго і г. д., але хутка, у часе вайны, расійскі урад забараніу друкаваць па жыдоуску.

Пачалася наогул паласа чорнай рэакцыі у нашым краю, - калі расійскі ваенны штаб ні пазволіу у Менску і па беларуску друкаваць. * * *

У часе перавароту, калі беларусы у Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй за усіх віталі іх жыды нацыяналісты. У часе выбарау у меськую думу беларусы з жыдамі (нацыянальныя партыі) увайшлі у коаліцыю і зрабілі адзін спісак кандыдатау. А калі Усебеларускі Зьезд, паказау, што творыцца дзержауная сіла, у жыдоускіх газэтах пачалі усе часьцей паказывацца артыкулы аб беларусах. Пасьля разгону большэвікамі памяненаго зьезду, жыдоускія нацыянальныя партыі апублікавалі свой пратэст проціу гэтаго гвалту.

Нельга казаць, каб паміж тутэйшых жыдоу ні было праціунікау беларускаго руху, - есьць і досіць многа. Галоуным чынам выступаюць тыя с партыйнай моладзі, інтэрнацыяналістау, якія маюць летуценні аб тым, што некалі ніякіх нацыяу ні будзе - усе пойдзе па Бэлямі.

Другі род праціунікау беларускай справы з ніпартыйных жыдоу маець йшчэ болей арігінальны матыу: Жыдоуская нацыя разсеяна па усяму сьвету, на свае нішчасьце, раздзелено на жыдоу розных другіх нацый, павінна ведаць розныя мовы тых нацый дзе яна жыве. І вось бяруць ішчэ тут нанова дзяліць жыдоу: на беларускіх, украінскіх і г. д.

Гэты "новы раздзел жыдоу" есьць для іх інтэрэсау мінус - гэта рацыя. Але занадта наіуная і эгоістычная, крытыкі тут ніякой быць ні можа...

Дзеля гэтай прычыны у часе зборау на Беларускі нацыянальны фонд у мястэчку Даугінаве (Віленскай г.), жыдоуская моладзь адмовілася прыняць учасьце у зборах, бо яны - праціунікі "новаго раздзелу жыдоу"...

Але проці жыцця нічога ні зрабілі і у беларускіх школах жыдоускія вучні вучацца па беларуску і робяць гэто ахвотне. * * *

Што датычы дальнейшых адносін жыдоускіх сьвядомых сфэр да беларусоу, то гісторыя іх так вышколіла, што, - на жаль, - па бодьшасьці, яны арыентуюцца толькі грубай сілай: Чый верх - таго і прауда...

Гэто паказау іх першы энтузыазм да беларусоу у Менску у часе уцекау большэвізму. Потым - пачалося ківанне з боку у бок, трымаючы нос па ветру...

Першы пасля уцеку большэвікоу Беларускі Сэкрэтарыят з Менску, меу у сваім складзе двох жыдоу: Гутмана (без портфэля) і Белкінда - сэкрэтара фінансау...

Пры гэтым прыпамінаецца што у Беларуска-Літоускім Князстве высокую дзержауню пасаду займау пярэхрыст (у тых часох німа чаго дзівіцца, што нікрэшчоных ніпрыймалі на гэткіе службы) Абрам Езэфофіч Рэбічковіч, каторы быу здольным адміністратарам і фінансавым агентам, а потым, пры Жыгімонце І, дайшоу да пасады падскарбія земскаго, г. з. міністра фінансау, і члена Гаспадарскай Рады.

Яшчэ адзін выпадак: на першым селянскім зьездзі у Менску, скліканы Беларускім Нацыянальным Камітэтам 4/IV - 1917 г., дэлегатам ад Пауловічскай воласьці Магілеускай губ. і павету, быу жыд Мордух Янкеляу Зільберман. Ен там селскім старастой ужо 30 гадоу (ні крэшчоны).

Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі - тут - ні бярэмся судзіць. Ва уселякім выпадку жыцце гэтых двух нацыяу так цесна зьвязана, што кожная з іх прымушана цікавіцца другой, ужо хаця бы з эконамічнаго пункту. Эконамічная струна - вельмі чулая і шчокатная рэч. Да гэтай рэчы, як ні як, кожны прыкладываецца шчыра зацікауленым вухам. Нідалекая будучына нашаго краю мае перад сабою перспэктыву розных селянскіх коопэрацый*) і гандлевых рэформау, што можэ зусім іначай паставіць увесь лад гандлю у нашым краю. Вось дзеля гэтаго варта жыдом болей уважна задумывацца над доляй сваіх блізкіх суседзяу, з якімі яны так зьвязаны эконамічна.

Мы пэуны, што адносіны будуць у нас самыя прыязьныя. Варункі новага жыцця, грамадзянская воля і роуныя правы усім, без розніцы веры і нацый, так загладзяць ніроунасьці і у эконамічных стасунках, што пакрыуджэнных ні будзе.


*) У цяперашніх селянскіх коопэратывах есьць жыдоускія прыказчыкі. Жыдоу селяне ахвотне бяруць у прыказчыкі, дзеля іх гандлевай здольнасьці і практычнасьці. Так сама есьць коопэратывы, дзе членамі і хаурусьнікамі нароуне і селяне і жыды.

КАНЕЦ