Верасьнёўскі сход аддзелу БАЗА ў Нью Ёрку

8-га верасьня прайшоў чарговы месячны сход аддзелу БАЗА ў Нью Ёрку. Вёў сход скарбнік аддзелу сп. Валеры Дворнік. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў на Бацькаўшчыне сход прайшоў пераважна ў дыскусыях і выступах на гэтую тэму.
Сп. Вячка Станкевіч пазнаёміў прысутных з растаноўкаю сілаў на беларускай палітычнай арэне, з ходам перадвыбарай барацьбы, якая працягвалася амаль усё лета. Ён адзначыў, што Ганчырык зьяўляецца кампрамісным кандыдатам, якія тэарытычна мог-бы аб'яднаць беларускае грамадзтва ў барацьбе за дэмакратыю.
Сп. Уладзімер Каўшовік больш падрабязна распавёў удзельнікам сходу пра асобу кандыдата ў прэзыдэнты ад аб'яднанае апазыцыі, пра асноўныя пункты яго перадвыбарнае праграмы.
На сходзе прагучала шмат пытаньняў пра надыходзячыя выбары, адказаў на іх, а таксама пра магчымыя вынікі гэтае выбарчае кампаніі.
У канцы сходу сп. Вячка Станкевіч распавёў прысутным пра сэмінары "Я магу жыць лепей", якія пасьпяхова праходзілі ў Беларусі, пра тую карысьць, якую атрымалі іх ўдзельнікі. Выступоўца запрасіў усіх жадаючых узяць удзел у такім сэмінары ў Нью Ёрку, які мусіў адбыцца праз пару тыдняў пасьля сходу.