Рэзалюцыя АБСЭ ў справе Беларусі

Была прынятая 10-га ліпеня на 9-й сэсіі парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Бухарэсьце. Супраць галасавалі дэлегацыі Расеі, Ўзбэкістану, адзін прадстаўнік Украіны. Беларускай дэлегацыі пры падтрымцы ЗША ды іншых краінаў удалося зафіксаваць у рэзалюцыі наступныя моманты.

Гаварыць пра ўдзел апазыцыі ў парлямэнцкіх выбарах можна пры выкананьні ўмоваў: наяўнасьць заканадаўства пра выбары, якое адпавядае дэмакратычным нормам; доступ апазыцыі да сродкаў масавай інфармацыі; стварэньне атмасфэры даверу; вядзеньне перамоваў паміж апазыцыяй і ўладамі; спыненьне перасьледу апазыцыйных лідэраў. Беларускія ўлады павінны даць інфармацыю пра зьніклых палітыкаў.

Старшынём Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ абраны Адрыян Севярын, кіраўнікі групы ў справе Беларусі.