СЬВ. ПАМЯЦІ


АКУЛА НАДЗЕЯ


нар. 29.08.1930 - пам. 08. 08. 2001

Надзея Акула (дзявочае прозьвішча Верная) нарадзілася ў Івацэвічах на Берасьцейшчыне. У 1944 годзе з бацькамі і сястрою Любай выехала ў Нямеччыну. Пасьля вайны ў беларускім абозе Ватэнштэт брытанскае зоны, вучылася й брала ўдзел у скаўтынгу (Сёстры вогнішча Цёткі) дружыновай.
У Канаду прыехала летам 1948 году, улілася ў жыцьцё Згуртаваньня Беларусаў Канады, Парафіі БАПЦ у Тароньце.
Замуж выйшла за пісьменьніка Кастуся Акулу. Мелі адную дачку й трое сыноў. Алесь, найстарэйшы, пражыў усяго 20 гадоў. Сама-ж матка яго, Надзея, даўно пакутавала ад цяжкое хваробы.
Паховіны з праніхідай у Кардынал Фюнэрал Гоўм у пятніцу 10-га жніўня й у сыботу раніцай адпраўлялі: архіяпіскап Мікалай, айцец Вячаслаў Лобін і айцец Юры Гнатко, муж сястры Надзеі Любы. Прысутнічала шмат людзей.
Вечны супакой Надзея знайшла побач сына Алеся на могілках Пайн Гіл у сыботу.
Няхай лёгкай будзе Табе зямля, Дарагая Надзея!

Вечная Табе памяць!

Заміж кветак ці вянкоў на магілу нябожчыцы Управа ЗБК і сябры злажылі 280 дал. на выданьне кнігі "Хто быў хто ў Беларусі". Усім ахвярадаўцам вялікі дзякуй.