БНФ "Адраджэньне" ня йдзе на Кангрэс

Грамадзкае аб'яднаньне Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне" й Кансэрватыўна-хрысьцiянская партыя БНФ ня будуць прымаць удзел у Кангрэсе дэмакратычных сiлаў Беларусi, прызначаным на 2-га лiпеня ў Менску. Аб гэтым гаворыцца ў звароце, падпiсаным кiраўнiком гэтых арганiзацыяў Зянонам Пазьняком i адказным сакратаром управы Анатолем Крываротам. "Склiканьне кангрэсу падчас падрыхтоўкi да Ўсебеларускага зьезду з паралельнымi задачамi - гэта мэтанакiраваная дзейнасьць па дэвальвацыi самой iдэі гэтае вялiкае грамадзкае iнiцыятывы", - гаворыцца ў звароце. У заяве таксама пацьверджана рашэньне аб няўдзеле БНФ ў магчымых восеньскіх парлямэнцкiх выбарах.