Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Афіцыйныя вынікі выбараў, якія абвесьціў Цэнтрвыбаркам наступныя: за Аляксандра Лукашэнку 4666680 галасоў, або 75,65%, за Ўладзімера Ганчарыка 965261 голас, або 15,65%, і за Сяргея Гайдукевіча 153190 галасоў - 2,48%.
Такім чынам прыхільнікі дыктатара, які незаконна ўтрымліваў уладу ў Беларусі, пасьпяхова правялі апэрацыю па фальсыфікацыі выбараў і працягненьню прэзыдэнцкага тэрміну для іх гаспадара. Гэтая каманда ўжыла ўсе магчымыя сродкі, каб не дапусьціць прыхільнікаў апазыцыйных кандыдатаў да тэлебачаньня, радыё ці дзяржаўнага друку. Пад час перадвыбарчай кампаніі яны прапусьцілі праз сваю рэпрэсыўную машыну твсячы сваіх апанэнтаў, зьбіваючы іх, запалохваючы, караючы штрафамі ды зьняволеньнямі, яны рабілі ўсё, каб толькі народ ня змог пачуць іхняга голасу.
У дзень выбараў улады, па-просту, адлучылі незалежным назіральнікам і тым, хто прыехаў назіраць за выбарамі з-за мяжы, усе віды сувязі, у гэты дзень у іх не працавалі ні тэлефоны, ні Інтэрнэт.
Спробы абскардзіць вынікі выбараў у судзе вынікаў не далі, бо ніводную скаргу да разгляду не прынялі. А хунта тым часам правяла інаўгурацыю "агульнаабранага" прэзыдэнта. Выбары выразна давялі, што Лукашэнка мае найслабейшыя пазыцыі ня там, дзе меркаваны "расейскі дэмакратызуючы ўплыў" наймацнейшы, а там, дзе найлепш захаваліся беларуская культура й каталіцкі антыімпэрскі этас. Пра гэта сьведчаць зьвесткі маштабнага сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага ў cярэдзіне лета на замову амэрыканскага International Republican Institute.
Найменш давяралі Лукашэнку на Горадзеншчыне (40%). Мяркуючы па ўсім, роўна такі-ж нізкі паказчык падтрымкі ён меў у заходніх - беларускамоўных і/або каталіцкіх - раё-нах Меншчыны й Віцебшчыны. Найбольшым-жа даверам ён цешыўся не на радзімай Магілёўшчыне (52%), а на патрыярхальнай Гомельшчыне й дээтнізаванай Берасьцейшчыне (67%), дзе этнічна ўкраінскі элемэнт яшчэ да канца не ператварыўся ў беларускую нацыю.

Міжнародная супольнасьць пра выбары ў Беларусі

Эўрапейскі Зьвяз у сваёй заяве выказаў моцнае шкадаваньне з прычыны, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам АБСЭ ў сувязі з перасьледам прадстаўнікоў апазыцыі, унутраных назіральнікаў, незалежных мэдыяў і няўрадавых арганізацыяў. Да гэтай заявы ЭЗ далучыліся асацыяваныя да Зьвязу краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Кіпр, Мальта й Турэччына, а таксама краіны-сябры эканамічных арганізацыяў ЭЗ.
У заяве Дзярждэпартамэнту ЗША ў справе выбараў у Бела-русі гаворыцца, што ўвесь выбарчы працэс ня быў ні свабод-ны, ні справядлівы, ніводны элэмэнт выбарчага працэсу ня быў адкрыты ці справядлівы, і міжнародная супольнасць не павінна прызнаваць перамогі Лукашэнкі, які выкарыстаў выбары, каб сканструяваць сабе перамогу. Прэс-сакратар прэзыдэнта ЗША Ары Фляйшар сказаў, што "апошні дыктатар Эўропы скраў перамогу й магчымасьць беларускага народу вярнуцца на шлях дэмакратыі й рынкавай эканомікі".
Лукашэнка адказвае сваім крытыкам узаемнаю нелюбоўю. Беларусь - адзіная краіна, дзе не было афіцыйнае акцыі смутку, Лукашэнка - адзіны кіраўнік ў Эўропе, які не наведаў амэрыканскую амбасаду, каб выказаць спачуваньні.
Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чала-ека АБСЭ Жэрар Студман зрабіў наступную заяву:"Выбары адбыліся не ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. З другога боку мы вітаем пачатак нараджэньня грамадзянскай супольнасьці, асабліва сярод маладых людзей".
Назіральнікі ад Міжнароднай Гельсынскай фэдэрацыі правоў чалавека, якая мае статус дарадцы ў АБСЭ й ААН, выказаліся наступнымі словамі: "факты сьведчаць пра тое, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў не павінны быць прызнаныя".
Кіраўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Незалежнае назіраньне" цягам амаль двух тыдняў зьбіралі, упарадкоўвалі й аналізавалі інфармацыю ад каардынатараў і назіральнікаў з рэгіёнаў. На іхную думку, каля 30% галасоў, якія нібыта па-далі за Лукашэнку, былі сфальсыфікаваныя. Гэтыя фальсыфікацыі былі масавымі, у іх удзельнічалі тысячы людзей.

Найвялікшы дзень

10 гадоў назад - 19-га верасьня 1991 году Вярхоўны Савет прыняў рашэньне пра новую дзяржаўную сымболіку - бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня". Гэтае рашэньне віталі тысячы беларусаў на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

"Самыя шчасьлівыя людзі ў сьвеце"

пад такім загалоўкам часопіс Newsweek напісаў, што тэракты ў ЗША пайшлі на карысьць некаторым палітыкам, адцягнуў-шы ад іх увагу СМІ й крытыкаў. Галерэю шчасьліўчыкаў адкрывае Лукашэнка: "Ён зноў прэзыдэнт Беларусі з 75% галасоў. Немагчыма, заяўляюць ягоныя апанэнты. Яго найвялікшы апанэнт, міжнародны друк, амаль не заўважыў".

Сярод іншых шчасьліўчыкаў - маніакальны прэзыдэнт Замбіі Робэрт Мугабэ, прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Тхабо Мбекі, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і міністар абароны Нямеччыны, якіх абвінавачваюць у карупцыі, і амэрыканскі кангрэсмэн Гары Кондыт.

Аўтар "Божа, блаславі Амэрыку" зь Беларусі

У гэтыя трагічныя дні ў ЗША як ніколі часта гучыць песьня "Божа, блаславі Амэрыку". Яна настолькі папулярная, што яе лічаць другім гімнам. Але мала хто ведае, што аўтар гэтае песьні, кампазытар Ірвінг Бэрлін (Ізраіль Бэйлін), нарадзіўся ў Магілёве ў 1888 годзе. Яго сям'я эмігравала ў Аэрыку, калі яму было 8 год. Бэйлін пачаў працаваць як афіцыянт і сьпявак у рэстаранах. Гэта падштурхнула яго да напісаньня песьняў. Ірвінг Бэрлін - аўтар больш як 900 песьняў, некалькіх м'юзіклаў і музыкі да фільмаў. Шмат песьняў, такіх як "Няма такога бізнэсу, як шоў-бізнэс", "Парад на Вялікдзень", вядомых кожнаму амэрыканцу, напісаныя Бэйліным. . На Каляды ў Амэрыцы самая ўлюбёная песьня пасьля "Ціхай начы", гэта песьня Бэрліна "Мне сьняцца белыя Каляды".