Змаганьне за Курапаты

Увечары 8-га лістапада беларускія ўлады гвалтоўна з дапа-могай АМАПу й міліцыі Менскага раёну спынілі пікетавань-не Курапатаў супраць будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі на месцы пахаваньня ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў, якое на працягу больш за 45 дзён праводзілі сябры БНФ і моладзё-вых арганізацыяў. Папаўдні будаўнічая тэхніка пачала насы-паць пясок і ламаць крыжы ля ўрочышча. Прысутныя ў гэты час пікетоўцы паспрабавалі спыніць тэхніку, але беспась-пяхова. Трошкі пазьней да месца падзеяў пачалі зьбірацца людзі, і была сьцягнутая вялікая колькасьць АМАПу й міліцыі. Моладзь стала ланцугом абапал дарогі, каб у чарговы раз перашкодзіць будаўнікам. Але акцыя была перапыненая сілаю: пікетоўцаў расьсеклі на дзьве часткі й літаральна скінулі з дарогі. Пры гэтым міліцыя зьбівала людзей, многія атрымалі пашкоджаньні й былі зьмешчаныя ў шпіталь. Было затрымана прыблізна 35 чалавек. Увечары будаўнікі са ўсёй Беларусі актыўна ў цемры насыпалі дарогу, частка ўдзельнікаў пікету ўсё яшчэ знаходзілася ў Курапатах.
Амаль два месяцы ў Курапатах кругласутачна дзяжураць дабраахвотнікі. З кожным днём халадае, і ахоўваць становіц-ца ўсё цяжэй. Дабраахвотнікі будуць заставацца ў Курапатах, пакуль ня скончацца будаўнічыя работы, якія ідуць шпарка. Тым часам будаўнікі парушылі дамоўле насьць пра тое, што працы будуць весьціся толькі на 22 мэтры ад дарогі. Яны зла-малі й напалову прысыпалі жвірам крыжы, якія былі мяжою, за якою нельга весьці будаўніцтва. Непадалёку ўвесь час стаіць машына з амапаўцамі. Зламаныя крыжы аднаўляюць, а сьвятар БАНПЦ Леанід Акаловіч асьвяціў іх.

Закрылі газэту "Пагоня"

12-га ліпеня пастановай Вышэйшага Гаспадарчага суду Бела-русі ліквідаваная гарадзенская "Пагоня" - адна зь першых незалежных беларускіх дэмакратычных газэтаў. Такім чынам быў задаволены зыск пракуратуры Гарадзенскай воблась-ці аб закрыцьці газэты. Гісторыя з закрыцьцём выданьня рас-пачалася яшчэ 17-га лістапада мінулага году, калі "Пагоні" вынесьлі папярэджаньне за распаўсюджаньне заявы аб'ед-наньня "Грамадзянскія ініцыятывы". Амаль праз год, 5-га верасьня, увесь наклад выданьня быў арыштаваны . "Пагоню" абвінавацілі ў публікацыі паклёпніцкіх матэрыялаў на Лукашэнку. На газэту была заведзеная крымінальная справа, а таксама вынесена чарговае папярэджаньне. Паводле зака-надаўства, пасьля двух папярэджаньняў выданьне могуць зачыніць, аб чым і быў накіраваны зыск у Вярхоўны Гас-падарчы суд. Галоўны рэдактар газэты Мікола Маркевіч лі-чыць, што на зьнішчэньне выданьня суд і пракуратура атры-малі загад ад вышэйшага кіраўніцтва краіны. Усе гэтыя падзеі ён успрымае як "палігон, на якім адпрацоўваюцца мэтады ціску на незалежную прэсу". У той-жа час, рэдакцыя газэты зьбіраецца змагацца за сваё далейшае існаваньне.

Царква будуецца

Асьвячэньне месца будучага царкоўнага комплексу Беларускай Аўтакефальнай Народнай Праваслаўнай Царквы (БАНПЦ) ў мястэчку Пагранічным на Гарадзеншчыне ад-былося 13-га кастрычніка. На ўрачыстасьць закладкі храма Сьв. Еўфрасіньні Полацкай прыляцеў зь Нью Ёрку архіяпіскап БАНПЦ Юры. Ён і першы сакратар амэрыкан-скае амбасады ў Беларусі сп. Джон Кунштадтэр заклалі ў падмурак будучае царквы капсулу з пасланьнем нашчадкам.
Настаяцель царквы айцец Ян Спасюк ужо другі год змага-ецца зь "вертыкальлю" й Маскоўскім патрыярхатам за права весьці набажэнствы. Яго каралі штрафам, пяцідзённым зьняволеньнем, закоўвалі ў кайданкі падчас набажэнства. На падмурках будучага храма айцец Ян выказаў пажаданьне ўжо наступным летам правесьці набажэнства ў новай царкве. А вайсковы намёт, дзе да гэтага зьбіраліся вернікі, пойдзе па ўсёй Беларусі, дзе паўстануць новыя Беларускія храмы.

Пратэст папулярнага сьпевака

Напярэдаднi выбараў вядомы сьпявак Яраслаў Еўдакiмаў заявiў: калi Лукашэнка зноў стане прэзыдэнтам, ён адмовiц-ца ад званьня народнага артыста. Сьпявак сьцьвярджаў, што калi выбарцы падтрымаюць уладу, якая адправiла на той сьвет лепшых людзей i зьдзекуецца з народу, ён ня зможа насiць ганаровае званьне. Ад сваiх словаў ён не адмовіўся.
Сёньня ў Беларусi званьнем народнага артыста ўганараваныя 113 чалавек. Значных матэрыяльных дабротаў гэтае званьне не дае, надбаўка на тры мiнiмальныя зарплаты ды магчымасьць лячыцца ў спэцшпіталі Кiраўнiцтва справаў прэзыдэнта. Але калі ёсьць папулярнасьць, то званьні сапраўды не патрэбныя, тым больш што ў Беларусі іх дае ўлада незалежна ад таго, папулярны сьпявак цi не.