Будаўніцтва ў Курапатах
У Беларусі стаяць маразы, тэмпература нават днём не вышэй за -15 С. Маладыя людзі, якія працягваюць ахоўваць Курапаты, пакутуюць ад моцных маразоў і пацукоў.
Будаўнічыя працы, якія працягваліся сем дзён на тыдзень, 10-га сьнежня ўвогуле не пачаліся. Ноч была самая халодная за апошні час, а раніцай будаўнікі не змаглі завесьці рухавікі сваёй тэхнікі, салярка з-за марозу стала падобнаю на кісель.
Тым часам маладыя людзі працягваюць рабіць крыжы ды ўсталёўваць іх вакол курапацкага лесу. Гэтая праца не складаная, але вымагае вялікай сілы. Каб умацаваць крыж, трэба выкапаць паўмятровую ямку ў замёрзлым пяску.
У нядзелю да абаронцаў Курапатаў наведваюцца простыя людзі. Яны прыносяць ежу, цёплае адзеньне альбо фундуюць сымбалічную суму грошай на падтрымку дабраахвотнікаў.
Штонядзелю ў Курапатах адбываецца традыцыйнае наба-жэнства. Сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Народнай Пра-васлаўнай Царквы Леанід Акаловіч запрашае ўсіх памаліцца за спакой душаў бязьвінных ахвяраў сталінскага тэрору.

Шэрыл Джонсан у Беларусі
5-га сьнежня прадстаўнiца Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Амэрыкi Шэрыл Джонсан, якая адказвае за дачы-неньні зь Беларусьсю з рабочым вiзытам наведала Берасьце. Яна сустрэлася як з прадстаўнiкамi aфiцыйных уладаў, так i зь сябрамi недзяржаўных арганiзацыяў. Спадарыня Джонсан наведала мясцовую Асацыяцыю жанчын-юрыстаў i грамадз-кае аб'еднаньне падтрымкi грамадзянскiх iнiцыятываў "Вежа". На гэтых сустрэчах яна падкрэсьлiла, што Злучаныя Штаты разам зь iншымi краiнамi будуць працягваць падтрымку дэмакратычных iнiцыятываў, што ставяць на мэце стварэньне на Беларусi грамадзянскай супольнасьцi.
Што да кантактаў з прадстаўнiкамi мясцовых уладаў, дык iхная неабходнасьць абумоўленая тым, каб яшчэ раз нагадаць ім пра ўмовы, пры якiх магчымае больш шчыльнае супрацоўнiцтва мiж нашымi краiнамi. Гэтыя ўмовы засталiся нязьменныя: беларускiя ўлады павiнны прытрымлiвацца агульнадэмакратычных нормаў, захоўваць правы чалавека й спрыяць разьвiцьцю недзяржаўнага сэктару эканомiкi.