ЗБС "Бацькаўшчына" стварае базу дадзеных

Згуртаваньне Беларусаў Сьвету "Бацькаўшчына" стварае базу дадзеных беларускай нацыянальнай спадчыны за мяжой. Туды ўвойдуць зьвесткі пра навучальныя ўстановы, музэі, цэрквы, помнікі культуры й архітэктуры, бібліятэкі, выданьні, фірмы й прадпрыемствы, якія ўзначальваюць і заснаваныя беларусамі. Дадзеныя зьмесьцяць на старонцы арганізацыі www.zbsb.org. Там-жа будзе інфармацыя па пытаньнях бела-рускай дыяспары, электронныя вэрсіі дайджэстаў і бюлетэняў. Беларускія арганізацыі змогуць там запоўніць анкету, у якой вызначаць кірункі, па якіх яны хацелі-б супрацоўнічаць.
Зараз па-за межамі Беларусі жыве блізу 3 мільёнаў белару-саў. Найбольш ў Расіі - больш за мільён, блізу 600 тысяч у ЗША, 400 тысяч ва Ўкраіне, у Польшчы жыве каля 300 тысяч беларусаў, па 100 тысяч у Казахстане ды Латвіі. Беларусаы жывуць у Аўстраліі й Паўднёвай Амэрыцы, Ізраілі й Афрыцы.
ЗБС "Бацькаўшчына"" дзейнічае з 1990-га году. 59 аб'еднаньняў беларускай дыяспары зьяўляюцца супольнымі сябрамі Згуртаваньня. "Бацькаўшчына" кантактуе больш чым зь 200 беларускімі арганізацыямі ў сьвеце. Асноўнай мэтай ЗБС "Бацькаўшчына" зьяўляецца выхаваньне нацыянальнай сьведамасьці, духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднаньне ўсіх беларусаў сьвету ў адзіную супольнасць .

Што чакае полацкую Сафію?

Па апошніх зьвестках, улады хо-чуць перад аць Расейскай праваслаўнай царкве полацкі Сафійскі сабор, але службы там будуць ад-бывацца толькі на вялікія сьвяты.
Раней былі чуткі пра поўную перадачу беларускай рэлігійнай сьвятыні беларускаму экзархату РПЦ. За гэта актыўна выступаў полацкі япіскап Фэадосій. Цяпер паабяцалі, што статус культурна-гістарычнага цэнтру не скасуюць.
Ці можна гэтаму верыць? Зусім верагодна, што ўлады спрабуюць супакоіць грамадзкую думку. І калі праваслаўныя ўлад-куюцца ў саборы, абвесьцяць пра поўную перадачу храма…
Грамадзкасьць непакоіцца, бо Сафійскі сабор важнейшы турыстычны аб'ект у горадзе. Шмат гадоў яго лічаць асярод-кам мясцовага культурнага жыцця. Тут адбываюцца міжна-родныя фэстывалі, на якіх выступаюць знакамітыя арганісты й калектывы з усяго сьвету. Акустыку ў храме лічаць лепшай у Беларусі. Мець храм хацела-б таксама й полацкая грэка-каталіцкая суполка, якая мае на яго ўсе гістарычныя правы.

ДЗЕЙНАСЬЦЬ ДЗІЦЯЧАГА ФОНДУ "САКАВІК"

Праца з напружаньнем разгортвалася на Стаўпеччыне. Ра-зам з ангельскімі й ірляндзкімі дабрачыннымі арганізацыямі ўзялі пад сваю апеку дзіцячыя ўстановы: Стаўпецкую школу-ініэрнат для сірот (вёска Загор'е) і Стаўпецкую дапаможную школу-інтэрнат на 130 дзяцей у вёсцы Караліна каля Новага Сьвержаня. У апошняй ад самага пачатку існаваньня не працавала каналізацыя. Дзеці ўзімку й ўлетку мусілі бегаць праз вуліцу, дзе былі звычайныя выходкі.
Але вось у красавіку мы атрымалі вялікі канвой з гумані-тарнымі грузамі,галоўным чынам, будаўнічымі матэрыяламі, а ў траўні ў Фонд "Сакавік" прыехалі 40 ірляндзкіх добраахвотнікаў, якія за 5 дзён парабілі такія цуды, што нават цяжка паверыць. Зьмянілі ў інтэрнатах усе шыбы, усе дзьверы, электрычныя правады, пафарбавалі сьцены, паклалі падлогі пліткамі, падлучылі ваду й каналізацыю, зрабілі душныя роспрыскі й выходкі для хлопчыкаў і дзяўчынак.
Дырэктар інтэрнату Сымон Юрчык задаволены лётаў як на крылах. Дабраахвотнікам, якія, дарэчы, прыехалі са сваімі кухарамі й кухнямі й самыя рыхтавалі сабе яду, мы адудзячваліся арганізуючы канцэрты стаўпецкага ансамблю. На восень гэтыя ірляндцы прыехалі ізноў. Працуюць яны з запалам і арганізавана, па 10-12 гадзінаў на дзень.
Летам на адпачынак у Ірляндыю адправіла групу дзетак з Гарадзейскай школы-інтэрнату на Стаўпеччыне з прыгата-ванай, хоць і невялікай, праграмай. Восеньню прыбудзе дапа-мога ў школу-інтэрнат у самыя Стоўпцы з Ангельшчыны. За гэты год мы атрымалі 25 гуманітарных грузаў на 120 тысяч даляраў. Шмат працы з мытнымі праездамі й рознымі паперамі. Усё гэта так складана, але змагаемся.
Ва Ўправе Фонду працуюць аддана справе й іншыя сябры: Марыя Язьневіч, Антаніна Гарон, Людміла Дзіцэвіч, Станіслаў Саковіч і Барыс Арцёшын. Да гэтага працуюць яшчэ й мае дзеці, а іх у мяне трое: сын Іван і двайняты Васіль і Васіліна. Можна сказаць і муж Валеры з намі заадное, бо ён усе гэтыя турботы церпіць.

Марыя Міцкевіч