Рэгіянальная Беларусь падтрымлівае Домаша

26-га траўня ў Менску адбыўся Зьезд грамадзкасьці рэгіёнаў Беларусі. Удзел у Зьезьдзе ўзялі 815 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў. Выступы дэлегатаў былі прысьвечаныя сытуацыі ў эканоміцы, палітыцы, культуры, чарнобыльскай праблеме, прадпрымальніцтве й сродкам масавай інфармацыі.

Кульмінацыяй зьезду стаў выступ Сямёна Домаша. Асноўныя палажэньні, заяўленыя Домашам, - гэта канстытуцый-ная рэформа, рэформы ў эканоміцы, лібэралізацыя зьнешне-эканамічнай дзейнасьці,разьвіцьцё прадпрымальніцтва, па-шырэньне ролі мясцовага самакіраваньня. У замежнай палітыцы лёзунг "Беларусь з Расеяй супраць Эўропы" зьмяніць на "Беларусь - мост паміж Эўропай і Расеяй". На думку сп. Домаша, галоўнае ў вырашэньні моўнай праблемы - каб прэзыдэнт і ўрад пачалі размаўляць па-беларуску.