ПАМЯЦІ ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА

Зусім нядаўна высьветліліся акалічнасьці, час і месца сьмерці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, ідэоляга й права-дыра беларускага нацыяналіс-тычнага руху ў 1930-40-ыя гады. Увечары 24-га сьнежня 1942-га году, у прамежку часу паміж 21-й і 22-й гадзінамі, ён быў расстраляны супрацоўні-кам менскага СД Хойзэрам у Трасьцянцы…

Вінцэнт Гадлеўскі - асоба легендарная й таямнічая. Рыма-каталіцкі сьвятар, які ўводзіў у касьцёл беларускае слова, за што цярпеў перасьлед ад аку-пацыйнае польскае ўлады. Палітык-нацыяналіст, які адрадзіў беларускі нацыяналістычны рух, узначаліў Беларускі антыфа-шыстоўскі Супраціў. Выдавец, перакладчык на родную мову "Новага запавету". Дагэтуль афіцыйна не прызнаная яго роля ў антыфашыстоўскім змаганьні. Бо прызнаць яе, значыць па-цьвердзіць, што беларускія нацыяналісты не супрацоўнічалі з фашыстамі, а змагаліся супраць іх, несьлі цяжкія ахвяры.
Вінцэнт Гадлеўскі нарадзіўся 16-га лістапада 1888-га году (па іншых зьвестках 16-га сьнежня) ў мястэчку Поразава Ваўкавыскага павету. Яшчэ юнаком ён вырашыў прысьвяціць жыцьцё служэньню Богу. Гадлеўскі скончыў сэмінарыю ў Вільні, а пасьля духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Служыў вікарыем у кафэдральным касьцёле ў Менску. У 1917-м годзе актыўна ўключыўся ў беларускі рух, быў актыўным ўдзельнікам Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, сябрам Рады БНР і ўдзельнікам абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25-га сакавіка 1918-га году .
Падзел Бацькаўшчыны паміж акупантамі не зламалі волі да барацьбы й служэньня свайму народу Вінцэнта Гадлеўскага. У Заходняй Беларусі ён быў адным з правадыроў нацыяналь-най партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя", змагаў-ся за беларусізацыю касьцёлу, яго неаднаразова арыштоўвалі за патрыятычную дзейнасьць польскія ўлады. Два гады ён правёў у варшаўскай турме. Калі большасьць арганізацыяў у Заходняй Беларусі арыентаваліся на БССР, ён выпрацоўваў незалежніцкую праграму. У 1928-м годзе ён пісаў: "Увесь час існаваў і існуе адзіны сапраўдны шлях, ідучы якім мы можам дабіцца зьдзейсьненьня Ідэалаў Беларускага Народу, - гэта самастойны незалежніцкі шлях. Барацьбіты, што трымаюцца гэтага шляху, збаўленьне Беларускага Народу бачаць ня ў вонкавай усходняй ці заходняй помачы, а ў сіле самога Народу. Толькі сам Народ можа здабыць сабе лепшую долю, але для гэтага патрэбна, каб ён палітычна й культурна быў зусім сьпелы, каб ён быў добра арганізаваны".
Вінцэнт Гадлеўскі гуртаваў аднадумцаў, актыўна працаваў з моладзьдзю. На сьвяткаваньнях 25-га Сакавіка Беларускім Студэнцкім Саюзам у Вільні ён распавядаў моладзі пра тыя часы, калі іх папярэднікі са зброяй у руках змагаліся за незалежнасьць Беларусі, расказваў пра гісторыю зацьверджаньня Радай БНР узору нацыянальнага сьцягу: "Было некалькі прапановаў, але найбольш папулярныя - дзьве: чыста белы сьцяг і бел-чырвона-белы. Многія схіляліся да думкі, што беларусы мусяць мець белы сьцяг, які паказваў-бы духовую белізну нашага народу. Іншыя-ж пярэчылі, бо, на іх думку, белы сьцяг у гісторыі заўсёды азначаў капітуляцыю паражэньне, і для нацыянальнага не падыходзіў. Прапаноў-валі дадаць да белага сьцягу чырвоную палоску, палоску крыві тысячаў беларусаў, што змагаліся за Бацькаўшчыну й ляглі за яе. Гэта толькі ўзмацняла сымбалічнасьць сьцягу, падкрэсьлівала чысьціню імкненьняў ягонага народу…"
У 1936-м годзе Гадлеўскі выйшаў з БХД, бо не пагадзіўся зь яе збліжэньнем з КПЗБ, і стварыў "Беларускі Фронт" з аднайменным друкаваным ворганам, які сам рэдагаваў. Ён пісаў:"Нацыянальная ідэя лучыць усіх сяброў нацыі: і тых, што жывуць за граніцамі, і тых, што разьдзелены часам. Нацыянальная ідэя лучыць пакаленьні, якія ўжо адышлі, з тымі, якія маюць прыйсьці, а злучвом ёсьць жывучае пакаленьне… Нацыянальная ідэя прабуджае да вялікіх чынаў тых людзей, якія ў іншых умовах вялі-б бескарыснае жыцьцё. Пад уплывам нацыянальнай ідэі прабуджаецца ў іх ахвота да працы, да ахвярнасьці, а часам нават да геройства!"
Вінцэнт Гадлеўскі дзейнічае, як мудры палітык і добры кансьпіратар. У 1940-41-м гадох у акупаванай немцамі Варшаве ён заснаваў падпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. Ён далучае да кансьпірацыі шмат маладых нацыяналістаў, а сярод іх і Ўсевалада Родзьку, які пасьля ачоліць БНП. Ён распрацоўвае праграму падпольнай працы. Для выкананьня гэтага пляну падчас нямецкай акупацыі многія беларускія падпольшчыкі пайшлі працаваць на легальныя пасады. Вінцэнт Гадлеўскі ў верасьні 1941-га становіцца галоўным школьным інспэктарам у генэральным камісарыяце "Беларусь". Ён арганізуе беларускае школьніц-тва, адкрывае школы, выдае падручнікі, дамагаецца саступак ад немцаў. Ужо пачалася праца па стварэньню нацыянальна-га партызанскага руху, якая была даручана БНП. Пачаў вы-давацца падпольны "Бюлетэнь БНП", куды пісаў артыкулы й Гадлеўскі. Шукаліся сувязі з заходнімі саюзьнікамі.
Усё гэта не засталося без увагі бальшавіцкай і фашыстоўскай агентуры. На Гадлеўскага пасыпаліся даносы, ён трапляе пад пільны нагляд СД. 24-га сьнежня 1942-га году ён быў арыштаваны СД і ў той-жа вечар расстраляны ва ўрочышчы Благаўшчына ў Трасьцянцы. Ён спакойна й годна прыняў сьмерць, бо ведаў, што памірае не дарма.
Жыцьцё й дзейнасьць сьвятара й палітыка Вінцэнта Гадлеўскага - гэта ўзор для кожнага беларуса. Ён пайшоў на вялікую ахвяру, каб паказаць прыклад сваім пасьлядоўнікам, каб натхніць нас на вялікія подзьвігі й барацьбу. Барацьбу з бачным і нябачным ворагам. Пад сьвятым сьцягам Хрыста.
25-га сьнежня мінулага году сябры спартова-патрыятычнае арганізацыі "Край" наведалі Трасьцянецкі лес і ушанавалі памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.
На сьнезе запалілі сьвечкі, паклалі белыя й чырвоныя квет-кі. Шмат гаварылі пра жыцьцёвы шлях Вялікага Беларуса, пра ягонае змаганьне, пра высілкі стварыць беларускі нацыяналістычны рух. Выступоўцы спыніліся на сытуацыі ў краіне, якая па-ранейшаму пад акупацыяй, і кожны нацыяналіст павінен вучыцца ахвярнасьці й мужнасьці.
"Вінцэнт Гадлеўскі змагаўся й памёр. Змагаўся за Беларусь і памёр за Беларусь. І зараз ён з намі, як з намі ўсе тыя, хто змагаліся за Беларусь, - сказаў Янка Мірановіч. - Ён загі-нуў, але й цяпер дапамагае Беларусі, дапамагае Беларускаму Духу, дапамагае нам... І мы пераможам, хлопцы, праз год, праз два, праз дзесяць, але мы пераможам."

Са старонкі СПА "Край" у Сусьветным Сеціве.