Малады Фронт адзначыў ганебную гадавіну

У ноч з 13-га на 14-е траўня сябры Маладога Фронту больш чым у дваццаці гарадох і мястэчках Беларусі вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі. Акцыя была прымеркаваная да т.зв. Дня дзяржаўнага сьцягу й гербу - гадавіны рэфэрэндуму 1995 году аб скасаваньні нацыянальнай сымболікі.