NRM натхнёна працуе

29-га траўня ў канцэртнай залі "Менск" гурт NRM прэзэнтуе новы сінгл "Самотнік". Гэта - першы выпадак, калі сінгл беларускага гурта выходзіць на кампакт-дыску. Таксама ўпершыню музыкі NRM уключылі на дыск мультымедыйны трак, які дазваляе ня толькі пачуць песьню, але і пабачыць яе-ж на відэа праз кампутар.