Зянона Пазьняка - у прэзыдэнты

18-га лютага ў Менску адбылася Соймавая канфэрэнцыя Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" й Кансэрва-тыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Соймавая канфэрэнцыя зьвярнулася да Зянона Пазьняка з заклікам выставіць сваю кандыдатуру ў якасьці кандыдата на выбары. У той-жа час сябры партыі ўсьведамляюць, што верагоднасьць таго, ці будзе Пазьняк зарэгістраваны як кандыдат, будзе залежыць не ад юрыдычных парамэтраў, а ад дыктатарскай волі.

Паводле інфармацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі, да 35% насельніцтва гатовыя падтрымаць Пазьняка на выбарах. Выконваючы абавязкі старшыні БНФ Юрась Беленькі перакананы, што ў сёньняшняй сытуацыі рэальнай альтэрнатывай рэжыму можа быць толькі Пазьняк: гэта тая асоба, якая можа гарантаваць і заўсёды будзе адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.