5-га лютага ў Глен Коў памёр пісьменьнік Масей Сяднёў, адзін з найвыбітных творцаў беларускай эміграцыі. М. Сяднёў нарадзіўся ў 1913 годзе на Магілёўшчыне. У 30-я гады вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1938 годзе быў арыштаваны як нацдэм і асуджаны на доўгі тэрмін лягераў. Перад тым як выбухла савецка-нямецкая вайна, Сяднева, які адбыў 3 гады на Калыме, прывезьлі ў Менск на перасуд, каб даць яшчэ большы тэрмін. Калі зьняволеных пагналі на ўсход, амаль усіх палітычных вязьняў, зь якімі сядзеў Сяднёў, НКВД-ысты расстралялі пад Чэрвенем (Ігуменам). Сяднёву пашчасьціла ўратавацца.

Вайной, падчас нямецкай акупацыі, ён працаваў у беларускім друку. Пасьля вайны апынуўся ў Нямеч-чыне, потым пераехаў у ЗША. Працаваў у беларус-кай рэдакцыі Радыя "Свабода". Аўтар раманаў "Раман Корзюк", "І той дзень надышоў" і шэрагу паэтычных зборнікаў. Творы Сяднёва напачатку 1990-х гадоў актыўна друкаваліся ў Беларусі. Але пазьней разам з творамі Н. Арсеньневай ды іншых нязручных лукашэнкаваму рэжыму пісьменьнікаў, творы Сяднёва былі ў Беларусі забароненыя.

Некалькі годоў таму назад Масей Сяднёў быў госьцем нашага аддзелу на літаратурнай вечарыне, адмыслова прысьвечанай ягонай творчасьці.