АБ'ЯВЫ

"ДАР САКАВІКА"
ЗАКЛІК РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Дарагія Суродзічы!
Штогоду напярэдадні ўгодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР Актам 25 Сакавіка Рада БНР зьвяртаецца да беларускага грамадзтва з заклікам скласьці пасільную суму ў фонд "Дар Сакавіка". Ахвяраваньні ў фонд "Дар Сакавіка" даюць магчымасьць Радзе БНР праводзіць у жыцьцё ідэю незалежнасьці Беларусі ды абарону ейнае дзяржаўнасьці. Сёньня, як ніколі дасюль, справа абароны Бацькаўшчыны патрабуе ўсіх нашых намаганьняў. Калі ласка, вазьмеце ўдзел у гэтым высакародным змаганьні праз пасільнае ахвяраваньне ў фонд "Дар Сакавіка".
Прадстаўнікі фонду ў большых асяродках маюць падпісныя лісты. Просім зьвяртацца да іх. А калі хто ня зможа сустрэць такога прадстаўніка, просім пераслаць ахвяраваньне беспасярэдне скарбніку Рады БНР.
Чэкі выпісвайце толькі на імя скарбніка: Vitaly Kazan і дасылайце на адрас:
Vitaly Kazan
29 Pennington-Lawr. Rd.
Pennington, NJ 08534
РАДА БНР

СЬВЯТКАВАНЬНЕ

Аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью Ерку ладзіць
сьвяткаваньне 85-х УГОДКАЎ абвешчаньня незалежнасьці

БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.

Імпрэза пачнецца 16-га сакавіка 2003-га году а 2-й гадзіне папаўдні ў залі
Ўкраінскага Дому на Мангэтане па адрасу:
140 Second Ave, New York, NY
Кошт квіткоў $35 (уключае канцэрт і абед),
сем'ям зь дзецьмі будзе зьніжка.
Аплату дасылайце скарбніку на адрас:
Valeri Dvornik
172 Millspring Rd.
Manhasset, N.Y. 11030
Чэкі выпісвайце на Belarusan American Association.
Інфармацыя па тэлефону: (516) 627-6491.

СХОДЫ

НЬЮ ЁРКСКАГА АДДЗЕЛУ БАЗА

ЗЬБІРАЮЦЦА РАЗ НА МЕСЯЦ, КОЖНУЮ

ДРУГУЮ СУБОТУ МЕСЯЦА А 7-й ГАДЗІНЕ ЎВЕЧАРЫ

Ў ФУНДАЦЫІ ІМЯ П.КРЭЧЭЎСКАГА.

ПРЫХОДЗЬЦЕ САМЫЯ, ЗАПРАШАЙЦЕ

ВАШЫХ СВАЯКОЎ І ЗНАЁМЫХ!

Адрас: 166-34 Gothic Drive, Jamaica.

Даезд цягніком падземкі F да 169th str.