Сьвятара пакаралі арыштам

28-га ліпеня ў мястэчку Пагранічны Бераставіцкага раёну тры міліцыянты ў час набажэнства напалі на сьвятара царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай Беларускай Аўтакефальнай Пра-васлаўнай Народнай Царквы, якая месьціцца ў намёце, узьве-дзеным у агародзе адной з прыхажанак, і запатрабавалі, каб той накіраваўся зь імі ў суд. Пры гэтым у бойку ўступілі вер-нікі. Уцякаючы ад перасьледу а. Спасюк паехаў у Горадню.

Айцом Спасюком цікавяцца даўно, і ня толькі міліцыя. Да яго наведваліся супрацоўнікі КГБ з Горадні, якія настойліва раілі яму не займацца справай БАПНЦ, а перайсьці на служ-бу ў любы прыход РПЦ. На адмову шантажавалі тым, што надрукуюць ягонае дасье (хаця ніякае дасье ня зможа падарваць вялізны аўтарытэт гэтага сьвятара). Пагроза існуе ня толькі яму самому, але й ягонай жонцы й тром дзеткам. 31-га ліпеня а. Спасюк усё-ж такі быў затрыманы. Суд, які цягнуўся ня больш за тры хвіліны,прысудзіў яму пяць сутак арышту за непадпарадкаваньне міліцыі.

Пачатак гэтай гісторыі ў мінулагадовых падзеях, калі ўла-ды адмовіліся рэгістраваць гэты прыход, як і некалькі іншых прыходаў БАПНЦ, заявіўшы, што праваслаўная царква ў Беларусі будзе толькі расейскаю.