ДЗЕНЬ СЛУЦКІХ ГЕРОЯЎ У ПАЎДЗЁННАЙ АЎСТРАЛІІ

25-га лістапада 2001 году Беларуская аўтакефальная права-слаўная царква Сьв. Апосталаў Пётры й Паўла ў Адэлайдзе ўрачыста сьвяткавала Дзень Слуцкіх Герояў, якія 27-га ліста-пада 1920 году ўзьняліся на паўстаньне супраць камунізму.
Літургію адслужыў айцец Пётра Касацкі. У пропаведзі ён расказаў пра слуцкіх герояў, якія адважна паўсталі супраць мацнейшай ад іх сілы, каб зрабіць Беларусь незалежнай. Ад-разу пасьля службы адправілі паніхіду, падчас якой старшыня парафіяльнае рады Міхась Шчурко-малодшы й Антон Яновіч-малодшы трымалі беларускі й аўстралійскі сьцягі. У канцы паніхіды царкоўны хор адсьпяваў "Магутны Божа".
Потым усе перайшлі ў прыцаркоўную залю на пачастунак, які падрыхтавала сястрыцтва. Калі ўсе занялі месцы, хор вы-канаў беларускі нацыянальны гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", жалобны марш "Сьпі пад курганам гэрояў" і "Ідуць жаўнеры-беларусы". Сп. Міхась Шчурко-малодшы прачытаў рэфэрат і папрасіў сьвятара багаславіць ежу на стале.
Імпрэза працягвалася да 4-й гадзіны папаўдні, пасьля чаго ўсе ў добрым настроі разьехаліся дадому.

Уладзімер Акавіты