Фальшывым выбарам - байкот

Малады Фронт, як і большасьць беларускіх апазыцыйных партыяў, пачаў кампанію па байкоту выбараў у гэтак званую "Палату прадстаўнікоў". Яе мэта - паказаць ілжывасьць абяцаньняў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама фіксаваць парушэньні пад час "вырабчай" кампаніі. Малады Фронт зьбіраецца абраць сымбалічную "Палату", месцы ў якой будуць разьмяркоўвацца паводле ілжывасьці й абсурднасьці абяцаньняў. Маладафронтаўцы зьбіраюць агітацыйныя ўлёткі, каб затым скласьці адмысловы гіт-парад абяцаньняў.