Біблія па-беларуску

У хуткім часе выйдзе поўнае выданьне Бібліі ў беларускай мове. Гэтае выданьне ўзялі на сябе менскія пратэстанцкія цэрквы. Пераклад зроблены айцом Уладзіславам Чарняўскім. Пачаў ён гэтую працу ў 1968 годзе, а скончыў ў сярэдзіне 80-х , аднак праца дагэтуль заставаўся ў рукапісе. Пераклад уяўляе вялікую каштоўнасьць, бо зроблены сьвятаром, які мае грунтоўную тэалягічную адукацыю й у той-жа час ёсьць носьбітам жывое беларускае мовы, вучнем адраджэнцаў 30-х гадоў. Гэта адзіны пераклад, дзе сабраныя як протакананіч-ныя, так і дэўтэракананічныя тэксты кніг Старога Запавету.

На сёньняшні дзень Біблія перакладзеная на 586 моваў. На думку выдаўцоў, поўнае выданьне Бібліі стане важкім унёс-кам у справу беларускага Адраджэньня. Дагэтуль поўнага тэксту Бібіліі не было. У 1992 і 1995 годох зьявіліся перакла-ды Новага Запавету Анатоля Клышкі й Васіля Сёмухі. Най-больш вядомы пераклад быў зроблены Л. Дзёкуць-Малеем і А. Луцкевічам. Ён перавыдаваўся ў 1931, 1948 і 1985 гадох.