У беларусаў Чэхіі

2-га сьнежня ў Празе адбылася вечарына з нагоды 80-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Сябры суполкі Скарыны й Беларускага форуму "Адраджэньне" прачыталі даклады аб гісторыі Слуцкага паўстаньня, падзеях, якія яму папярэднічалі, і аб значэньні гэтага паўстаньня. У прынятай заяве гаворыцца: "Дата 27 лістапада 1920 года - ня толькі значная падзея ў гісторыі Беларусі, але цудоўны прыклад, ўрок і моцны імпульс для сучасных беларусаў. А таму мы, беларусы, мусім кожную сэкунду памятаць аб героях нашае Радзімы і кожным сваім дзеяньнем набліжаць Беларусь да незалежнасьці, дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня".