Вестка з Чэхіі. 13-га сьнежня Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавел меў афіцыйную сустрэчу з дэлегацыяй беларускай апазыцыі, у якую ўваходзілі Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі й Алесь Міхалевіч. Падчас размовы абмяркоўвалі палітычную сытуацыю ў Беларусі, стан правоў чалавека і перспэктывы супрацоўніцтва Чэхіі з дэмакратычнымі рухамі ў Беларусі. Вацлаў Гавел сказаў, што заўсёды будзе падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі і будзе заклікаць рабіць гэта ўрады другіх краінаў. Беларускія апазыцыянэры сустрэліся таксама з шэрагам вядомых чэскіх палітыкаў і сэнатараў.