Наступствы Чарнобылю значна цяжэйшыя

У вабласьцях Беларусі, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, зьбіраць грыбы й ягады, а таксама лавіць рыбу будзе небясьпечна яшчэ як мінімум 50 гадоў - піша брытанская газэта "Таймс".

У Брытаніі налічваецца каля 400 фэрмаў, якія таксама пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Гэтыя фэрмы ня змогуць яшчэ напрацягу 10-15 гадоў прадаць сваіх авечак. Ідэя пра тое, што павышаная доза радыяцыі хутка сыдзе з травянога покрыва ў глебу аказалася памылковай. Узровень цэзія ў траве ўсё яшчэ вельмі высокі і зьніжаецца значна марудней, чым меркавалася.