Да артыкулу Алеся Чобата, зьмешчанага ў адноўленай у Нью Ёрку газэце "ЧАС"

У гэтым артыкуле аўтар стараўся паказаць адраджэнскія рухі Беларусі ў як найбольш нэгатыўных і безнадзейных вобразах. Постасавецкія рухі ў Беларусі ён падзяляе пад адзін капыл на чатыры адгалінаваньні - БНФ, камсамольцы, Лукашэнка, тэхнакраты ды надае ім адзін агульны шыльд - Дзеці Тлуму. У характарызаваньні рухаў Чобат карыстаецца фразамі ў двукосьсі або без. Напрыклад пра БНФ ён піша наступнае: праходны двор недалёка ад бочкі зь півам, сьведамыя й шчырыя беларускамоўныя патрыёты, Айцы-заснавальнікі, іх ёсьць два дзесяткі сяброў аднадумцаў, хаос у структурах БНФ, Зянон-Хрыстос, Зянон-апостал, гэта сьмешная спроба купкі "ісьціных беларусаў" захаваць нейкае "гета беларушчыны".

А вось фразы пра іншыя групы: Лукашэнка апынуўся ў сваім часе й на сваім месцы, гэткі малады кансэрватар і рэстаўратар, у беларускага тлуму дзяцей на месцы інтарэсаў Беларусі толькі асабістыя "шкурныя інтарэсы" кожнага асобнага кляну, кожнага індывідыуму.
На жахлівую сытуацыю, якая стварылася ў Беларусі, Чобат дае наступнае выратаваньне: новы час патрабаваў іншага маштабу дзеяньня й куды шырэйшага сьветапогляду, больш глыбокай філязофіі будучыні Беларусі чым лёзунгавае адраджэньне.
Паўстае пытаньне, дзе наш філязоф быў і што рабіў праз увесь гэты час? Чаму свае філязофіі не сфармаваў і не прад-ставіў беларускаму адраджэньню? Ды няхай-бы паводля свае філязофіі спрабаваў застасаваць практычную дзейнасьць.
Перадрук і пашырэньне такіх артыкулаў ня робіць гонару выданьню, а толькі спрыяе дызарыентацыі й дысгармоніі ў грамадзтве.
Арм